істу́жка і сту́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Вузкая палоска тканіны, якая выкарыстоўваецца для ўпрыгажэння, аблямоўкі і інш. мэт.

Шаўковая істужка.

І. ўплецена ў касу.

2. Доўгая вузкая паласа з якога-н. матэрыялу, якая служыць для тэхнічных і інш. патрэб.

Ізаляцыйная істужка.

3. Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых механізмах.

Працаваць на канвеерных істужках.

|| прым. істу́жкавы, -ая, -ае, сту́жкавы, -ая, -ае, істу́жачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і сту́жачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)