ДЖАМА́НАВА (Роза Умбетаўна) (н. 16.4.1928, г. Акцюбінск, Казахстан),
казахская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1959). Скончыла Алма-Ацінскую кансерваторыю (1954), з 1977 выкладае ў ёй (праф. з 1987). У 1962—78 старшыня Казахскага тэатр.т-ва. З 1953 салістка Казах. т-ра оперы і балета. Сярод партый у нац. операх — Кыз Жыбек («Кыз Жыбек» Я.Брусілоўскага), Сара («Біржан і Сара» М.Тулебаева), Ажар («Абай» А.Жубанава і Л.Хамідзі), у класічных — Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан, Мімі («Чыо-Чыо-сан», «Багема» Дж.Пучыні), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Амелія («Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Дзярж.прэмія Казахстана 1972.
армянскі літаратуразнавец. Акад.АН Арменіі (1982). Д-рфілал.н., праф. (1967). Засл. дз. нав. Арменіі (1970). Скончыў Ерэванскі пед.ін-т (1950). З 1977 дырэктар Ін-та л-ры АН Арменіі. Даследуе тэорыю і гісторыю арм. л-ры, пытанні эстэтыкі, літ. жанраў і інш. Аўтар манаграфій «Светапогляд і майстэрства» (1967), «Пытанні паэтыкі» (1976), «Эстэтыка і літаратура» (1983), падручнікаў для школ і ВНУ, адзін з аўтараў «Гісторыі новай армянскай літаратуры» (1979), «Літаратуразнаўчага слоўніка» (2-е выд., 1980) і інш. Даследчык творчасці А.Туманяна, М.Налбандзяна і інш.Дзярж.прэмія Арменіі 1974 і 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІМІТРО́Ў (Георгі Петраў) (19.4.1904, г. Белаградчык, Балгарыя — 12.3.1979),
балгарскі кампазітар, харавы дырыжор. Нар.арт. Балгарыі (1967). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Варшаўскую кансерваторыю (1929). У 1923—39 жыў у эміграцыі (Югаславія, Польшча). У 1940—48 маст. сакратар Сафійскай нар. оперы, у 1946—58 кіраўнік хору імя Г.Кіркава, дзярж. канцэртнага аб’яднання «Музыка». Адзін з ініцыятараў выдання і рэдактар (1952—55) час. «Българска музика» («Балгарская музыка»). З 1949 выкладаў у Балг. кансерваторыі (з 1962 праф.). Аснова яго кампазітарскай творчасці — хар. песні і канцэртныя п’есы. У хар. творах апіраўся на балг.сял. фальклор і рэв. песню. Аўтар муз.-публіцыстычных артыкулаў. Дзімітроўская прэмія 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САЎ (Аляксандр Пятровіч) (н. 5.5.1944, с. Борскае Куйбышаўскай вобл.. Расія),
акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). У 1967—90 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Напачатку выконваў ролі маладых герояў, потым — характарныя: Сын («Святая прастата» А.Макаёнка), Ігар («Традыцыйны збор» В.Розава), Менахэм-Мэндл («Памінальная малітва» Р.Горына паводле твораў Шолам-Алейхема). У ролі мужнага, высакароднага старшыны Дугіна («Радавыя» А.Дударава; Дзярж.прэміяСССР 1985) дасягнуў трагічнага гучання. Сярод інш. роляў: Мікола Гусоўскі («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Іван Кавалевіч («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Марцін («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі). З 1991 у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БІЯШ ((Dobiáš) Вацлаў) (22.9.1909, Радчыцы, каля г. Семілі, Чэхія — 1978),
чэшскі кампазітар, муз. дзеяч. Нар.арт. ЧССР (1976). Вучыўся ў кансерваторыі (1932—37) і ў Школе вышэйшага майстэрства (1937—39) у Празе. Праф. пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў (з 1950). Старшыня Саюза кампазітараў ЧССР (1955—63). Старшыня Камітэта муз. фестывалю «Пражская вясна» (да 1978). Сярод асн. твораў: 3 кантаты, у т. л. «Будуй Радзіму — умацуеш мір» (3-я рэд. 1950, Залаты медаль Міру Сусв. Савета Міру); 3 сімфоніі (1943, 1957, камерная 1939), 4 стр. квартэты, санет «Аб роднай краіне» і інш., фп. п’есы, санаты, вак. цыклы, масавыя песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж.прэмія ЧССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Валянцін Аляксандравіч) (10.3.1882, Казань, Татарстан, Расія — 1.6.1955),
савецкі заолаг, заснавальнік навук. школы протазаолагаў і паразітолагаў. Чл.-кар.АНСССР (1939). Сын А.С.Догеля. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1904). З 1913 праф. у ім. З 1929 ва Усесаюзным НДІ азёрнай і рачной гаспадаркі, з 1944 у Заалагічным ін-це АНСССР. Навук. працы па протазаалогіі, паразіталогіі, эмбрыялогіі, параўнальнай анатоміі беспазваночных. Прапанаваў канцэпцыю полі- і алігамерызацыі гамалагічных органаў у эвалюцыі жывёл (1954). Аўтар падручнікаў «Агульная пратысталогія» (1951) і «Агульная протазаалогія» (1962, разам з Ю.Е.Палянскім). Ленінская прэмія 1957.
Тв.:
Олигомеризация гомологичных органов как один из главных путей эволюции животных. Л., 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛЬБЕ́КА ((Dulbecco) Рэната) (н. 22.2.1914, г. Катандзара, Італія),
італа-амерыканскі вірусолаг. Чл.Нац.АН ЗША, замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва і Італьянскай нац.АН. Праф. (1954). Скончыў Турынскі ун-т (1936, Італія). З 1947 у ЗША у Індыянскім ун-це, з 1949 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1963 і з 1977 у Солкаўскім ін-це біял. даследаванняў, з 1972 нам. дырэктара Лонданскага дзярж. аб’яднання лабараторый па даследаванні рака. Навук. працы па даследаванні механізмаў узаемадзеяння анкагенных вірусаў, якія маюць ДНК, з нармальнымі клеткамі. Эксперыментальна даказаў, што ДНК віруса пранікае ў геном клеткі і становіцца яго часткай. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Д.Балтымарам і Х.М.Тэмінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭРЭ́ГУС (Міхаіл Гардзеевіч) (5.12.1904, с. Вясёлае Харкаўскай вобл., Украіна — 31.7.1997),
украінскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Харкаўскім маст. ін-це (1923—30). Сярод твораў: цыклы афортаў «Па дарогах Украіны» (1941), «Па дарогах вайны» (1941—42), «Вяртанне» (1943—44), «Украінскія народныя думы і гістарычныя песні» і «Маруся Багуслаўка» (абодва 1947); трыпціх «Дума пра казака Галоту» (1960), цыкл «Стэп» (1970—80-я г.). Аўтар ілюстрацый да твораў І.Катлярэўскага, М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, Л.Талстога і інш.Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕГІЯЗАРА́Н (Рыгор Егіязаравіч) (21.12.1908, с. Блур Сурмалінскага пав., цяпер Турцыя — 4.11.1988),
армянскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Арменіі (1961), нар.арт.СССР (1977). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1935, клас М.Мяскоўскага). З 1938 выкладаў у Ерэванскай кансерваторыі (з 1959 праф., у 1954—60 рэктар). У 1952—56 старшыня Саюза кампазітараў Арменіі. Сярод твораў: балеты «Севан» (1956), «Возера мрояў» (1968), «Ара Прыгожы і Семіраміда» (1972); для сімф. аркестра — сімфонія «Раздан» (1960), «Рапсодыя» (1939), паэма «Арменія» (1942), сімф. карціна «Да ўзыходу сонца» (1952); канцэрт для скрыпкі з арк. (1943); хары, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Сярод вучняў Э.Аганесян. Дзярж.прэмія Арменіі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Барыс Пятровіч) (н. 12.11.1912, г. Самарканд, Узбекістан),
расійскі вучоны ў галіне тэхн. хіміі. Акад.Рас.АН (1974; чл.-кар. 1968). Двойчы Героі Сац. Працы (1966, 1982). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1937). З 1937 у Цэнтр.н.-д. ін-це хіміі і механікі (Масква), з 1955 у Федэральным цэнтры двайных тэхналогій «Саюз» (у 1955—88 ген. дырэктар). Навук. працы па вывучэнні фізіка-хім. працэсаў кандэнсаваных сістэм. Даследаваў працэсы гарэння і каталізу порахаў і цвёрдага паліва, пераўтварэння энергіі гарэння ў кінетычную і эл., распрацаваў метады атрымання і тэхналогію вытв-сці высокатрывалых канструкцыйных матэрыялаў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэміі СССР 1951, 1967.