пасцёбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Час ад часу, злёгку біць, сцёбаць (пугай, дубцом і пад.). Звычайна .. [Ян Лайзан] вельмі шанаваў жывёлу, а сёння раз-пораз пасцёбваў каня. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўцаны́, ж. (звычайна з прыназ. «за»).
Палавіна цаны; цана, ніжэйшая за звычайную. [Красачка:] — Учора Дар’я паслала яго з папяроўкамі да буравой. Дык ён пачаў прадаваць яблыкі за паўцаны. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свінту́х, ‑а, м.
Разм. (звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем). Тое, што і свіння (у 2, 3 знач.). А гэты свінтух Чарлі пад самым носам не бачыць нічога. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРТЭ́Р (франц. parterre ад раг па + terre зямля),
1)у тэатральным будынку, кінатэатры, канцэртнай зале — частка глядзельнай залы ніжэй узроўню сцэны (звычайна павышаецца ад сцэны да задніх радоў) з месцамі для гледачоў. Звычайна з’яўляецца асн. па аб’ёме часткай глядзельнай залы. Вырашэнне П. залежыць ад агульнай кампазіцыі інтэр’ера будынка. Існуюць прамавугольныя ў плане, у выглядзе сегментаў, паўкруга ці паўавала, больш складанай формы. У некаторых відовішчных збудаваннях П. вырашаюцца амфітэатрам.
2) У садова-паркавым мастацтве — адкрытая частка саду ці парку на роўнай мясцовасці з газонамі, кветнікамі, вадаёмамі, бардзюрамі з кустоў. На П. часта размяшчаюць скульптуру, фантаны, курціны, асобныя дрэвы. П., падзеленыя на ўчасткі правільнай формы з узорамі, створанымі стрыжаным самшытам, каляровым пяском, тоўчанай цэглай і інш., характэрны для рэгулярных паркаў 17—18 ст. (у Версалі, Петрадварцы). Больш свабодныя па абрысах П. ў пейзажных парках, звычайна ў выглядзе лужкоў (паркі Стоу ў Англіі, у Паўлаўску). На Беларусі пашырыліся ў 17—18 ст. у рэгулярных парках, т.зв. італьянскіх садах, уяўлялі сабой прамавугольныя ўчасткі, акаймаваныя алеямі са шпалерамі (Альбінскі палацава-паркавы ансамбль) у 19 — пач. 20 ст. выкарыстоўваліся ў кампазіцыях пейзажных паркаў (паркі ў Гомелі, Нясвіжы). П. шырока выкарыстоўваюцца ў ландшафтнай архітэктуры і азеляненні пры стварэнні буйных горадабудаўнічых ансамбляў (П. на плошчах Незалежнасці і Перамогі ў Мінску і інш.).
В.Р.Анціпаў.
т. 12, с. 143
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыту́ла ’прымак (звычайна ў пажылым узросце і пры адсутнасці законнага шлюбу)’ (Клім.), ’прымак’ (Ян., Мат. Гом.), прыту́ль, прыту́ліч ’тс’ (Жыв. НС). Дэрываты з розным суфіксальным афармленнем ад прытулі́ць < туліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
анекдо́т
(фр. anecdote, ад гр. anekdotos = нявыдадзены)
кароткае, звычайна выдуманае гумарыстычнае апавяданне з нечаканай развязкай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ра́нча
(ісп. rancho)
1) сядзіба ў краінах Лацінскай Амерыкі;
2) ферма, звычайна жывёлагадоўчая, у ЗША.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
агрыза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Звычайна пра сабаку: злосна бурчаць ці брахаць, пагражаючы ўкусіць таго, хто закрануў.
2. перан. Груба, са злосцю адказваць на заўвагі (разм.).
На кожнае слова агрызаецца, не дае гаварыць.
|| аднакр. агрызну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адмо́кнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; -мо́к, -кла; зак.
1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці.
У вадзе лён адмок.
2. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.
Наклейка адмокла.
3. Вымакнуць, прапасці ад лішку вільгаці (пра расліны).
У лагчыне бульба адмокла.
|| незак. адмака́ць, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маладзе́ц, малайца́, мн. малайцы́, -о́ў, м.
1. Статны, атлетычнага складу малады чалавек.
Бравы м.
2. у знач. вык. Ужыв. для выказвання пахвалы, адабрэння.
М., што ў час прыйшоў.
3. звычайна мн. Тое, што і малойчык (у 2 знач.; пагард.).
Эсэсаўскія малайцы рабавалі вёскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)