ГРУЗІ́НСКІ (Віктар Уладзіміравіч) (н. 21.8.1933, г. Слуцк Мінскай вобл. — 7.7.1997),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1983), праф. (1985). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1983 у БДУ. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, па фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арган. злучэннях. Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Применение универсального соотношения к структурным спектрам флуоресценции и поглощения паров автоматических ароматических молекул // Изв. АНСССР. Сер. физ. 1963. Т. 27, №4;
Люминесценция сложных молекул при возбуждении электронами // Изв. РАН. Сер. физ. 1992. Т. 56, №2.
Літ.:
В.В.Грузинский // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 59, № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУНТО́Ў (Пётр Сцяпанавіч) (н. 10.8.1933, в. Гарнова Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трансп.сістэм.Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Чл. Нью-Йоркскай АН (1996). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1960 у Бел. ун-це транспарту (у 1986—96 рэктар). Навук. працы па АСКчыг. транспарту, тэорыі экстрэмальных станаў і іх імавернасна-аналітычным апісанні, стварэнні методык разліку надзейнасці і бяспечнасці пропуску трансп. патокаў. ПрэміяСМСССР 1989.
Тв.:
Эксплуатационная надежность станций. М., 1986;
Управление эксплуатационной работой и качеством перевозок на железнодорожном транспорте. М., 1994 (у сааўт.).
расійскі фізіка-географ. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907), вывучаў геаграфію ў Берлінскім і Гайдэльбергскім ун-тах. У 1909—16 супрацоўнік аддзела геаграфіі Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона. Арганізатар і кіраўнік (да 1951) Ін-та геаграфіі АНСССР, гал. рэдактар Кароткай геагр. энцыклапедыі (1960—66). Праводзіў даследаванні на поўначы СССР, Урале, у Якуціі. Працы прысвечаны агульнай тэорыі фіз. геаграфіі, прынцыпам і метадам фіз.-геагр. раянавання, характарыстыцы тыпаў геагр. асяроддзя, гісторыі развіцця геагр. думкі. Дзярж.прэміяСССР 1947. Залаты медаль імя М.М.Пржавальскага (1928), Вял. залаты медаль Геагр.т-ваСССР (1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБАРЭ́НКА (Віталь Сяргеевіч) (н. 13.6.1934, г. Харкаў, Украіна),
украінскі кампазітар. Нар.арт. Украіны (1993). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1960). У 1961—72 выкладаў у Харкаўскім ін-це мастацтваў. Найб. плённа працуе ў муз.-сцэн. жанры. Сярод твораў: 12 опер, у т. л. «Помні мяне» (1977), «Сват паняволі» («Шальменка-дзяншчык», 1984), «Альпійская балада» паводле В.Быкава (1985), опера-балет «Вій» (1980), монаоперы «Пісьмы кахання» (1971) і «Адзіноцтва» (1993); балеты, у т. л. «Каменны ўладар» па матывах драмы Л.Украінкі (1969); 3 сімфоніі (1961—74); 4 камерныя сімфоніі (1967—94), канцэрты для інструментаў з аркестрам; вак. цыклы і інш.Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́ЕЎ (Юрый Аляксандравіч) (9.9.1930, г. Цюмень, Расія — 24.4.1986),
рускі і ўкраінскі спявак (лірычны барытон). Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Уральскую кансерваторыю (1954). З 1955 у Свярдлоўскім і Данецкім оперных т-рах. З 1960 саліст Кіеўскага т-ра оперы і балета, з 1975 — Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Анегін, Раберт («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), граф ды Луна, Рэната («Трубадур», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Яго канцэртны рэпертуар уключаў больш як 200 вак. твораў. Аўтар песень, у т. л. «Мне дарыла Расія», «Беражыце сяброў», «Жадаю Вам». Здымаўся ў кіно. Дзярж.прэміяСССР 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАЛЮ́БАЎ (Ігар Міхайлавіч) (н. 22.10.1933, г. Новасібірск, Расія),
бел. кінарэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1985), засл. дз. маст. Беларусі (1974). Скончыў БДУ (1956), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1963). З 1962 на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1992 праф., заг. кафедры Ін-та сучасных ведаў у Мінску. Яго фільмы адметныя актуальнасцю праблематыкі, актыўнасцю аўтарскай пазіцыі. Сярод лепшых: «Іван Макаравіч» (1958, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970; прыз Міжнар. кінафестывалю дзіцячых фільмаў у Венецыі, 1970), «Братушка» (1976, са студыяй маст. фільмаў «Сафія», Балгарыя; сярэбраны медаль імя А.Даўжэнкі 1976), «Расклад на паслязаўтра» (1979), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Белыя росы» (1983), «Восеньскія сны» (1987), «Плач перапёлкі» (1991, тэлевізійны, шматсерыйны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІТАШВІ́ЛІ (Георгій Міхайлавіч) (27.2.1893, Баку — 4.7.1966),
грузінскі акцёр. Нар.арт. Грузіі (1934). Вучыўся ў школе сцэн. мастацтва ў Пецярбургу (1913—15). У 1915 выступаў у т-рах Таганрога, Уладзікаўказа, Баку, Батумі, з 1920 у драм. т-ры ў Тбілісі (цяпер Груз.т-р імя Ш.Руставелі). Яго творчасць вызначалася вял.сцэн. культурай, мяккай, высакароднай манерай выканання, рамантычнай узнёсласцю. Сярод роляў: Міндзія («Ламара» паводле Важы Пшавелы), Гелахсан («Тэтнульд» Ш.Дадыяні), Гарсія Лорка («Алькасар» Г.Мдывані), Гадуноў («Вялікі гасудар» У.Салаўёва), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага), Гамлет (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера). Здымаўся ў кіно. Дзярж.прэміяСССР 1946.
бурацкі пісьменнік. Нар. паэт Бураціі (1973). Скончыў Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1957). Аўтар паэт. зб-каў «Баргузін» (1955), «Чатыры небы» (1963), «Красавік» (1973, за 2 апошнія Дзярж.прэмія Расіі імя М.Горкага 1975), «На гэтай планеце» (1979), п’ес «Даўняя справа» (1967—68), «Даржы Банзараў» (1969), «Кавалі перамогі» (1971), «Кальцо дзекабрыста» (1979 у вершах), кінааповесці «Пара таежнай пралескі» (1958), кніг літ.-крытычных артыкулаў. Паэзіі Д. ўласцівы эмацыянальная адкрытасць, інтэлектуальнасць, гуманізм і гіст. аптымізм.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1981.
Літ.:
Очирова Т.Н. Николай Дамдинов: Лит. портрет. М., 1980.
малдаўскі паэт. У паэт. зб-ках «Прадказанні» (1965), «Карані» (1966; Рэсп.літ.прэмія імя М.Астроўскага 1966), «Дзеяслоў» (1968), «У хованкі з травой» (1972), паэмах «Наша доля — палёт» (1974), «Гордасць і цярпенне» (1977), «Сэрца і гром» (1981), «Ценявы вянец» (1982) і інш. выявіў сябе як лірык медытатыўнага складу, арганічна звязаны са сваёй эпохай. Эстэтычныя і этычныя прынцыпы Д. ў кнізе публіцыстычных нарысаў і эсэ «Задумлівыя вароты» (1975). На бел. мову творы Д. пераклалі Г.Бураўкін, Т.Бондар, Я.Янішчыц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШКЕ́ВІЧ (Яўген Адамавіч) (н. 4.1.1935, в. Бабін Лес Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1987). Скончыў БПІ (1963), дзе і працаваў. З 1980 у Бел.дзярж.навук.-вытв. канцэрне парашковай металургіі (з 1993 ген. дырэктар). Навук. працы па тэхналогіі матэрыялаў на аснове метал. парашкоў. Распрацаваў тэорыю і тэхналогію пластычнага дэфармавання сітаватых парашковых матэрыялаў для вырабу высокатрывалых і высокадакладных дэталей; актываванага спякання парашковых матэрыялаў. Дзярж.прэмія Беларусі 1987.
Тв.:
Объемная штамповка порошковых материалов. Мн., 1993 (у сааўт.);
Теория уплотнения порошковых материалов при нелинейно-вязком деформировании (разам з В.М.Гарохавым) // Порошковая металлургия. Мн., 1995. № 18.