1.Памянш.да саха (у 1 знач.). Пагукваў дзядзька ўжо на полі І ткаў сахою кросны-ролі, Ды пырнік так укараніўся, Што дзядзька з конікам таміўся, Як сошку часта ён спыняе, І пырнік дзікі вытрасае.Колас.
2. Жэрдка, падпорка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры збудаванні палаткі і пад. Пад дрэвам стаяла нязграбная палатна: на чатыры сошкі былі напяты посцілкі і дзяругі.М. Ткачоў.
3. Падстаўка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры стральбе з упору, а таксама прыстасаванне для ўпору ствала ручнога кулямёта, мінамёта. Кулямётныя сошкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюз, ‑а, м.
1. Гідратэхнічнае збудаванне, прызначанае для пераводу суднаў з адной воднай прасторы ў другую, з іншым узроўнем вады. На сваім шляху ад Павянца да Сарок наш параход пройдзе 19 шлюзаў.Галавач.
2. Адтуліна з засаўкай у плаціне, праз якую выпускаецца вада. Мне добра чуваць шум вады, што пад узнятым шлюзам кідаецца цераз загародку і сваёй мелодыяй напамінае пра млын.Мыслівец.Каля шлюза сабралася трохі ціны, і Сагайдак выцягнуў яе граблямі на бераг.Парахневіч.
3. Спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе шырокага нахіленага жолаба ці латка для прамывання залатаноснага пяску ці здробненай руды.
[Ням. Schleuse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́на
(польск. szyna, ад ням. Scheine)
1) металічная паласа, набітая на полаз для лепшага слізгання і большай трываласці;
2) гумавая пакрышка з напоўненай паветрам камерай, якая надзяваецца на вобад кола;
3) прыстасаванне з дошчачак і бінтоў для накладвання павязкі пры пераломе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ (ГЭС),
электрастанцыя, якая выпрацоўвае эл. энергію за кошт ператварэння мех. энергіі патоку вады. Складаецца з гідратэхн. збудаванняў (будынкі ГЭС, напорныя басейны, плаціны, дамбы, вадаводы, вадаскіды, шлюзы і інш., якія забяспечваюць стварэнне напору, канцэнтрацыю вадзянога патоку і яго адвод) і энергет. абсталявання (гідраўлічныя турбіны, што прыводзяцца ў рух патокам вады, і гідрагенератары, якія верцяцца гідратурбінамі і выпрацоўваюць эл. ток напружаннем каля 6—16 кв). Гідраагрэгаты, дапаможнае абсталяванне, прылады кіравання і кантролю размяшчаюцца ў машыннай зале будынка ГЭС. Трансфарматарная падстанцыя, якая з дапамогай сілавых трансфарматараў павышае генератарнае напружанне да 110, 220, 330, 750 кВ і болей, размяшчаецца ў будынку станцыі, у асобным будынку або на адкрытай пляцоўцы; размеркавальнае ўстройства, да якога падключаюцца лініі электраперадачы — звычайна каля будынка ГЭС.
Паводле напору ГЭС падзяляюцца на высоканапорныя (больш за 60 м, абсталёўваюцца каўшовымі і радыяльна-восевымі турбінамі), сярэдненапорныя (ад 60 да 25 м, з паваротна-лопасцевымі і радыяльна-восевымі турбінамі) і нізканапорныя (да 25 м, з паваротна-лопасцевымі, часам гарыз. турбінамі ў капсулах або адкрытых камерах). У залежнасці ад асаблівасцей выканання гідратэхнічных збудаванняў адрозніваюць ГЭС: рэчышчавыя (будуюцца ў асн. у межах рачнога рэчышча, будынак станцыі ўваходзіць у склад водападпорных збудаванняў, напор звычайна да 30 м), прыплацінныя (напор ад 30 да 200 м ствараецца землянымі, бетоннымі, каменнымі плацінамі, будынак станцыі размешчаны за плацінай), дэрывацыйныя (будуюцца пераважна на горных рэках, сярэдняга і высокага напору, які ствараецца з дапамогай абвадных каналаў, тунэляў або трубаправодаў), сумешчаныя (будынак станцыі размяшчаецца ў целе плаціны і адначасова выконвае функцыю вадаскіднага збудавання). Існуюць таксама гідраакумулюючыя электрастанцыі і прыліўныя электрастанцыі. Асобныя ГЭС або іх каскады звычайна працуюць у электраэнергетычнай сістэме сумесна з кандэнсацыйнымі, газатурбіннымі, атамнымі электрастанцыямі, цеплаэлектрацэнтралямі: У залежнасці ад характару ўдзелу ў пакрыцці графіка нагрузак ГЭС бываюць базісныя, паўпікавыя і пікавыя, выкарыстоўваюцца таксама для генерыравання рэактыўнай энергіі. Сабекошт электраэнергіі і эксплуатацыйныя расходы ГЭС меншыя, а працягласць і кошт буд-ва — большыя, чым цеплавых. Першыя ГЭС магутнасцю ў некалькі соцень ват пабудаваны ў 1876—81 у Германіі і Вялікабрытаніі. У Расіі першая прамысл.ГЭС (каля 300 кВт) пабудавана ў 1895—96. Самая буйная ГЭС з пабудаваных у СССР — Саяна-Шушанская (на р. Енісей, 6400 МВт). Найб. агульную магутнасць маюць ГЭС (млн.кВт): ЗША (89), краін СНД (64), Канады (57), Бразіліі (42), Японіі (37).
На Беларусі гідраэнергет. рэсурсы невялікія (гл.Гідраэнергетыка). У 1940—50-я г. пабудавана 179 невял. ГЭС агульнай магутнасцю каля 20 тыс.кВт. Найб. значныя з іх Асіповіцкая на р. Свіслач (2250 кВт) і Чыгірынская на р. Друць (1500 кВт). З развіццём Беларускай энергетычнай сістэмы большасць малых ГЭС была закансервавана. У 1992—94 адноўлены Дабрамысленская, Ганалес, Богіна, Жамыслаўская, Клясціцкая, Вайтаўшчызненская, Лахазвінская ГЭС агульнай магутнасцю каля 2 МВт. Амаль усе ГЭС — прыплацінныя з напорнымі будынкамі.
Літ.:
Цветков Е.В., Алябышева Т.М., Парфенов Л.Г. Оптимальные режимы гидроэлектростанций в энергетических системах. М., 1984;
Гидроэлектрические станции. 3 изд. М., 1987.
Я.П.Забела.
Схема рэчышчавай гідраэлектрычнай станцыі: 1 — гідраўлічная турбіна; 2 — гідрагенератар; 3 — гідрапад’ёмнік; 4, 9 — мінімальны і максімальны ўзроўні верхняга і ніжняга б’ефаў; 5 — засаўкі; 6 — плаціна; 7 — размеркавальнае прыстасаванне; 8 — ЛЭП.Схема дэрывацыйнай гідраэлектрычнай станцыі: 1 — плаціна; 2 — водапад’ёмнік; 3 — адстойнік; 4 — дэрывацыйны канал; 5 — напорны басейн; 6 — басейн сутачнага рэгулявання; 7 — турбінны вадавод; 8 — будынак ГЭС; 9 — вадаскід; 10 — размеркавальнае прыстасаванне; 11 — ЛЭП.Да арт.Гідраэлектрычная станцыя. Асіповіцкая ГЭС на р. Свіслач (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мазі́ла1 ’хто няўмела піша, малюе’, ’хто часта робіць промахі ў стральбе, гульні’ (ТСБМ, капыл., Нар. словатв.). Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42), Карскі (2–3, 24–25), Слаўскі (SP, 1, 104).
Мазі́ла2, мазі́ло, мазі́лка ’кавалачак сала або тлушчу для падмазвання патэльні’ (Вешт., Касп.), (пагард.) ’мазь, замазка’ (З нар. сл., ТС), укр.мазило ’матэрыял, якім мажуць’, ’прыстасаванне, якім мажуць’, рус.наўг., цвяр.мазила ’румяна’, польск.mazidło ’мазь’, славен.mazílo ’мазь’, ’хабар’; макед., балг.мазило ’мазь’, ’змазка’. Прасл.mazidlo, якое ўтворана ад mazati > ма́заць (гл.). (Карскі 2–3, 24; Сцяцко, Афікс. наз., 42; Слаўскі, SP, 1, 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Машы́на ’сукупнасць механізмаў, якія выконваюць карысную работу’, ’транспартны сродак з рухавіком, аўтамашына’, ’поезд’, ’веласіпед’, ’чалавек-аўтамат’, ’сячкарня’, ’паравоз’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ). Відавочна, з польск.maszyna, якое з франц.machinę ’тс’. Апошняе праз лац.machina ўзыходзіць да ст.-грэч.дар.μαχανά ’прыстасаванне’. Гл. таксама махі́на. Дапускаецца ў якасці мовы-пасрэдніцы і руская. Сюды ж машыні́ст(ы), машыні́стка, машыніза́цыя; машы́нка ’частка лямпы на магазіне’; ’пішучая машынка’, ’прылада для стрыжкі валасоў’, ’запальнічка’, ’пліта з фаеркамі’, маладз., маст. ’кнопкі’, драг.машэ́нка ’маланка ў вопратцы’ і ’каварства, падман’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк., Сцяц., В. В., Мат. Гом., Нар. сл., Сл. ПЗБ, КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лажэтнік1, лажэчнік ’прыстасаванне (месца ў паліцы з выемкамі) для захоўвання лыжак’ (Сцяшк., ТСБМ, ТС; ваўк., КЭС), пераноснае ’ручка лыжкі’ (івац., Сл. паўн.-зах.). У выніку распадабнення суседніх ж і ш апошняе перайшло ў т. Утворана ад зах.-бел.ложка і суф. ‑еш‑нік, як і іншыя гродз. рэгіяналізмы, напр., качаргешнік, памялешнік (Сцяцко, Афікс. наз., 153).
Лажэтнік2 ’від загароды ў вадаёме для лоўлі рыбы’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.) у выніку пераносу з лажэтнікі, які з пастаўленымі ў ім лыжкамі выглядае як рашотка, параўн. гриткі ’рашотка’, ’пярэплат’, в.-дзв. ’жэрдкі ў асеці, на якіх сушылі снапы’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́ўзіна ’прыстасаванне з вітых галінак ці жэрдак для ўтрымання сена ці саломы на стагу, возе, страсе’ (Чабярук, Працы, IM, 7, 136, 138; Янк. I; Мат. Гродз.), апоўзліна (Янк. Мат.), апоўзнік, апоўзняк (Шушк.), пэўна сюды ж опоўзнік ’маладыя дрэўцы’ (< ’галінкі, якія выкарыстоўваюцца як апоўзіны’) (Арх. ГУ). Малчанава (Мат. культ., 44) піша: «каб такую страху не раскідаў вецер, …накладвалі 12–15 пар «апоўзняў» — зрубленых пад корань тонкіх доўгіх бярозак, звязаных верхавінамі папарна». Укр.жытом.оповзина ’апоўзіна’. Хаця цяпер для папярэджання апаўзання ужываюцца «тычкі», а не апоўзіны, назва апоўзіна, напэўна, адлюстроўвае недыферэнцыраванне гэтай прылады для папярэджання апаўзання саломы ці сена ўніз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́згіны ’прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі, дужкі’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), рэ́дзгіні (З нар. сл., Сл. ПЗБ, Сцяшк. МГ), рэ́звіны (Нас., Юрч., Ян.), рэ́згіні (Сцяшк. МГ), рэ́зьвіны (Бяльк., Нар. сл., Сл. ПЗБ, Янк. Мат.), рэ́зкі (Шатал.), рэ́зьгіны (Касп., Шат., Янк. Мат.), рэ́зіні, рэ́зьбіны, ре́звілі, рэ́звы, рэцькавіны, рэ́ськіны, рэ́цкліны, рэ́цкі (ДАБМ, камет. 826), рэ́згінь (Маш.), разгі́ны (Сл. ПЗБ), рэзгіны ’воз з шырокімі драбінамі для перавозкі сена, саломы’ (Сл. ПЗБ), ’вязанка’ (Яруш. 45). Сюды ж рэ́згіна ’ануча’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). З літ.rêzginės ’тс’ ад rèzgti ’плесці’ (Фасмер, 3, 461; Лаўчутэ, Балтизмы, 22).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сляса́к ‘прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Жд. 2, Янк. 2), сляса́к, сліса́к, слейса́к ‘тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), слю́сак ‘тс’ (ТС), сюды ж сляса́к (сліса́к) ‘дошчачка або пучок саломы, якія ўстаўляюцца ў прарубку ў бярозе для стоку бярозавага соку’ (Бяльк.), сліса́к ‘шабля’ (Шымк. Собр.). З польск.ślosak, ślusak, szlisak ‘рычажок у клямцы’. У польскай, відавочна, з ням.Schluß ‘затвор, затычка’, Schloss ‘замок, засоў’; гл. Варш. сл.; ЕСУМ, 5, 313. Аднак значэнне ‘шабля’, гл. таксама слісачок ‘жалезца, пры дапамозе якога паварочваецца засоў’ (Шымк. Собр.), робіць гэтую этымалогію праблематычнай. Параўн. і літ.slė́sna ‘ступня, плюсна’.