бяспа́мятны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вельмі слабую памяць; няпамятлівы. Алеся лаюць за [божы] закон: — Ото бяспамятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! — Смяюцца, строяць з хлопца кпіны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карса́ж, ‑а, м.
1. Уст. Частка жаночага адзення, якая аблягае грудзі, спіну, бакі. [Майка] варухнула рукой і пацягнула аднекуль з-за карсажа ланцужок. Караткевіч.
2. Пругкі пояс спадніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напа́даць, ‑ае; зак.
Падаючы, набрацца ў вялікай колькасці. За гэтыя дні з бярозы нападала на дарогу многа жоўтых лісткоў. Чорны.
напада́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да напасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Стаміцца ад цяжкай працы, звязаная з рэзкімі рухамі. Натузаецца жанчына [аручы] за дзень, прыедзе дадому — ні рук ні ног не чуе. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незаўва́жна, прысл.
Разм. Непрыкметна, неўзаметку. Неўзабаве адзін з самалётаў прабег па зямлі, незаўважна адарваўся і знік у ледзь прасветленай прасторы. Кавалёў. За працай незаўважна пралятаў дзень. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́ва, ‑ы, ж.
1. Самка паўліна.
2. у знач. прысл. па́вай. Разм. Плаўна, з гонарам (пра жаночую паходку). Паведаміўшы.. нечаканую навіну, Мая павай выйшла за дзверы. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паланкі́н, ‑а, м.
Крытыя насілкі, якія служаць экіпажам у некаторых краінах Усходу і Паўднёвай Амерыкі. За .. [мандарынам] чатыры чалавекі неслі паланкін, нібы будку, з сіняй шаўковай занавескай. Маўр.
[Партуг. palanquim з малайск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палымя́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць палымянага. Барацьба за вызваленне пралетарыяту была галоўным зместам жыцця і дзейнасці Маркса, ён аддаваўся гэтай барацьбе з усёй палымянасцю сваёй неўтаймаванай натуры. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панажо́ўшчына, ‑ы, ж.
Разм. Бойка, у якой прымяняюцца нажы. Прычынай забойства [у амерыканскіх тэлевізійных фільмах] звычайна з’яўляецца прага да нажывы або прыгожая дзяўчына, з-за якой вядзецца перастрэлка ці панажоўшчына. Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плюга́вец, ‑гаўца, м.
Разм. Плюгавы чалавек. [Макар:] — Нават самаму дужаму чалавеку, калі на яго з-за вугла кінецца які плюгавец, дык можа надаваць добра, пакуль той ачомаецца. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)