вытворчасць смалы спосабам сухой перагонкі асмолу. Вядома з даўніх часоў, у т. л.ўсх. славянам. Смалу выкарыстоўвалі для прасмолкі марскіх і рачных суднаў, канатаў, рыбацкіх невадоў і інш. На Беларусі ў 13 ст. ажыўлены гандаль смалою з Ганзай праз Рыжскі порт вёў Полацк. Вытворчасць і экспарт смалы павялічыліся ў 16 ст., асабліва ў 18—1-й пал. 19 ст. Памешчыкі, уладальнікі лясных угоддзяў развівалі смалакурны промысел для павелічэння таварнасці сваіх гаспадарак. З канца 18 ст. гандаль смалой ішоў празпаўд. парты Херсон, Адэсу. Смалакурны промысел быў найб. пашыраны на Падняпроўі і Палессі (Магілёўская і Мінская губ.). У 1804—10 на смалакурнях Мінскай губ. штогод выраблялі да 40 тыс., у Магілёўскай губ. да 20 тыс. бочак смалы. Смалу гналі ў асноўным прыгонныя сяляне, а пасля адмены прыгоннага права — сяляне-саматужнікі і купцы-лесапрамыслоўцы. Традыц. спосабы С. — ямны, майданны і ў смалакурных печах. К канцу 20 ст. саматужнае С. заняпала. Да 1980-х г. вытворчасцю смалы займаліся некаторыя леспрамгасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАСКАПІ́ЧНЫ ДРУК,
паліграфічны спосаб атрымання аб’ёмных стэрэаскапічных відарысаў на паперы. Бывае двухфарбавы і растравы. Выкарыстоўваецца для выдання наглядных дапаможнікаў, каляровых паштовак, дзіцячых карцінак, для вырабу 2 сюжэтных (зменлівых) відарысаў на значках і сувенірах.
Фатаграфаванне аб’екта робяць з 2 пунктаў (перамяшчэннем фотаапарата) ці з паваротам аб’екта на вугал, адпаведны бачанню двума вокамі. Атрыманыя 2 выявы (стэрэапара) з’яўляюцца арыгіналамі для рэпрадукцыйных працэсаў пры вырабе друкарскіх форм: адна выява прызначана для правага, другая для левага вока. Абедзве выявы-аб’екта ўспрымаюцца бінакулярным зрокам як адна аб’ёмная. Пры двухфарбавым С.д. выкарыстоўваюць сіне-зялёны колер для левага і аранжава-чырвоны для правага вока. Разглядаюць стэрэаадбітак празспец. акуляры-святлафільтры і бачаць пры гэтым адзін чорна-белы аб’ёмны відарыс. Пры растравым С.д. выкарыстоўваюць лінейны лінзава-цыліндрычны растр для фіксацыі аб’ёмнасці аб’екта пры фатаграфаванні і яго ўзнаўленні на адбітку. Аб’ёмнасць мнагафарбавага адбітка назіраюць праз лінейны лінзава-выпуклы растр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАГРУ́ЗНАЕ СУ́ДНА,
грузавое судна для перавозкі сухіх грузаў і вадкіх у тары. Адрозніваюць С.с. для штучных грузаў (перавозяць іх у стосах, пачках, цюках, бочках, скрынях) і навалачных грузаў (навалам і насыпам).
Да С.с. адносяцца рэфрыжэратары, лесавозы, грузавыя паромы, ліхтэравозы, кантэйнерныя судны і інш. Бываюць самаходныя і несамаходныя. Грузы на С.с. размяшчаюцца ў трумах, твіндэках і дыптанках, штучныя грузы — на верхняй палубе. Пагрузка-выгрузка робіцца праз грузавыя люкі верхняй палубы або праз бартавыя, насавыя і кармавыя адтуліны. Грузападымальнасць марскіх С.с. да 200 тыс.т, рачных да 8 тыс.т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́,
рака ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. і Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 105 км, пл. вадазбору 1220 км². Пачынаецца каля зах. ускраіны в. Качановічы Нясвіжскага р-на, цячэ празвоз. Свіцязь, упадае ў р. Нёман на У ад в. Ярэмічы Карэліцкага р-на. Асн. прытокі: Гарадніца, Сноўка, Змейка, Цятранка (злева), Міранка (справа). Даліна слаба выражаная, схілы пераважна нізкія, забалочаныя, месцамі павышаюцца да 12 м. Пойма двухбаковая, забалочаная. Шыр. разліву ў ніжнім цячэнні да 2,5 км, у верхнім і сярэднім — ад 100 м да 1 км. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на працягу 10,1 км каналізаванае. Каля г. Нясвіж і в. Качановічы цячэ праз сажалкі. Берагі абрывістыя, у верхняй і ніжняй ч. забалочаныя. Ледастаў ад сярэдзіны снеж. да канца сакавіка. Веснавое разводдзе на працягу 1 мес, найб. ўзровень над межанню 3 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,3 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ ГА́НЧА,
рака ў Польшчы і Гродзенскім р-не Беларусі, левы прыток р. Нёман. Даўж. 145 км, пл. вадазбору 1916 км² (у межах Беларусі даўж. 35 км і пл. вадазбору 178 км²). Пачынаецца ў Польшчы на паўд. схіле Балтыйскай грады, цячэ праз азёры Ганча і Вігры, перасякае граніцу за 1 км на ПдЗ ад в. Лясная. Вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Загорнікі. Злучана празАўгустоўскі канал з р. Нёман. У Беларусі цячэ па паўн. схілах Гродзенскага ўзв. і зах. частцы Сярэднянёманскай нізіны. Асн. прыток — р. Марыха (злева). Пад лясамі 84% тэр. вадазбору. Даліна шыр. 0,7—3,5 км, глыбока ўрэзаная. Пойма шыр. 0,2—1 км, двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком; ёсць участкі надпоймавых тэрас выш. да 10 м. Рэчышча (шыр. да 10 м) звілістае, з буйнымі меандрамі. Выш. берагоў ад 0,5 да 3 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 17 м³/с. Сярод рыб харыус, стронга ручаёвая (у Чырв. кнізе Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЧАГО́Ў Васіль Якаўлевіч (11.3.1726—16.4.1809),
расійскі мараплавец, ваен. дзеяч. Адмірал (1782). Бацька П.В.Чычагова. Вучыўся ў школе навігацкіх навук, потым у Англіі. На флоце з 1742. З 1764 нач. экспедыцыі па адшуканні марскога шляху з г. Архангельск празПаўн. Ледавіты ак. да ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі і праз Берынгаў праліў да Камчаткі. У 1765 экспедыцыя дасягнула 80°26′паўн. ш. на ПнЗ ад Шпіцбергена, але з-за цяжкага лёду вярнулася ў Архангельск; у 1766 дайшла да 80°30′. У рус.-тур. вайну 1768—74 камандаваў (1772—74) атрадам Данской флатыліі, якая абараняла Керчанскі праліў. У рус.-швед. вайну 1788—90 камандаваў Балт. флотам, у т. л. ў бітвах каля Эланда, Рэвеля (Талін), Выбарга. З 1797 у адстаўцы. Імем Ч. наз. астравы ў архіпелагу Новая Зямля, востраў у архіпелагу Аляксандра каля Паўн. Амерыкі, заліў і мыс в-ва Науку-Хіва ў Паўд. Палінезіі, мыс на в-ве Кюсю (Японія) і гара на в-ве Шпіцберген.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПРО́МТ (ад лац. expromtus гатовы),
1) у літаратуры — невялікі верш, складзены хутка, без абдумвання, пад уражаннем пачуццяў, выкліканых якой-н. з’явай ці падзеяй; адзін з відаў імправізацыі. Э. звычайна невялікі па аб’ёме і просты па кампазіцыі. У маст. л-ры да Э. адносяць эпіграмы, мадрыгалы, жарты, лірычныя вершы. Прыклад Э.:
Адолець можна ўсё...
Ісці па першапутку Праз непагадзь, праз дождж і снег,
Каб толькі вочы — з радасці і смутку —
Даверліва глядзелі ў вочы мне.
(М.Пракаповіч. «Адолець можна ўсё...»)
Э. сустракаюцца ў творчасці сучасных бел. паэтаў (Р.Барадулін, М.Рудкоўскі і інш.).
2) У музыцы — інстр. п’еса імправізацыйнага характару; адзін з жанраў камернай музыкі.
Як самаст. жанр (пераважна для фп.) пашырыўся ў 19 ст. ў перыяд станаўлення рамант. кірунку ў музыцы. Сярод класічных Э. творы А.Глазунова, Э.Грыга, Ф.Ліста, А.Лядава, А.Скрабіна, П.Чайкоўскага, Ф.Шапэна, Ф.Шуберта. Э. стварылі бел. кампазітары А.Багатыроў, Я Глебаў, Дз.Лукас, К.Цесакоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
краке́т
(англ. croquet, фр. croquet)
гульня спартыўнага тыпу, у якой шар ударамі драўлянага малатка праводзіцца праз размешчаныя ў пэўным парадку драцяныя вароты, а таксама набор прылад для такой гульні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
публіка́цыя
(лац. publicatio)
1) аб’яўленне чаго-н. для агульнага ведама праз друк (напр. п. аб’явы);
2) друкаванне якіх-н. матэрыялаў у кнізе, газеце, часопісе;
3) тое, што апублікавана, выдадзена.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́НВІЧ, Грынуіч (Greenwich),
горад у Вялікабрытаніі, у ніжнім цячэнні р. Тэмза. З 1964 гар. акруга Вял. Лондана. Каля 250 тыс.ж. (1994). Праз Грынвіч праходзіць Грынвіцкі мерыдыян. Астранамічная абсерваторыя (засн. ў 1675), у 1953 перанесена ў замак Хёрстмансо (15 ст.), за 70 км на ПдУ. У Грынвічы Нац. марскі музей.