БАКШЭ́ЕЎ (Васіль Мікалаевіч) (24.12.1862, Масква — 28.9.1958),
рускі мастак. Нар. мастак СССР (1956), акад.АМСССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1878—88) у У.Макоўскага, А.Саўрасава, В.Паленава; выкладаў там жа (1894—1918). Перасоўнік. У традыцыях рус.рэаліст. жывапісу стварыў шэраг жанравых карцін («Дзяўчына корміць галубоў», 1887; «Проза жыцця», 1892—93, і інш.) і лірычных пейзажаў («Блакітная вясна», 1930; «Вясна прыйшла», 1943). Дзярж.прэміяСССР 1943. У Нац.маст. музеі Беларусі карціны: «На параду», 1892; «Вечар ранняй вясны», 1918; «Сцежка», 1938, і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Іван Паўлавіч) (13.11.1883, в. Шырокі Уступ Саратаўскай вобл., Расія — 7.1.1960),
савецкі вучоны-металург. Акад.АНСССР (1932). Герой Сац. Працы (1945). З 1942 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1910). Працаваў на металург. з-дах, з 1917 кіраваў аднаўленнем металург. прам-сці. У 1929—32 узначальваў буд-ва Кузнецкага металург. камбіната. З 1939 дырэктар Ін-та металургіі АНСССР, з 1944 — Цэнтр.НДІ чорнай металургіі. Працы па праектаванні і стварэнні магутных металург. заводаў, інтэнсіфікацыі металург. працэсаў, асваенні бесперапыннай разліўкі сталі ў крышталізатарах. Чл. шэрагу замежных АН. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́Ф’ЕЎ (Віктар Пятровіч) (н.1.5.1924, г.п. Аўсянка Краснаярскага краю, Расія),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1989). Друкуецца з 1951. У псіхал. аповесцях пра вайну і сучасную сібірскую вёску «Крадзеж» (1966), «Пастух і пастушка» (1971), у цыкле аўтабіягр. апавяданняў і аповесцяў «Недзе грыміць вайна» (1967), «Апошні паклон» (кн. 1—2, 1968—78), узнімае тэму процістаяння духоўнаму і маральнаму распаду. Раман «Цар-рыба» (1976, Дзярж.прэміяСССР 1978) пра пагрозу знішчэння рус. прыроды. У рамане «Сумны дэтэктыў» (1986) аналізуе духоўны і сацыяльны стан сучаснага грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАДЖАНЯ́Н (Арно Аруцюнавіч) (22.1.1921, г. Ерэван — 11.11.1983),
армянскі кампазітар, піяніст. Нар.арт. Арменіі (1962). Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Ерэванскую (1947) і Маскоўскую (1948) кансерваторыі. Аўтар «Гераічнай балады» для фп. з арк. (1950), фп. трыо (1952), санаты для скрыпкі і фп. (1959), канцэрта для віяланчэлі (1962), 2 струнных квартэтаў, твораў для фп., у т. л. «6 карцін» (1965), эстрадных песень (найб. папулярныя «Песня першага кахання», «Не спяшайся», «Загадай жаданне», «Лепшы горад зямлі»), музыкі да спектакляў і кінафільмаў і інш.Дзярж.прэміяСССР 1951. Дзярж. прэміі Арменіі 1967, 1983.
Літ.:
Григорян А. Арно Бабаджанян. М., 1961;
Аматуни С.Б. Арно Бабаджанян: Инструм. творчество. Ереван, 1985.
кіргізская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1958). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1949). З 1941 салістка Кіргізскага т-ра оперы і балета. Валодала высокай танц. культурай і нац. своеасаблівасцю. Значна паўплывала на станаўленне і развіццё кірг.нац. балета. Сярод партый: Чалпон і Айдай («Чалпон» М.Раўхвергера), Анар, Сайра («Анар», «Вясна ў Ала-Тоа» У.Уласава і У.Ферэ), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Марыя і Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Дзярж.прэмія Кіргізіі імя Тактагула 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САЎ (Павел Кірылавіч) (28.8.1915, г. Такмак, Украіна — 21.11.1980),
бел. скульптар. Скончыў Варашылаўградскае маст. Вучылішча (1939). З 1960 жыў у Мінску. Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Творы адметныя дынамікай, пластычнасцю формы, лаканічнасцю выяўл. сродкаў. Аўтар помніка воінам Сав. Арміі і партызанам у калгасе «Камуніст» (Старадарожскі р-н Мінскай вобл., 1962); кампазіцый «Варатар» (1957), «Апошні бастыён» і «Мінчанка» (1958), «Хірург» (1962), «Салдаты, 1941 год» (1969), «Сяргей Ясенін» (1973), «Юрый Смірноў» і «А маці ўсё чакаюць» (1975); партрэтаў У.Маякоўскага (1957), А.Р.Саенкі (1975) і інш. А.Р.Саенкі (1975). Адзін з аўтараў Мемарыяла воінскай славы на Лудчыцкай вышыні (Дзярж.прэмія Беларусі 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАГАЎ (Барыс Сямёнавіч) (н. 30.8.1936, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1989). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча войскаў ППА (1959). З 1979 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (з 1990 нам. дырэктара). Навук. працы па метадах і сродках апрацоўкі інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з космасу, стварэнні геаінфарм. сістэм, лічбавых картаў. Дзярж.прэміяСССР 1985.
Тв.:
Методы оценки качества изображений в системах дистанционного зондирования земной поверхности. Мн., 1988;
Automatic mapdigitising: problems and solution. Computing and Control (разам з С.У.Абламейка, А.М.Кручковым) // Engineering Journal. 1994. Vol. 5, № 1. р. 33—39.
руская пісьменніца. Скончыла Ленінградскі ун-т (1930). Выдала аповесць «Угліч» (1932), зб. «Вершы» (1934), «Кніга песень» (1935), зб. апавяданняў «Ноч у Новым міры» (1935). У час Вял.Айч. вайны перажыла блакаду Ленінграда, гераічнай абароне якога прысвяціла паэмы «Лютаўскі дзённік» і «Ленінградская паэма» (абедзве 1942), «Твой шлях» (1945), зб. «Гаворыць Ленінград» (1946). Аўтар паэмы «Першарасійск» (1950, Дзярж.прэміяСССР 1951), паэт. трагедыі «Вернасць» (1954) пра абарону Севастопаля ў 1941—42, аўтабіягр. кнігі лірычнай прозы «Дзённыя зоркі» (1959; аднайм. фільм, 1968), зб. вершаў «Вузел» (1965), п’ес, кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЛЧ ((Balch) Эмілі Грын) (8.1.1867, Ямайка-Плейн, штат Масачусетс, ЗША — 9.1.1961),
амерыканскі грамадскі дзеяч, эканаміст. Адукацыю атрымала ва ун-тах Чыкага, Берліна і Гарвардскім. Праф. у каледжы Уэлслі (1913—18). У кн. «Нашы суграмадзяне — славяне» (1910) разглядала праблемы міграцыі, абвяргала погляды аб расавай непаўнацэннасці славян. Удзельніца 1-га (1915) і 2-га (1919) Міжнар. кангрэсаў жанчын. З 1919 першы сакратар-казначэй Жаночай міжнар. лігі за мір і свабоду, з 1926 займалася праблемамі Гаіці (выступала за вывад амер. войскаў і ўстанаўленне самакіравання), у 2-ю сусв. вайну ад імя лігі дапамагала амерыканцам яп. паходжання, інтэрніраваным у спец. лагеры. Нобелеўская прэмія міру 1946 (разам з Дж.Мотам).
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1987). Скончыў Ташкенцкі ін-ттэатр. мастацтва (1950), Школу-студыю МХАТ (1955). На сцэне з 1950. З 1961 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай, з 1988 у т-ры «Ленком». Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Блахін («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Сярпілін («Салдатамі не нараджаюцца» паводле К.Сіманава). З 1965 здымаецца ў кіна- і тэлефільмах: «Семнаццаць імгненняў вясны» (Дзярж.прэмія Расіі імя бр. Васільевых, 1976), «Выконваючы абавязкі», «Узброены і вельмі небяспечны», «Той самы Мюнхаўзен», «Пакроўскія вароты», «Нябёсы запаветныя» і інш.