1) рабы ў мусульманскіх краінах перыяду сярэдневякоўя;
2) пастаянная конная гвардыя ў арабскім халіфаце 9 ст.;
3) радавыя воіны феадальнага апалчэння ў Асманскай імперыі ў сярэднія вякі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Маладзе́ны (мн.) (уст.) ’хрэсьбіны’ (карм., гом., Мат. Гом.), маладзёны ’другі дзень каляд’ (паўн.-усх., Шн.), рус.смал.молодёны ’абрад на другі дзень каляд: жанчыны з немаўлятамі прыходзяць з падарункамі да павітухі, якая прымала ў іх дзяцей, а яна іх частуе’. Утворана ад ⁺маладзень ’немаўля’. Параўн. рус.уладз.молодень ’тс’, а таксама польск.dzień młodzianków ’другі дзень каляд’ — у знак памяці аб разні немаўлят, якая была праведзена паводле загаду Ірада 28 студзеня’, młodzian ’юнак, малады чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kid1[kɪd]n.
1.infml дзіця́
2.infmlюна́к; дзяўчы́на;
college kids студэ́нцкая мо́ладзь
3. сын або́ дачка́
4. казляня́, казлянё
♦
treat/handle smb. with kid gloves абыхо́дзіцца з кім-н. ве́льмі асцяро́жна, даліка́тна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дзелаві́ты, ‑ая, ‑ае.
Старанны і ўмелы ў рабоце; дзелавы (у 2 знач.). Вырастаў юнак сталы, дзелавіты, які ўмеў сярод усялякіх спраў адразу ўбачыць самае важнае і найбольш патрэбнае.Чорны.// Які выражае занятасць справай; сур’ёзны. Я стаяў збоку і любаваўся дзедам: яго маладым настроем, яго дзелавітай клапатлівасцю.Якімовіч.Аляксею падабалася простая, дзелавітая гутарка падпалкоўніка.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няста́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не дасягнуў сталасці, поўнага развіцця. Па гэтых сваіх слязах.. [Чыжык] раптам адчуў, якое ён усё ж, па сутнасці, яшчэ дзіця, яшчэ юнак, яшчэ нясталы чалавек, яшчэ падлетак.Лупсякоў.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пу́нця ’бесхарактарны, заняпалы чалавек’ (Цых.). Няясна, параўн., аднак, фармальна і семантычна блізкія балг.пу́нчо ’ненармальны, дурны чалавек’ (няяснага паходжання, гл. БЕР, 5, 854), в.-луж.punca, риса, н.-луж.punca ’weibliche Scham’ (з ням.Bume, puncen ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1186), славен.punca ’лялька, дзяўчына, каханка’ (з італ.pulcella ’дзяўчына, дзеўка’ < лац.pullus ’юнак’, гл. Бязлай, 3, 136) і пад., у аснове якіх, магчыма, экспрэсіўныя словы дзіцячай мовы, параўн. рус.дыял.пуня ’плаксівы чалавек, недарэка; ахламон’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́лец, ма́ліц, ма́ляц ’падлетак, юнак ад 14 да 18 год’ (ТСБМ, Чуд., Др.-Падб., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Яруш., Пан. дыс.; маг., КЭС; докш., Янк. Мат.; паўн.-бел., Сл. ПЗБ), ’нежанаты малады чалавек, хлопец’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’прыслужнік, служка’ (Нас.), ма́лец‑вы́растачак ’падлетак’ (Нар. Гом.). Рус.цвяр.мале́ц ’халасцяк’, смал.ма́лец ’парабак’, паўд. ’казак’, ст.-рус.малецъ ’падлетак’, польск.malec ’малы хлопец, хлопчык або маладая дзяўчынка, малое дзіця’, серб.-харв.ма̏лац ’тс’. Прасл.malьcь. Да малы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sprig
[sprɪg]
n.
1) па́растак, ато́жылак -ка m., галі́нка f.
2) арна́мэнт або́ ўзо́р у вы́глядзе галі́нкі
3) малады́ чалаве́к; юна́к -а́m., падле́так -ка m.
4) ато́жылак, нашча́дак -ка m. (жартаўлі́ва)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
выхава́нец, ‑нца, м.
1.Юнак, чалавек у адносінах да свайго выхавальніка. Выхаванец камсамола. □ Больш разбітных і здольны! [вучняў] любіў .. [Лабановіч] той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў.Колас.
2. Навучэнец закрытых выхаваўчых і навучальных устаноў. Выхаванец дзіцячага дома. Выхаванец Сувораўскага вучылішча. □ Школа, з якой .. [вучні] выходзілі ў шырокі невядомы прастор, стаяла пустая і сумна глядзела на сваіх выхаванцаў адчыненымі насцеж вокнамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)