юна́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. юна́к юнакі́
Р. юнака́ юнако́ў
Д. юнаку́ юнака́м
В. юнака́ юнако́ў
Т. юнако́м юнака́мі
М. юнаку́ юнака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

юна́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю.

|| прым. юна́цкі, -ая, -ае і (разм.) юна́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

юна́к, -ка́ м. ю́ноша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юна́к, ‑а, м.

Чалавек мужчынскага полу, які не дасягнуў сталасці, малады чалавек, хлопец. Семнаццацігадовы юнак. Юнак-камсамолец. □ Юнакоў, дзяўчат усмешкі ззяюць водбліскам зарніц. Жычка. // перан. Пра дарослага ці пажылога чалавека, поўнага жыццёвых сіл, маладых імкненняў. Прафесару ішоў сорак другі год. Нягледзячы на гэткі ўзрост, ён адчуваў сябе зусім яшчэ юнаком, ды і з выгляду нельга было даць больш трыццаці. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юна́к м jnger Brsche, jnger Mann

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ю́ноша юна́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хло́пец, -пца, мн. -пцы, -пцаў, м.

Малады чалавек, юнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смугля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Смуглы мужчына, юнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круглатва́ры, -ая, -ае.

3 круглым тварам.

К. юнак.

|| наз. круглатва́расць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непаўнале́тні, -яя, -яе.

Які не дасягнуў паўналецця.

Н. юнак.

У залу ўвайшлі непаўналетнія (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)