1. Празмернае напружанне сіл; натуга. [Пшэборскі] крыху збянтэжыўся і, тыкаючы пальцам перад сабою, гаварыў з надсадай, з прыціскам: — Так, так... вам, усім вам, — яшчэ да канца не дагаварваючы каму — «усім».Пестрак.
2. Пашкоджанне чаго‑н., хвароба ў выніку празмернага напружання сіл, натугі. Надсада ад падымання вялікага цяжару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свіне́ц, ‑нцу, м.
1. Цяжкі мяккі легкаплаўкі метал сінявата-шэрага колеру. Здабыча свінцу. Сплаў свінцу з сурмой.
2.перан. Куля (кулі). Цягнуцца ўвысь курганы Бессмяротнасці Там, дзе свінец іх, адважных, прашыў.Калачынскі.
•••
Як (нібы, быццам) свінцом налітая (налітыя) — крайне ператомленая, натруджаная ад стомы, хваробы і пад. (аб адчуванні цяжару ў галаве, руках, нагах і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭЛЬТАПЛАНЁРНЫ СПОРТ,
від авіяц. спорту, падобны да планёрнага; выкананне планіруючых і лунаючых палётаў на прасцейшых лятальных апаратах. Дэльтаплан — просты па канструкцыі лятальны апарат масай да 35 кг. Старт робіцца са схілаў гор ці ўзвышша або з дапамогай буксіроўкі за катэрам ці аўтамабілем. Кіраванне ажыццяўляецца перамяшчэннем цэнтра цяжару спартсмена адносна канструкцыі. Палёты выконваюцца на скорасць або макс. далёкасць. Вопытныя спартсмены ў спрыяльных умовах пераадольваюць адлегласць у некалькі соцень км на выш. да 3 км. Д.с. узнік у ЗША (1973). Першы чэмпіянат Беларусі адбыўся ў 1977. Бел. федэрацыя звышлёгкай авіяцыі зарэгістравана ў 1995. На 1.1.1997 у Беларусі Д.с. займалася 150 чал., з іх 7 майстроў спорту. Як асобны кірунак інтэнсіўна развіваецца мотадэльтапланёрны спорт (дэльталётны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ПЛЯ,
невялікі аб’ём вадкасці, абмежаваны ў стане раўнавагі паверхняй вярчэння. Утвараецца пры павольным выцяканні вадкасці з невял. адтуліны, пры сцяканні яе з краю паверхні, пры распыленні і эмульгаванні вадкасці, а таксама пры кандэнсацыі пары на цвёрдай нязмочвальнай паверхні ці ў газавым асяроддзі на цэнтрах кандэнсацыі.
Форма К. вызначаецца ўздзеяннем паверхневага нацяжэння і знешніх сіл, напр., сілы цяжару; у стане бязважкасці К. мае форму шара. На змочвальнай паверхні К. прымае форму шаравога сегмента з вострым краявым вуглом, на нязмочвальнай — з тупым. Ціск пары каля паверхні К. залежыць ад яе радыуса і вызначаецца Кельвіна ўраўненнем. Гл. таксама Змочванне.
Выцяканне вады з капілярнай трубкі з утварэннем кропель (павялічана ў 3 разы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
gravitate
[ˈgrævɪteɪt]1.
v.i., Phys.
1) прыця́гвацца (сі́лай зямлі́)
2) асяда́ць
to gravitate to the bottom — па́даць, асяда́ць на дно або́ до́лу
3) мець ця́гу, імкну́цца; цягну́цца
2.
v.t.
прыця́гваць (сі́лай цяжа́ру)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дынамакардыягра́фія
(ад дынама- + кардыяграфія)
метад даследавання механічных праяўленняў сардэчнай дзейнасці, заснаваны на рэгістрацыі перамяшчэнняў цэнтра цяжару грудной клеткі ў выніку сардэчнай кінематыкі і руху крыві ў буйных сасудах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
барыцэ́нтр
(ад бары- + цэнтр)
1) цэнтр цяжару геаметрычнай фігуры або цела;
2) цэнтр масы сістэмы Зямля—Месяц, размешчаны на адлегласці 4800 км ад цэнтра Зямлі ў напрамку Месяца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
centre[ˈsentə]n.
1. цэнтр; сярэ́дзіна;
the centre of attraction цэнтр прыцягне́ння;
the centre of a circle цэнтр кру́га;
the centre of gravity цэнтр цяжа́ру;
the shopping centre (of a town) гандлёвы цэнтр (горада);
be the centre of attention/interest быць у цэ́нтры ўва́гі
2.sport цэнтравы́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
буршты́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з бурштыну. Бурштынавыя каралі. Бурштынавы муштук. □ З-пад жакеціка віднеўся блакітны кафтанік, зашпілены бурштынавай брошкай.Грамовіч.
2. Колерам падобны на бурштын. Уліта Антонаўка падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам.Шамякін.У агародчыку гараць вяргіні, нізкарослыя дрэўцы аж прыгінаюцца да зямлі ад цяжару бурштынавых сліў.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проціва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
1.Спец. Груз, які прымяняецца для ўраўнаважвання сілы цяжару, інерцыі.
2.перан. Пра тое, што ўраўнаважвае што‑н. або процідзейнічае чаму‑н. Стварыць процівагу. □ Талстой быў своеасаблівай процівагай уплыву Дастаеўскага і для Федзіна, і для Ляонава, і для Чорнага.Адамовіч.
•••
У процівагукаму-чаму — у адрозненне ад каго, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)