Прыплуга́ніцца ’прывалачыся’ (Жд.). Укр.притуга́нитися ’тс’. Да плуг (гл.), першапачаткова, відаць, ’цягнуць плуг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарабі́чыць (тарабі́чыты) ’цягнуць, несці’ (пін., ЖНС). Параўн. рус.та́рабить ’цягнуць’, чэш.tarabit ’з цяжкасцю несці’, tarabit se ’з цяжкасцю ехаць (пра воз)’. Відаць, да гукапераймальнага *тараб (< *torb‑?), параўн. тарабкаць, гл. Параўноўваюць з тарабаніць (гл. Фасмер, 4, 20), укр.дыял.те́порити ’з цяжкасцю несці, цягнуць’ (Махэк₂, 636), апошняе сумніўна, гл. ЕСУМ, 5, 548. Прапанаваная для чэшскіх слоў рэканструкцыя *torbiti сустракае цяжкасці з фанетычнага боку (Варбат, Этимология–1973, 27), якія знімаюцца, калі прыняць гукапераймальную аснову слоў. Параўн. тарбічыцца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарапа́шніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які належыць гарапашніку; такі, як у гарапашніка. Калі.. [Лабановіч] уставаў разам з усімі, каб узяцца за якую-небудзь работу, дык дзядзька або маці заўважалі, што ён мог бы паспаць і даўжэй, і не яго ўжо справа цягнуць гарапашніцкую лямку простых людзей.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэ́рабя, ‑я, н.
Умоўны знак (дробная рэч, паперка і пад.), які выцягваецца наўгад з шэрагу падобных прадметаў пры вызначэнні чарговасці, абавязку або права на што‑н. Кінуць жэрабя. Цягнуць жэрабя. □ Але як гэты надзел дастаўся.. [Раману] па жэрабю, то і не было на каго наракаць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валачы́
1. (цягнуць) schléppen vt, schléifen vt;
◊
ледзь но́гі валачы́разм. sich mühsam fórtschleppen;
2.разм. (красці) kláuen vt, máusen vt;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ярмо́, мн. ёрмы ср., в разн. знач. ярмо́;
валы́ ў ярме́ — волы́ под ярмо́м;
◊ цягну́ць я. — тяну́ть ярмо́;
скі́нуць я. — сбро́сить ярмо́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сця́жыкі ’сляды гада’ (рагач., Сл. ПЗБ). Да сцягнуць < цягнуць, г. зн. ’след, які цягнецца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гурт, -а́і -у, М -рце, мн. гурты́, -о́ў, м.
1. -у. Група людзей, натоўп.
Г. вучняў.
2. -у. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад.
На лузе г. авечак.
3.у знач.прысл.гу́ртам. Разам, сумесна; натоўпам.
Цягнуць г. воз.
Ісці г.
Бегчы г.
4. -а́. Група (у 2 знач.), якая выконвае поп- або рок-музыку.
Вядомы г.
|| памянш.гурто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.гуртавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)