чэшскі паэт-рамантык. Скончыў Пражскі ун-т (1836). Вяршыня яго творчасці — паэма «Май» (1836), у аснове якой супрацьпастаўленне гармоніі прыроды і трагедыйнасці чалавечых адносін. У гіст. рамане «Крканошскае паломніцтва», тэтралогіі «Кат» (абодва 1832), аповесці «Цыганы» (1835), драмах «Баляслаў» (1831—33), «Кароль Фрыдрых» (1832—33), «Братазабойца» (1833), «Браты» (1833—34) праблемы лёсу чалавека і сэнсу яго існавання, дысгармоніі і быцця, разладу «зямнога і нябеснага», пакут чалавека, улады абставін і інш. Для яго твораў характэрна вольнае спалучэнне эпічных, лірычных і драм. пластоў, кампазіцыйная суадноснасць з муз. творам. Аўтар аўтабіягр.цыкла «Карціны з майго жыцця» (1834). Асобныя ўрыўкі з паэмы «Май» на бел. мову пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯФЁДАЎ (Піліп Дзіямідавіч) (18.10.1838, г. Іванава, Расія — 25.3.1902),
рускі пісьменнік. У 1862—63 вольны слухач Маскоўскага ун-та. Чл.-кар. (з 1887), правадзейны чл. (з 1894) Маскоўскага археал.т-ва. Друкаваўся з 1858. У сац.-этнагр. нарысах «Дзявочнік» (1868), «Каляды» (1871), «Нашы фабрыкі і заводы» (1872), зб. апавяданняў «На людзях» (1872), аповесці «Сценя Дубкоў» (1898) і інш. паказаў умовы працы іванаўскіх тэкстыльшчыкаў і жыццё сялян 2-й пал. 19 ст. Аўтар нарыса «Рух сярод башкіраў перад пугачоўскім бунтам; Салават, башкірскі батыр» (1880), цыкла апавяданняў «У гарах і стэпах Башкірыі» (1882) і інш. У творах — выкарыстанне этнагр. матэрыялаў, фальклору, нар. мовы. Пісаў вершы, публіцыст. артыкулы, фельетоны, запісваў рус. і башкірскі фальклор.
Тв.:
Избр. произв. Иваново, 1959;
В горах и степях Башкирии: Повесть и рассказы. Уфа, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Ядвіга Канстанцінаўна) (н. 1.5.1949, в. Далідавічы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. кампазітар, эстр. спявачка і выканальніца на клавішных інструментах. Дачка К.І.Паплаўскага. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыла Бел. кансерваторыю па класах фп. (1972) і кампазіцыі (1988). З 1971 артыстка вак.-інстр. ансамбля «Верасы», з 1987 салістка-вакалістка Дзярж. канцэртнага аркестра Беларусі. Стваральнік і кіраўнік (разам з мужам А.Ціхановічам) першага на Беларусі Тэатра песні (1988) і творчай студыі пры ім. Выступае (з Ціхановічам) у складзе эстр.вак. дуэта, адметнага артыстычнай абаяльнасцю, шчырасцю, яркай манерай выканання. Аўтар кантаты «Сын зямлі», сімф. паэмы, цыкла прэлюдый, санаты, дзіцячых п’ес для фп., хароў, рамансаў, эстр. песень, шматлікіх апрацовак і аранжыровак бел. песеннага фальклору і інш.
Літ.:
Загородний Г. От «Верасов» — к Театру песни // Бел. думка. 1997. № 6.
іспанскі пісьменнік. Чл. Каралеўскай акадэміі (з 1897). Вучыўся ў Мадрыдскім ун-це. Аўтар 80 раманаў, 25 драм, шматлікіх апавяданняў. Вяршыня яго творчасці — эпапея «Нацыянальныя эпізоды» (т. 1—46, 1873—1912), у якой адлюстравана гісторыя Іспаніі ад Трафальгарскай бітвы (1805) да паражэння рэвалюцыі 1863—73. Аўтар цыкла «Сучасныя іспанскія раманы» (т. 1—25, 1881—1915). Паклаў пачатак ісп.сац.-рэаліст. драмы («Электра», 1901; «Дзед», 1904). Яго творы адметныя дынамізмам і публіцыстычнай завостранасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУКТ (Аляксандр Анатолевіч) (10.5.1949, Мінск — 17.4.1990),
бел. музыказнавец, кампазітар. Канд. мастацтвазнаўства (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972), выкладаў у ёй. У навук. дзейнасці асн. ўвагу аддаваў праблемам натуральна-ладавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай поліфаніі. Сярод муз. твораў: «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра нар. інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фп. і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 домраў, фп. і ўдарных (1987) і інш.
Тв.:
Фартэпіянны цыкл Л.Абеліёвіча «Фрэска № 1»: (Да праблемы адзінства цыкла) // Бел. музыка. Мн., 1978. Вып. 3;
О композиционном строении двухголосных инвенций Баха. Мн., 1979;
Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё. Мн., 1984;
Об опере С.Кортеса «Матушка Кураж» // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1984. Вып. 3;
Развитие белорусской советской музыки: опыт стадиального описания // Белорусская советская музыка на современном этапе. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІЯКСІЛА́ТНЫ ЦЫКЛ,
цыклічны ферментатыўны працэс, які прадстаўляе мадыфікацыю трыкарбонавых кіслот цыкла (ТКЦ). Дае магчымасць жывым клеткам пераўтвараць тлушчы ў вугляводы. Актыўна функцыянуе ў некат. бактэрый, водарасцей і ў асобных тканках насення вышэйшых раслін пры яго прарастанні. У жывёльных клетках гліяксілатны цыкл адсутнічае і яны не пераўтвараюць тлушчы ў вугляводы. У гліяксілатным цыкле не адбываецца акіслення ацэтыльных астаткаў (вынік β-акіслення тлушчакіслотных рэшткаў запасных тлушчаў) да CO2 (як у ТКЦ), а ўтвараецца сукцынат, які потым выкарыстоўваецца ў працэсах біясінтэзу глюкозы. У адрозненне ад ТКЦ у гліяксілатным цыкле адбываецца расшчапленне ізацытрату з утварэннем гліяксілату і сукцынату і гліяксілат рэагуе з 2-й малекулай ацэтыл-KoA з утварэннем L-малату. У бактэрый ферменты гліяксілатнага цыклу і ТКЦ знаходзяцца ў адным кампартменце і гліяксілатны цыкл нагадвае шунт рэакцый дэкарбаксіліравання ТКЦ. У тканках вышэйшых раслін ферменты гліяксілатнага цыклу лакалізаваны ў асобных арганелах — гліяксісомах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЖАКЕ́ВІЧ (Іван Сідаравіч) (18.1.1864, с. Вішнапаль Чаркаскай вобл., Украіна — 19.1.1962),
украінскі мастак. Нар. мастак Украіны (1951). Вучыўся ў іканапіснай школе Кіева-Пячэрскай лаўры (1876—82, выкладаў там у 1905—07), у Кіеўскай школе малявання М.Мурашкі (1882—84), у Пецярбургскай АМ (1884—88). У 1883 прымаў удзел у аднаўленні фрэсак 12 ст. Кірылаўскай царквы ў Кіеве, у 1904—08 працаваў над размалёўкамі трапезнай і царквы Усіх святых Кіева-Пячэрскай лаўры. Аўтар карцін на быт. і гіст. тэмы («Кіева-Пячэрская лаўра. Від на корпус архітэктара Сцяпана Коўніра», 1905—06; «Кій, Шчэк і Хорыў і сястра іх Лыбідзь», «Маці ідзе!..», абедзве 1907; цыкла «Краявіды старога Кіева», 1913; «Бунт сялян», «На паншчыне», «Уманская разня», усе 1926—28; «Партызаны ў засадзе», 1944, і інш.), ілюстрацый да твораў Т.Шаўчэнкі, М.Гогаля, Лесі Украінкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЕ́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
невялікая група песень летняга цыклакаляндарна-абрадавай паэзіі. Вядомы ў многіх земляробчых народаў свету. Спяваліся ў час касьбы і ўборкі сена. Перадаюць атмасферу касавіцы, клопат селяніна пра тое, каб своечасова ўправіцца з работай на сенажаці. К.п. пераважна лірычнага характару, у іх трапляюцца элементы рамант. ўспрымання касецкай працы («Касары косяць, вецер павявае, // Шаўкова трава на касу палягае»), паказаны яе размах («Пакосяць усе горы і даліны»), чуецца скарга касцоў на пана-прыгонніка, цяжар працы («Ой, да бокам, хмарачка, бокам»). Тэматыка К.п. уключае і любоўныя матывы («Зажурылася маладая ўдовушка», «Ветрык вее, сонейка грэе»), закранае сямейныя адносіны («На балоце касец косіць»). Некат. з іх маюць жартоўную афарбоўку. Для паэтыкі К.п. характэрна выкарыстанне вобразаў прыроды (дуброва, луг, скошаная трава, лёгкі ветрык, сонца, хмара і інш.), якія ствараюць натуральны фон працы касцоў. Мелодыка асобных К.п. набліжаецца да жніўных песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕМЕ́НЦІ ((Clementi) Муцыо) (23.1.1752, Рым — 10.3.1832),
англійскі піяніст-віртуоз, кампазітар, педагог; заснавальнік т.зв. лонданскай школы піянізму. З 1766 жыў у Вялікабрытаніі (з 1773 у Лондане). Канцэртаваў у Еўропе (у 1781 у Вене спаборнічаў з В.А.Моцартам). Заснавальнік і саўладальнік шэрагу муз.-выдавецкіх прадпрыемстваў і ф-к муз. інструментаў. Адзін з заснавальнікаў і дырыжор (1813—24) Філарманічнага т-ва ў Лондане. Зрабіў значны ўклад у развіццё фп. мастацтва (празваны «бацькам фп. музыкі»), садзейнічаў зацвярджэнню класічнага цыкла санаты. Сярод твораў: араторыя; каля 15 сімфоній (зберагліся 4); уверцюры; канцэрт для фп. з аркестрам; творы для фп. (найб. вядомы зб. эцюдаў «Шлях да Парнаса», 1817—26). Свой выканальніцкі і пед. вопыт абагульніў у працы «Методыка ігры на фартэпіяна» (1801). Сярод яго вучняў: Ф.Калькбрэнер, І.Б.Крамер, І.Мошэлес, Дж. Філд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКО́ЎНІКАЎ (Уладзімір Васілевіч) (25.12.1837, г.п. Княгініна Ніжагародскай вобл., Расія — 11.2.1904),
расійскі хімік, заснавальнік навук. школы.
Скончыў Казанскі ун-т (1860), дзе і працаваў (з 1869 праф.). З 1871 у Новарасійскім (Адэса), з 1873 у Маскоўскім ун-тах. Навук. працы па тэарэт.арган. хіміі, арган. сінтэзе і нафтахіміі. Даследаваў ізамерыю і ўзаемны ўплыў атамаў у арган. злучэннях: устанавіў шэраг заканамернасцей рэакцый замяшчэння, далучэння і расшчаплення па падвойнай сувязі, у т. л. правіла, якое вызначае парадак далучэння элементаў галагенавадародных кіслот і вады да ненасычаных вуглевадародаў (правіла М.; 1869). Адкрыў новы клас вуглевадародаў — нафтэны (1863; тэрмін прапанаваны М.), ізамерыю тлустых кіслот (1865), рэакцыю ізамерызацыі цыклічных вуглевадародаў з памяншэннем цыкла (ізамерызацыю цыклагептану ў метылцыклагексан; 1892). Адзін з заснавальнікаў Рус.фіз.-хім.т-ва (1868).
Літ.:
Платэ А.Ф., Быков Г.В., Эвентова М.С. В.В.Марковников, 1837—1904: Очерк жизни и деятельности. М., 1962.