night

[naɪt]

1.

n.

1) ноч f.

Good night! — Дабра́нач!

by (at) night — уначы́; по́начы

last night — учо́ра ўве́чары

to have a good (bad) night — до́бра (бла́га) спаць уначы́

2) це́мра f.; це́мень, це́мрадзь f.

to go forth into the night — зьні́кнуць у це́мры но́чы

3) змрок -у m.

2.

adj.

начны́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

апусці́цца сов.

1. в разн. знач. опусти́ться;

што́ра ~ці́лася — што́ра опусти́лась;

на зямлю́і́лася це́мра — на зе́млю опусти́лась тьма;

гэ́ты чалаве́к зусі́м ~ці́ўсяперен. э́тот челове́к совсе́м опусти́лся;

2. (поместиться в жидкость и т.п.) погрузи́ться;

а. ў ваду́ — погрузи́ться в во́ду;

а. ў нірва́ну — погрузи́ться в нирва́ну;

ру́кі ~ці́ліся — ру́ки опусти́лись;

а. на дно — опусти́ться на дно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праглыну́ць сов., прям., перен. проглоти́ть;

п. ко́стачку — проглоти́ть ко́сточку;

це́мрау́ла по́стаць чалаве́ка — темнота́ проглоти́ла фигу́ру челове́ка;

п. кні́гу — проглоти́ть кни́гу;

п. пілю́лю — проглоти́ть пилю́лю;

п. язы́к — проглоти́ть язы́к;

ы́ццам, нібы́) му́ху праглыну́ў — (то́чно) му́ху проглоти́л;

жыўцо́м бы ~ну́ў — живьём бы съел;

як аршы́н ~ну́ў — как (сло́вно) арши́н проглоти́л;

ні вы́плюнуць ні п. — проти́вно есть и жа́лко вы́плюнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цемната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

1. Адсутнасць святла, асвятлення; цемра. Пад сховай цемнаты Нам даставілі пасылкі, Тэлеграмы і лісты. Глебка. За цемнатою цяжка было разглядзець, колькі зараз часу. Гартны. // Пра цёмнае, неасветленае месца, прастору. За колькі крокаў ад Лабановіча, вынырнуўшы з цемнаты, без шуму, як цень, выступіла жаночая постаць. Колас.

2. перан. Культурная адсталасць; невуцтва. Наша маладосць Не ведае ніякай цемнаты, Бо ёй Кастрычнік асвятліў шляхі, Высока ўзняўшы палымяны сцяг. Смагаровіч. І спектаклі — от яны куранёўскія спектаклі! Толькі ж і тут — рэлігія цемнатою людской пакарысталася! Мележ. Нашы дзед і бабуля так і памерлі ў цемнаце, а я атрымаў асвету і працую за станком. Гарбук. // Разм. Пра недасведчанага або малаадукаванага чалавека. — Няўжо вы дагэтуль нічога не ведаеце?.. От жа цемната, ну што ты скажаш! — незласліва засмяяўся чалавек. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Рухаючыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. — Хмараю насунулася войска... Патапталі нашы палі і паплавы. Гартны. На самалёт насунулася рэдкая імжа з дробных пясчынак. Шыцік. // перан. Надысці, наблізіцца (пра час, падзеі і пад.). Неяк адразу насунулася асенняя ноч. Грахоўскі. Было маленства, а пасля яго адразу насунулася сталасць. Чарнышэвіч.

2. Рухаючыся, закрыць, засланіць сабою. Некалі, тысячагоддзі назад, шумелі тут трапічныя лясы. Потым насунуўся ляднік, усё жывое замерла. Навуменка. Дзень быў няроўны: то пасвятлее, то зноў насунуцца нізкія кужэльныя хмары. Мележ. // Ссунуўшыся, закрыць сабой што‑н. На дзвюх табурэтках, захутанае ў цёплую коўдру, варушылася малое. З-пад хусткі, што насунулася яму на тварык, ружавеў носік. Гаўрылкін.

3. Разм. Нечакана апынуцца перад кім‑, чым‑н., наткнуцца, наскочыць на каго‑, што‑н. Адразу тры аўтамашыны насунуліся адна на адну. Новікаў. Стаяла такая цемра, што хоць на ваўка насунься. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gloom

[glu:m]

1.

n.

1)

а) змро́чнасьць, пану́расьць f.

б) марко́та f., сум -у, сму́так -ку m., жу́рба f., змро́чны настро́й

2) це́мра, це́мрадзь, це́мрань, це́мень, цьма f.

3) змро́чнае ме́сца, мо́рак, змрок -у m.

4) прыгне́чаны вы́гляд

2.

v.i.

1) цямне́ць; засмуча́цца

2) чу́цца прыгне́чаным або́ няшча́сным

3) мець сму́тны, марко́тны або́ змро́чны вы́гляд

3.

v.t.

1) засмуча́ць, прыгнята́ць, рабі́ць змро́чным

2) прадстаўля́ць што ў цёмных фа́рбах

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ускра́й 1, прыназ. з Р.

З краю чаго‑н. Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пясчаным ўзгорку ўскрай лесу. Колас. Але кругом ускрай поля была мяккая густая мурава. Крапіва. Сцёпка ехаў ускрай хмызняку, пільна ўглядаючыся наперад. Хомчанка.

ускра́й 2, ‑ю, м.

Разм. Крайняя частка якой‑н. тэрыторыі, прасторы. Ад чырвонага месяца — зарыва, як ад далёкага пажару, але на ўскраі лесу пануе ўжо густая начная цемра. Мурашка. // Аддаленая ад цэнтра частка населенага пункта. Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ўскраі сяла. Лынькоў. Да ўскраю горада ехала я трамваем. Кавалёў. // Край якога‑н. прадмета. Я лёг, а бацька прысеў на ўскрай лавы і пачаў расказваць сваю бяду. Сабаленка. То ён заклапочана бегаў між сталом і этажэркай, то садзіўся на ўскрай тэлефоннага століка. Асіпенка. Маці ўхадзілася, палезла на печ, прылегла на ўскраі і спадцішка пазірала за дачкой. Пальчэўскі. На ўскраі сіласнай ямы стаіць Аркадзь Богдан і нешта гаворыць у яму. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

1. Чорны, цёмны колер чаго‑н. Ад чарнаты барады матавы твар рэдактара прымае шэрае адценне. Бядуля. Выгінастая рэчка яшчэ цякла звінючай чарнатой у аснежаных берагах. Чорны. // Змрок, цемра. Мы зноў доўга маўчым і зноў, ужо ў глухой чарнаце ночы, Васіліса працягвае свае думкі ўслых. Васілевіч. Мусіць, каб не снег, навокал была б густая чарната, але снег адганяў цемру, бяліў усё. Мележ. // Разм. Бруд, гразь на чым‑н. Мужчынскіх чаравікаў на яе нагах і чарнаты, што неадмыўна ўелася ў маршчынкі і поры на матчыных руках за чатыры апошнія месяцы,.. [дзяцюк] не бачыў... Мехаў.

2. перан. Непрыемныя, агідным думкі, пачуцці. Ад успаміну ў душы [Лёні] .. ажыла з новай сілай уся тая горкая, ганебная чарната, ад якой вось і ў родную хату не хочацца... Брыль. // Бязрадаснасць, змрочнасць; цяжкасці, непрыемнасці. Наіўнасць дзіцяці перад грубай чарнатой жыцця была настолькі трагічна, што няможна было стрымацца ад плачу. Нікановіч. — Няхай гасподзь бог адвядзе ад яе [цёткі] усю чарнату, — сказала маці, павярнуўшыся да мяне. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плакса1 ’плаксівае дзіцё’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’той, хто часта плача без уважлівай прычыны’, ’які любіць скардзіцца, наракаць’ (ТСБМ), пла́ксы ’крыксы, крык з плачам дзіцяці’ (Нас.). Адсутнічае ў Слоўніку І. Насовіча (ёсць плаксун(ок), плаксу́ння), а таксама ў Б. Грынчэнкі (ёсць у сучаснай укр. мове: плаксій, плаксія, плаксу́н, плаксійка, плаксу́ха і пла́кса). У польск. мове — з XV ст. płaksa ’плакальніца на пахаванні’, якое Банькоўскі (2, 616) адносіць да запазычанняў з усх.-слав. моў. Неабавязкова, бо ў польск. мове ёсць beksa (< bekać, beczeć ’раўсці, плакаць’ — літ. beksė́ti ’рыпаць’) з тым жа суфіксам ‑с‑а. Найбольш лексема прадстаўлена ў рус. мове, параўн. пла́кса, плаксуха ’плаксівы чалавек’; пла́кса ’вазак, які вязе ў царкву ўхутаную нявесту’; пла́кса/пла́ксы ’абрад: увесь час плачу, жалобных песень, што аплакваюць нявесту — ад змовін да зборнай суботы’, пла́ксы/крыксы ’начны, хваравіты крык дзіцяці’. Суф. ‑с‑а — уплыў балт. моў: у літ. мове яму адпавядае ‑sa, ‑sas, які ўтварае назоўнікі ад дзеясловаў: baĩsa ’страх’, švaisa/sviesà ’святло’, tamsàцемра’, papsà ’хто чмокае губамі’, а таксама kùksas ’бязрогі, галамоўзы’. Сюды ж плаксі́вы ’які часта плача; любіць наракаць, скардзіцца’; ’які падобны да плачу (пра голас)’ (ТСБМ).

Пла́кса2 ’плакун-трава, чальчак, Lythrum salicaria L.’ (б.-каш., жытк., Мат. Гом.), ’ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (гродз., Кіс.). Да пла́каць (гл.). Параўн. таксама плакун-трава, слёзны ’чальчак’ (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БА́ЙРАН ((Byron) Джордж Ноэл Гордан) (22.1.1788, Лондан — 19.4.1824),

англійскі паэт-рамантык. Атрымаў па спадчыне тытул лорда; з 1809 чл. Палаты лордаў Брыт. парламента. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1808). У 1816 назаўсёды пакінуў Англію. Удзельнік руху карбанарыяў (1817—23) і нац.-вызв. вайны ў Грэцыі (1823—24). Памёр ад ліхаманкі ў ваен. лагеры (г. Місалунгі). Першы зб. «Вольныя часіны» (1807) пазначаны рысамі рамант. светаадчування. У сатыр. паэме «Англійскія барды і шатландскія аглядальнікі» (1809) выступіў як прыхільнік асветніцкага класіцызму. У ліра-эпічнай паэме «Паломніцтва Чайльд Гарольда» (песні 1—4, 1812—18) расчараванне і горыч суайчыннікаў Байрана, ашуканых вынікамі франц. бурж. рэвалюцыі канца 18 ст., захапленне нац.-вызв. барацьбой народаў супраць захопніцкіх намераў Напалеона I, прыгнёту тур. султана, разважанні пра ход гісторыі і лёс чалавецтва. Пратэст і выклік кіруючым колам Англіі прагучалі ў «Одзе аўтарам біля супраць разбуральнікаў станкоў» (1812), «Песні для лудзітаў» (1816) і інш. У паэмах т.зв. «ўсходняга» цыкла «Гяур» і «Абідоская нявеста» (абедзве 1813), «Карсар» і «Лара» (абедзве 1814), «Асада Карынфа» і «Парызіна» (абедзве 1816) адлюстраваў канфлікт «байранічнага» героя з варожым светам, трагічны зыход бунту. Жанрава разнастайная лірыка Байрана сінтэзавала філасофскія, грамадз. і любоўныя матывы (цыкл любоўна-медытатыўных вершаў па матывах Бібліі «Яўрэйскія мелодыі», 1815; вершы «Бывай!», «Стансы да Аўгусты» і інш.). Душэўны стан паэта-выгнанніка, безвыходная туга і песімізм у вершах «Сон»; «Цемра», напісаных у Швейцарыі (вясна—восень 1816). У філас. драмах «Манфрэд» (1817), «Каін» (1821) бунтарскія матывы «ўсходніх» паэм пераходзяць у багаборніцкія. Свабодалюбствам прасякнуты паэмы «Шыльёнскі вязень» (1816), «Скарга Таса» (1817), «Прароцтва Дантэ» (1819). Рух карбанарыяў і прычыны яго разгрому атрымалі і філас. асэнсаванне ў драмах на гіст. і біблейскія сюжэты «Марына Фальера, дож Венецыі», «Сарданапал», «Два Фаскары» (усе 1821), якія спалучаюць элементы паэтыкі рамантызму і класіцызму. Сатыры «Ірландская аватара» (1821), «Прывід суда» (1822), «Бронзавы век» (1823) — выдатны ўзор паліт. лірыкі 19 ст. У рамане ў вершах «Дон Жуан» (1818—23, не скончаны на 17-й песні), энцыклапедыі еўрап. жыцця на мяжы 18—19 ст., спалучаюцца эпічны размах з лірычнымі адступленнямі, літ. і паліт. палемікай, з’едлівай пародыяй, рамант. тэндэнцыі з рэалістычнымі. Гераічнаму супраціўленню грэч. народа прысвечаны яго апошнія вершы «Песня пра суліётаў», «Апошнія словы пра Грэцыю». Творчасць Байрана моцна паўплывала на развіццё сусв. паэзіі 19—20 ст. На бел. мову творы Байрана перакладалі Э.​Агняцвет, Р.​Барадулін, П.​Броўка, Ю.​Гаўрук, П.​Глебка, У.​Дубоўка, Г.​Дубянецкая, Е.​Лось, М.​Лужанін, Я.​Семяжон, М.​Танк і інш.

Тв.:

Бел. пер. — Выбранае. Мн., 1963;

Лірыка. Мн., 1989;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—4. М., 1981;

Избр. произв. Т. 1—2. М., 1987;

На перепутьях бытия...: Худож. публицистика. М., 1989.

Літ.:

Елистратова А.А. Байрон. М., 1956;

Кургинян М. Джордж Байрон. М., 1958;

Дьяконова Н.Я. Лирическая поэзия Байрона. М., 1975;

Зверев А. Звезды падучей пламень: Жизнь и поэзия Байрона. М., 1988;

Моруа А. Байрон. Мн., 1990.

Дж.Байран.

т. 2, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)