1. Дзяржаўная або прыватная закрытая навучальная ўстанова з інтэрнатам, у якой выхаванцы жывуць на поўным утрыманні (у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах). // Платны інтэрнат у некаторых сярэдніх навучальных установах у дарэвалюцыйнай Расіі.
2. Невялікая гасцініца, у якой пастаяльцы забяспечваюцца харчаваннем (у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах).
3. Утрыманне на поўным забеспячэнні. Сам.. [Няронскі] чалавек нежанаты і знаходзіцца на поўным пансіёне ў адной яўрэйскай сям’і.Сташэўскі.
[Фр. pension ад лац. pensio — плацеж, узнос, арэндная ці кватэрная плата.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саве́тнік, ‑а, м.
1. Назва пасад у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.). Саветнік пасольства. Дзяржаўны саветнік юстыцыі.// Асоба, якая займае гэту пасаду. Фінансавы саветнік пасольства.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назва чыноў розных класаў паводле рангаў існаваўшай іерархіі ў цывільнай службе. Калежскі саветнік.
•••
Надворны саветнік — цывільны чын сёмага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Стацкі саветнік — цывільны чын пятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тытулярны саветнік — цывільны чын дзевятага класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЧЫ́НСКІ (Вінцэнцій) (17.3.1789, Беларусь — 29.3.1853),
бел. філосаф, тэолаг, крытык. Праф. філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1830—-40-я г. выкладаў філасофію і тэалогію ў навуч.установах Аўстрыі, з 1848 у Лувенскім ун-це (Бельгія). Заснавальнік і рэдактар першага на Беларусі літ.-навук. часопіса «Miesięcznik Połocki» («Полацкі штомесячнік», 1818—20). Палемізаваў з асветнікамі і езуітамі на старонках час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік») наконт паэмы Н.Мусніцкага «Палтава». Аўтар кн. «Філасофскія разважанні» (т. 1—3, Вена, 1843—44), у якой у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў прыклады з гісторыі ВКЛ і Польшчы. Шматлікая яго рукапісная спадчына даследавана мала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НТКЕ ((Bandtkie) Ежы Самуэль) (24.11.1768, г. Люблін, Польшча — 11.6.1835),
польскі гісторык, бібліёграф, мовазнавец. Д-р філасофіі (1811). Вучыўся ў Гальскім і Іенскім ун-тах (1787—90). Служыў гувернёрам, выкладаў у сярэдніх навуч.установах. З 1811 праф. бібліяграфіі Кракаўскага ун-та, дырэктар Ягелонскай б-кі, дзе ўпарадкаваў б. езуіцкія зборы (каля 15 тыс. тамоў). Аўтар прац па гісторыі Польшчы і ВКЛ, гісторыі права, нумізматыцы, слав. мовазнаўстве. У працах, прысвечаных гісторыі кнігадрукавання ў Польшчы і ВКЛ, прывёў даныя пра бел.стараж. выданні, асвятляў дзейнасць бел. першадрукароў і кнігавыдаўцоў у Вільні, Заблудаве, Супраслі, Нясвіжы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЙ-БІЕ́НКА (Рыгор Якаўлевіч) (7.2.1903, г. Белаполле Сумскай вобл., Украіна — 3.11.1971),
савецкі энтамолаг. Чл.-кар.АНСССР (1953). Засл. дз. н. Расіі (1963). Скончыў Омскі с.-г.Ін-т (1925). З 1929 у навук.установах Ленінграда. Навук. працы па экалогіі і сістэматыцы насякомых, тэорыі аховы раслін. Праводзіў даследаванні на Беларусі (Белавежская пушча і інш.). Аўтар падручнікаў («Агульная энтамалогія», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Насекомые таракановые. М.; Л., 1950;
Кузнечиковые. М.; Л., 1954;
Саранчовые фауны СССР и сопредельных стран. Ч. 1—2. М.; Л., 1951 (разам з Л.Л.Мішчанка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАЗІЯНАЛІ́ЗМ (ад лац. occasionalis выпадковы),
ідэалістычны кірунак зах.-еўрап. філасофіі 17 ст., які сцвярджаў немагчымасць узаемадзеяння душы і цела без прамога ўмяшання Бога. Прадстаўнікі аказіяналізма (А.Гейлінкс, Н.Мальбранш) ідэалістычна перапрацавалі дуаліст, філасофію Р.Дэкарта (гл.Картэзіянства). Аказіяналізм тлумачыў механістычнае прыродазнаўства ў рэліг.ідэаліст. духу, што адкрывала шлях да паслясхаластычнага абнаўлення рэліг. філасофіі. Гэта абумовіла папулярнасць аказіяналізма сярод прыхільнікаў каталіцызму. На Беларусі ідэі аказіяналізма вядомыя з пач. 18 ст. У сярэдзіне 18 ст. ў навуч.установах у лекцыі па схаластычнай філасофіі ўключаліся і элементы аказіяналізма. Вучэнне аказіяналізма з пазіцый паслядоўнага механістычнага дэтэрмінізму крытыкаваў і абвяргаў Б.Дабшэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАУ́РАЎ (Барыс Львовіч) (27.10.1904, Масква — 21.6.1974),
савецкі біёлаг. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1958). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1927 у навук.установахбіял. профілю. З 1967 дырэктар Ін-та біялогіі развіцця АНСССР. Навук. працы па пытаннях развіцця і спадчыннасці дразафілы і тутавага шаўкапрада, метадах атрымання поўнага штучнага (тэрмічнага) партэнагенезу і поўнага міжвідавога андрагенезу, стварэнні ядзерна-цытаплазматычных гібрыдаў. Даказаў вырашальную ролю клетачнага ядра ў морфагенезе і стварэнні міжвідавых адрозненняў, што паспрыяла вырашэнню праблемы рэгуляцыі пола ў жывёл і стварэнню паліплоідных ліній тутавага шаўкапрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЧО́НАЕ ЗВА́ННЕ,
прысвойваецца выкладчыкам ВНУ і навук. работнікам (звычайна з вучонымі ступенямі) у залежнасці ад навук. кваліфікацыі і складанасці творчых задач, якія імі вырашаюцца. У адпаведнасці з вучоным званнем замяшчаюцца і пасады ў навуч. і навук.установах, што займаюцца паводле конкурсу і па кантракце. Сістэма вучоных званняў: прафесар (у сярэднявеччы магістр), дацэнт і інш. — усталявалася ў зах.-еўрап. ун-тах у канцы 16 ст. У Расіі гэтыя вучоныя званні сталі выкарыстоўвацца ў 18—19 ст. У СССР, у т. л. на Беларусі, сістэма вучоных званняў аформілася ў 1920—30-я г., прыняты вучоныя званні: прафесар, дацэнт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КРАФТ ((Cockcroft) Джон Дуглас) (27.5.1897, г. Тодмардэн, Вялікабрытанія — 18.9.1967),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1936). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1927), дзе і працаваў у 1929—46 (з 1939 праф.), адначасова з 1925 у Кавендышскай лабараторыі і інш.н.-д.установах. У 1946—58 дырэктар цэнтра па атамнай энергіі (г. Харуэл). Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы паскаральнікаў і атамнай энергетыцы. Разам з інш. стварыў паскаральнік пратонаў (гл.Каскадны генератар) і атрымаў на ім ядз. рэакцыю са штучна паскоранымі пратонамі (трансмутацыя літыю). Адзін з вынаходнікаў англ. радара. Нобелеўская прэмія 1951 (разам з Э.Уолтанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ НАВУКО́ВАЕ ПЕДАГАГІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА.
Дзейнічала ў Мінску ў 1919—23. Утворана 15.4.1919 пры Мінскім бел.пед. ін-це. У час польскай акупацыі не дзейнічала. Т-ва праводзіла пед. і навук.-папулярныя лекцыі ў навуч.установах Мінска і сярод насельніцтва. У 1922 ім выдадзены «Элементарная матэматыка» К.М.Гадыцкага-Цвіркі, «Асновы алгебры» У.К.Дыдыркі і інш. Кіруючы орган т-ва — агульны сход, які збіраўся 2 разы на год, выбіраў праўленне і рэвізійную камісію. У розны час у склад т-ва ўваходзіла каля 110 чал., сярод якіх Дыдырка, Гадыцкі-Цвірка, У.М.Ігнатоўскі, Я.П.Карнеўскі, М.Г.Маслаковец і інш. Ганаровы старшыня Я.Ф.Карскі.