Лазе́бнік ’стораж, памагаты ў лазні’ (Др.-Падб), ст.-бел.лазебникъ ’уладальнік лазні’ (1490 г.). Запазычана са ст.-польск.laziebnik (Булыка, Запазыч., 184; Лекс. запазыч., 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасэсар ’арандатар’ (Шат.), ст.-бел.посесоръ, поссессоръ ’уладальнік, арандатар’ (1598 г.) запазычаны са ст.-польск.posesor ’тс’, якое з лац.possessor ’тс’ (Булыка, Запазыч., 254).
латвійскі спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар. Чэмпіён свету (1968—72), уладальнік Кубка свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1974), чэмпіён СССР (1961, 1965—66, 1968, 1970—72, 1975). Пераможца міжнар. турніраў (1962—67, 1969, 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
tenant[ˈtenənt]n.
1.улада́льнік нерухо́май маёмасці
2. аранда́тар; кватара́нт;
a tenant at will бестэрміно́вы аранда́тар
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЛУКО́МСКІЯ,
княжацкі род герба «Рох» зменены ў ВКЛ. Магчыма, паходзяць з мясц. князёў, нашчадкаў полацкага кн.Усяслава Брачыславіча, але паходжанне дакладна не высветлена. Упершыню згадваюцца ў 2-й пал. 15 ст. князі Васіль (упамінаецца ў 1463) і Іван (у 1473 з’ехаў у Маскву, дзе ў 1493 пакараны смерцю за змову супраць вял.кн. Івана III). У пач. 16 ст. вядома некалькі князёў Л., якія сумесна валодалі замкам і мяст.Лукомль і інш. маёнткамі ў Лукомскім княстве. 3 іх Фёдар Іванавіч у 1508 удзельнічаў у мяцяжы князёў Глінскіх. Верагодна, яго братамі былі Іван Іванавіч (каля 1460 — пасля 1520), уладальнік Шчыдутаў і Гарадца, заснавальнік шчыдуцкай галіны Л., Андрэй Іванавіч (каля 1470 — пасля 1528), уладальнік Меляшковічаў і Бельнякоў, заснавальнік згаслай у 1-й пал. 17 ст. меляшковіцкай галіны, Раман (? — пасля 1500), уладальнік Пачаевічаў у Лукомскім княстве, Дабрыгораў у Полацкай зямлі і Лічкава ў Лідскім пав. Іх нашчадкі раздрабілі свае ўладанні. З 2-й пал. 16 ст. яны неаднаразова займалі павятовыя пасады пераважна ў Аршанскім і Віцебскім пав. Сенатарскай годнасці дасягнуў Фрыдэрык (каля 1565—1611), падкаморы аршанскі з 1600, адначасова староста крычаўскі з 1602, кашталян мсціслаўскі з 1610. Род Л. захаваўся да 20 ст., многія змізарнелыя яго прадстаўнікі не карысталіся княжацкім тытулам.