стрэ́лішча Месца, дзе вучацца страляць; адлегласць, на якую далятае стрэл (Слаўг., Смален.Дабр.). Тое ж стрэльбішча (Слаўг.).
□ ур. Стрэлішча (узвышша, узгорак) каля в. Юркавішчы Ветк., ур. Стрэльнішча каля в. Васькавічы (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Капе́ц, копе́ц ’куча агародніны, накрытая ад дажджу і марозу саломай і прысыпаная зверху зямлёй’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Яўс., Бір. Дзярж., Сцяшк., Рам. 7; Яшк.; слуц., Лекс. і грам.; чэрв.Сл. паўн.-зах.; бялын., Янк. Мат., Янк. I); ’курган, магільны насып’ (Янк. I; паст., навагр., шчуч., пух., Сл. паўн.-зах.; Серб., Грыг., Яруш., Касп., Мал., Гарэц., ТСБМ); ’насып са слупам як межавы знак’ (Касп., Яруш., Гарэц., лід., в.-дзвін., паст., Сл. паўн.-зах.; ТСБМ), копэ́ц ’мурашнік’ (лунін., Шатал.), капе́ц ’тс’ (пух., Сл. паўн.-зах.); ’кратавінне’ (беласт., ганц., Сл. паўн.-зах.); капе́ц//капцы́ ’смерць, пагібель, канец’ (ТСБМ, Некр., Янк. БФ, Сержп., Яўс., Бір. Дзярж., Янк. I); капе́чышча ’месца, дзе быў капец бульбы, буракоў’ (Яшк.). Прасл.kopьcь ’насып, куча, узгорак’ — памяншальнае ад коръ < kopati > капа́ць (гл.) (прыклады і этымалагічную літ-ру гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 38–40 і 28). Параўн. таксама бел.драг.скопэ́ц ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лоб1, лоп, луоб, ло̂б ’пярэдняя частка галавы’ (ТСБМ, Бес., Кл., Бяльк., Касп., Сцяшк., Янк. Мат., ТС, Мат. Гом.), ’чалавек моцнага целаскладу’ (ТС), ’галава, мазгаўня’ (Кл.), ’абібок’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’пярэдняя частка чаго-небудзь’ (Сцяшк.); лэб, лэп ’лоб’ (шальч., воран., іўеў., шчуч., валож., трак., швянч.), ’галава’ (астрав., ашм.), шчуч. ’валасы’ (шчуч. — Сл. ПЗБ) — параўн. ст.-бел.лебъ < ст.-польск.łeb (Булыка, БЛ, 11, 46). Укр.лоб, ліб, рус.лоб ’лоб’, польск.łeb ’галава жывёлы’, зневаж. ’галава чалавека’, ст.-польск.łep ’чэрап’ (у Сымона Буднага); паўн.-усх. ’лоб’ і розныя пераносныя значэнні; чэш.leb ’чэрап’, перан. ’галава’, ст.-чэш.leb, славац.leb ’чэрап’, славен.ləb ’чэрап’, ’лоб’, балг.лъб, ц.-слав.лъбъ ’чэрап’, ст.-слав.лъбьнъ (параўн. рус.лобное место, славен.lebánja, lobánja ’чэрап’, ’узгорак’). Прасл.lъbъ ’чэрап’ > ’лоб’ > ’галава’ (Слаўскі, 5, 92). Звычайна прасл. лексему супастаўляюць са ст.-грэч.λόφος ’шыя’, ’узгорак’, ’чубок, чупрына’, ’султан з пёраў’ і з тах.Alap ’чэрап’, ’галава’ (Шульцэ, Kleine Schriften, 1933, 252; Бецэнбергер, BB, 4, 333; Фрэнкель, 398; Поўха, Inst. linguae tocharicae, 1, 1955, 264; Фасмер, 2, 507). Аднак гэта аспрэчваюць: Бернекер (1, 748–749), Слаўскі (JP, 36, 72), Фрыск (2, 140) з прычыны фанетычных неадпаведнасцей. Яны, а таксама Брукнер (309), Махэк₂ (323) параўноўваюць прасл.lъbъ з lubъ ’кара, лыка’, прыводзячы ў якасці доказаў наяўнасць сінонімаў — параўн. серб.-харв.дуброўн.lùbina ’чэрап’, харв.lùbanja, славен.lubánja, якія ў рэшце рэшт узыходзяць да і.-е.*leubh‑ ’лупіць, здымаць кару’. Прасл.lъbъ адпавядае і.-е.lubh‑ (сюды ж і літ.lùbena ’лушпіна’, lùbos ’столя’, lubà ’стальнічына’) з першасным значэннем ’выпуклая шкарлупка’ (параўн. серб.-харв.чак. з XVI–XVII стст. lup ’чэрап’, lȗp ’шкарлупа’).
Лоб2 ’пакрытая ледзяной карой зямля (пасля дажджу, адлігі)’ (карэліц., Янк. Мат.). Да лоб1 (гл.).
Лоб3 ’шчыт, франтон’ (Тарн., Зн., Касп.; пруж., бяроз., в.-дзв., Нар. сл., Шатал.; міёр.Нар. сл.), лельч., калінк. ’падстрэшак’, пруж. ’закот’, міёр.лоп ’падфрантонная сцяна ў будынку’ (Нар. сл.). У выніку пераносу паводле падабенства з лоб ’лоб’, параўн. палес.спіна, грыва ’вільчык’. Да лоб1 (гл.). Параўн. таксама лабак1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
буго́р
1.Узгорак, пагорак, невялікая гара; узвышанасць; высокае месца; гара пяску (паўсям.). Тое ж лабзы́р, бузгорак, лабы́р, сугорак, лабы́нь, лабады́р, бугарок, лабырок, курганок, кургонак, бугра́ві́на (Слаўг.).
2. Кучка зямлі, якую накапаў крот (Слаўг., Хойн.).
□ ур. Бугор (высокі луг) каля в. Сіліна Поле Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
буй
1.Узгорак, адкрытае, ветранае месца (Лёзн., Нясв., Рэч., Слаўг., Сміл.Шат., Смален.Дабр.).
2. Высокае бойкае месца, плошча, тачок, дзе збіраюцца людзі (Слаўг.).
4. Схіл гары, узгорка, ніжэй якога мясцовасць ужо роўная (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
вераце́я
1.Узгорак, узвышша сярод балота, часцей парослае арэшнікам (Беш.Касп., ЛМ, 77, 94, 106, 806). Тое ж верацяя́ (Лемц. Айк.).
2. Падрыхтаванае пад поле месца (Лемц. Айк.).
3. Вугал або клін поля (Грыг. 1850).
□ Верацейскае балота Арш. (Расія, т. 9, стар. 8), в. Верацей Веліжскага пав. (Рам. Мат.), в. Верацейкі Докш.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
узва́лле
1. Падэшва гары ў выглядзе некалькіх спадзістых выступаў; адхонная частка гары (Слаўг.). Тое ж узва́л (Пол., Смален.Дабр.).
2. Стромы бераг ракі (Чашн.Касп.).
3. Узвышша, поле над рэчкай; узгорак (Сен.Касп., Слаўг., Смален.Дабр.).
5. Месца за валам (Маг. губ. вед., 1854, № 49, 884).
□ ур. Узвалле каля х. Ланіца Карм.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
галашчо́к
1. Замёрзлая зямля без снегу (Брэст., Глуск.Янк. I, Слаўг.).
2. Моцны мароз на непакрытую снегам зямлю (Пух.Шат., Слаўг., Стол.). Тое ж галашчока (Гродна, Бельск.), гале́ц (Тал.Мядзв.), галяка́, галашчокам, галя́ка, галя́к (Слаўг.).
2. Першы лёд на балоце, на рацэ (Жытк., Пар., Стол.).
3. Мёрзлыя рунныя палі, груд з азімымі пасевамі (Брэст.).
4. Адкрытае месца, узгорак, дзе вецер здзімае снег; гальнае замёрзлае балота (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Вал2 ’вал; штучныя земляныя ўзгоркі’ (КЭС); ’штучны земляны насып у выглядзе вялікага бурта з грэбнем’ (Пал.); ’узгорак’ (Яшк.); ’высокае месца, груд пасярод балота’ (Янк. II). Рус.вал, укр.вал, польск.wal, чэш.val, слав.val. Праз польскае з с.-в.-ням.wall ’тс’ (Праабражэнскі, 1, 63; Фасмер, 1, 268; Шанскі, 1, В, 8–9; Рудніцкі, 1, 298, 304; Махэк₂, 675).
Вал3 (тэхн.) ’вал’ (БРС); ’вал у калодзежы’ (Сцяшк.). Паводле Булыкі., Запазыч., 56, праз польск.wal < ст.-в.-ням.wal. Больш верагодна, што гэта ўсходнеславянскае ўтварэнне ад запазычанага з ням. мовы Walze ’вал, цыліндр’ (Шанскі, 1, В, 9). У спецыяльных значэннях (карданны вал, агнявы вал і пад.) — семантычнае запазычанне з рускай мовы.
Вал4 ’доўгія вузкія кучы сена’ (Шатал.); ’сена з некалькіх пакосаў, складзеных разам’ (Выг. дыс.). Да валіць і вал1.
Вал5 ’тоўстая пража з дрэннага валакна і само такое валакно’ (КЭС); ’адходы, якія астаюцца пры апрацоўцы льну мяліцай’ (Сцяшк. МГ); ’кудзеля, якая аддзяляецца ад кужалю пры трапанні льну’ (Янк. II); ’грубая пража’ (Шн., 3). Да валіць. Семантычны пераход няясны. Параўн. Рудніцкі, 1, 298.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРА́КАЎ, Кракуў (Kraków),
горад на Пд Польшчы, у верхнім цячэнні р. Вісла. Адм. ц.Малапольскага ваяводства. 745,1 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Баліцы. Важны эканам., навук. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: самы вял. ў краіне металургічны камбінат (Гута імя Т.Сэндзіміра), маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для нафтавай, хім., харч. прам-сці, эл.-тэхн. і радыёэлектронных вырабаў, кабелю), харч. і харчасмакавая (цукр., тытунёвая), хім. (коксахімія, фармацэўтычная, гумавая, вытв-сць соды), эл.-тэхн., буд. матэрыялаў, цэм., швейная, паліграф., мэблевая, гарбарна-абутковая, парфумерная. 15 ВНУ, у т. л. старэйшы ў Польшчы Ягелонскі універсітэт (з 1364), акадэміі горна-металургічная, мед. прыгожых мастацтваў, с.-г., фіз. выхавання, эканам., муз. і інш. Аддзяленне Польскай АН. Ягелонская б-ка. Астр. абсерваторыя Ягелонскага ун-та (з 1792). Тэатры, у т. л. Музычны, Стары, імя Ю.Славацкага. Кансерваторыя. Месца правядзення нац. і міжнар. фестываляў, маст. выставак і інш. Турыстычны цэнтр.
Паводле падання, засн. міфалагічным Кракам на месцы пасялення племя віслян. У 996 згадваецца араб. падарожнікам Ібрагімам ібн-Якубам. У 10 ст. К. — адзін з гал.эканам., паліт., ваен. і культ. цэнтраў Малапольшчы на гандл. шляху Русь—Чэхія—Зах. Еўропа. З канца 10 ст. ў складзе польск. дзяржавы. З 1000 рэзідэнцыя біскупства. Каля 1040 стаў гал. рэзідэнцыяй уладароў Польшчы і сталіцай дзяржавы; важны рэліг. цэнтр са шматлікімі касцёламі, кляштарамі і кафедральнай школай з багатай б-кай. У 11 ст. ў мясц. капітуле створана самая стараж. польская хроніка. У 1241 зруйнаваны татарамі. Гар. правы з 1257. З 1320 месца каранацыі польск. каралёў. У выніку эканам і культ. росквіту ў 14—16 ст. ператварыўся ў буйнейшы цэнтр інтэлектуальнага жыцця Польшчы. У 1364 засн. Кракаўская акадэмія. Важны цэнтр гандлю, маст. рамёстваў, кнігадрукавання (у 16 ст. існавала 9 друкарняў), архітэктуры, скульптуры, жывапісу. Значэнне К. пачало змяншацца пасля пераносу ў 1596 каралеўскай рэзідэнцыі ў Варшаву і ператварэння яе ў сталіцу дзяржавы (1611). У 1655 захоплены, абрабаваны і зруйнаваны шведамі; у 18 ст. заняпаў у выніку набегаў, пажараў, эпідэмій, выплаты кантрыбуцый. Месца абвяшчэння паўстання 1794. У 1795—1809, 1846—1918 пад уладай аўстр. Габсбургаў. У 1781—85 у К. дзейнічаў першы ў Польшчы прафес.тэатр. У 1809—15 у складзе Варшаўскага герцагства, у 1815—46 сталіца Кракаўскай рэспублікі. Тут адбылося Кракаўскае паўстанне 1846. У 2-й пал. 19 ст. цэнтр культ. і навук. жыцця (засн.АН, кансерваторыя, Акадэмія прыгожых мастацтваў). У 2-ю сусв. вайну цэнтр ням.-фаш. генерал-губернатарства; адзін з буйнейшых у Польшчы цэнтраў Руху Супраціўлення. 19.1.1945 вызвалены Сав. Арміяй. У 1963—78 арцыбіскупам кракаўскім быў К.Вайтыла (цяпер рым. папа Іаан Павел II). У канцы 1970—80-х г. цэнтр шматлікіх дэманстрацый і забастовак, незалежнага культ. жыцця (па-за цэнзурай ставіліся спектаклі, арганізоўваліся выстаўкі, ствараліся прыватныя выдавецтвы, выходзілі часопісы).
Гіст. ядро К. — узгоракВавель з комплексам пабудоў 10—17 ст. і раён Старога горада з квадратнай у плане плошчай Рынку і рэгулярнай сеткай вуліц. Захаваліся фрагменты гар. умацаванняў (канец 13—14 ст.) з надбрамнымі вежамі і барбаканам (1498—99). Сярод помнікаў: раманскі касцёл св. Анджэя (каля 1090); гатычныя касцёлы Дзевы Марыі (Марыяцкі касцёл, 1355—97; у інтэр’еры вітражы канца 14 ст., драўляны алтар, 1477—89, мастак В.Ствош, размалёўкі Я.Матэйкі, 1889—91, і інш.) і св. Крыжа (14 — пач. 16 ст., фрэскі пач. 15 ст.); гандл. рады «Сукеніцы» (1342—92, часткова перабудаваны ў стылі рэнесансу, 1555—59, арх. Дж.М.Падавана); б. будынак Ягелонскага ун-та («Калегіум Майус», 15 ст.); барочныя касцёлы св. Пятра і Паўла (1596—1619, арх. Дж.Трэвана), бернардзінцаў на Страдоме (1670—80, арх. К.Мерашэўскі), св. Ганны (1689—1703, арх. Тыльман Гамерскі) і інш. У 19—1-й пал. 20 ст. вакол кальца бульвараў (т.зв. Планты) узведзены новыя кварталы з радыяльна-кальцавой сістэмай вуліц і параднымі грамадскімі пабудовамі ў духу псеўдарэнесансу (Польская АН, 1857—64, арх. Ф.Пакутынскі), эклектыкі (Т-р імя Ю.Славацкага, 1889—93, арх. Я.Завейскі), мадэрну (Стары т-р, 1904—06, арх. Т.Стрыенскі, Ф.Манчынскі), функцыяналізму (Ягелонская б-ка, да 1939, арх. В.Кшыжаноўскі). У 2-й пал. 20 ст. ўзведзены будынкі Дома студэнтак (1964, арх. В.Брызек і інш.), Вышэйшай с.-г. школы (1963), Ін-та фізікі і матэматыкі (1965, абодва арх. С.Юшчык), гасцініца «Краковія» (1965, арх. Ю.Цэнцкевіч) і інш. У К. помнікі А.Міцкевічу (1898, скульпт. Т.Рыгер), Т.Касцюшку (1921, скульпт. Л.Марконі), Ю.Дзітлю (1937—39, скульпт. К.Дунікоўскі). Сярод музеяў: Дзярж.маст. зборы ў Вавелі, Нацыянальны, Гістарычны, Маладой Польшчы, Чартарыйскіх; маст. галерэі. Гіст. цэнтр К. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Іл.гл. таксама да арт.Гандлёвыя рады.
Літ.:
Савицкая В.И. Краков. М., 1975.
Т.Каліцкі, Н.К.Мазоўка (гісторыя).
Кракаў. Фрагмент гарадскіх умацаванняў.Кракаў. Фрагмент каралеўскага замка на Вавелі.