Сто́пеньступень, крок’, ‘ступень (мера якасці)’ (Нас., Байк. і Некр.), сто́пэнь ‘адзнака’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стопеньступень, этап’ (Ст.-бел. лексікон). Звязана чаргаваннем галосных з ступень (гл.). Паводак націску, магчыма, запазычана з польск. stopieńступень, прыступка, мера якасці’ (тое ж — Сл. ПЗБ, 4, 590).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрыто́мнасць, -і, ж.

1. Страта прытомнасці, выкліканая хваравітым станам або душэўным узрушэннем.

Быць у непрытомнасці.

2. Крайняя ступень душэўнага ўзрушэння, пры якой траціцца здольнасць валодаць сабой.

Напалохацца да непрытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз...² (рас...), прыстаўка прыметнікаў (разм.).

Абазначае:

1) вышэйшую ступень якой-н. якасці, напр.: развясёлы, разудалы, распракляты;

2) наяўнасць чаго-н., што распасціраецца ў розных кірунках, напр.: развілісты, разгалісты, раскідзісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віртуо́знасць, ‑і, ж.

Выдатнае тэхнічнае майстэрства артыста. // Вышэйшая ступень майстэрства ў якой‑н. справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арфагра́фія, ‑і, ж.

Сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс. // Ступень засваення правіл правапісу.

[Ад грэч. orthos — правільны і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансістэ́нцыя, ‑і, ж.

Ступень шчыльнасці, цвёрдасці рэчыва; густата чаго‑н. Цвёрдая кансістэнцыя. Вадкая кансістэнцыя.

[Ад лац. consistentia — састаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магістра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якай рыхтуецца да абароны дысертацыі на ступень майстра.

[Лац. magistrans, magistrantis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ракіс, ‑у, м.

Вышэйшая ступень акіслення якога‑н. хімічнага элемента. Перакіс вадароду. Перакіс марганцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддаміна́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

У музыцы — чацвёртая ступень у гаме, верхняя кварта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыда́т, ‑а, М ‑даце, м.

1. Той, хто намечан для выбрання, назначэння або для прыёму куды‑н. Кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР. Залічыць у інстытут кандыдатам.

2. чаго. Малодшая вучоная ступень у дарэвалюцыйнай Расіі, якая прысвойвалася пасля заканчэння з адзнакай вышэйшай навучальнай установы. Кандыдат славеснасці.

•••

Кандыдат навук якіх — малодшая вучоная ступень у СССР, якая прысуджаецца на падставе абароны дысертацыі; асоба, якой прысуджана гэта ступень. Кандыдат філалагічных навук. Ступень кандыдата тэхнічных навук.

Кандыдат у члены КПСС (партыі) — асоба, якая праходзіць устаноўлены статутам выпрабавальны тэрмін перад прыёмам у члены КПСС.

[Ад лац. candidatus — адзеты ў белае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)