Сухапа́йшчык ’батрак’ (Сцяшк. Сл.; калінк., Арх. ГУ). Складанае слова, у аснове якога, відаць, спалучэнне суха́я па́йка ’паквартальная аплата’ (гл. пай1), параўн. польск.suche dni, myto kwartałowe ’тс’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарбано́ша ’скураная сумачка’ (Байк. і Некр.), торбано́шка, тырбано́шка ’скураная машна для грошай, якую носяць на поясе’ (Нас., Бяльк.). Складанае слова з торба (гл.) і насіць, ноша (гл.), параўн. механоша, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
му́драсць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць мудрага (у 1, 2 знач.). Народная мудрасць. Жыццёвая мудрасць. □ Кніга — казачны скарб чалавечай мудрасці.«Звязда».[Бобрык:] — За касільна трымацца мудрасці вялікай не трэба.Дуброўскі.
2. Мудрыя думкі, выказванні, жыццёвы вопыт. Кажуць людзі: «Гады — не пуды». Гэтай мудрасці я не пярэчу.Прануза.
3.Разм. Што‑н. складанае, цяжкае для разумення. [Якаў] прыглядаўся да [дарожных] знакаў, стараўся ўспомніць усю гэту мудрасць — некалі ж вучыў.Кулакоўскі.
•••
Зуб мудрасцігл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вілахвост ’ліслівец, падлізнік’, віляхвост ’той, хто «віляе хвастом», падліза’ (Бяльк., Нас., Яруш.). Складанае слова: да віляць (гл.) і хвост (гл.) з пераносным значэннем. Блізкія ўкраінскія лексемы вилохвостець ’Podura villosa’ і вилохвостый.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кукаве́ркі ’галушкі’ (Жд. 2). Складанае слова. Першая аснова ўзыходзіць да кука2 (гл.), якая формай нагадвае галушку. Другая аснова не выклікае пэўных асацыяцый. Ці не да вавёркі (гл.)? Магчыма, таксама кантамінацыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сенажа́рнік ‘месяц ліпень’ (Сцяшк. Сл.). Складанае слова з се́на (гл.) і жа́рыць — тут ‘прыпякаць, смажыць, пражыць’, параўн. разм. сонца жа́рыць (= пячэ), аформленае суфіксам ‑нік, і тлумачэнне: (“заўс’оды су́шаць і звоз’ац’ с’е́но”).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухамо́скі ’худы’ (Мат. Гом.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад сухі, сухама (гл. сухам) або складанае слова, дзе другая частка можа адлюстроўваць масол ’костка’ (гл.), параўн. сухарэбры ’тс’ (гл.), аформленае як прозвішчнае імя на ‑скі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНЮШЫ́НА (Trifolium),
род двухдольных кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўн. паўшар’я, некат. віды ёсць у гарах Паўд. Амерыкі і трапічнай Афрыкі. На Беларусі 15 дзікарослых. Найб. вядомыя К.: гібрыдная, або ружовая (T. hybridum), лутавая, або чырвоная (T. pratense), паўзучая, або белая (T. repens). 8 інтрадукаваных: К. александрыйская, або егіпецкая, бурсіма (T. alexandrinum), бледна-жоўтая (T. ochroleucum), валасістагаловая (T. trichocephalum), каўказская (T. caucasicum), мяса-чырв. (T. incarnatum) і інш. Растуць на лугах, пашах, у лясах, акультураныя часам дзічэюць. К. лубінавая (T. lupinaster) і чырванаватая (T. rubens) занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з узыходнымі, прамастойнымі або распасцёртымі аблісцелымі сцёбламі, стрыжнёвымі, цыліндрычнымі ці верацёнападобна патоўшчанымі каранямі (у некаторых відаў карэнішча). На дробных карэньчыках утвараюцца каранёвыя клубеньчыкі, у якіх месцяцца клубеньчыкавыя бактэрыі, што засвойваюць азот паветра. Лісце чаргаванае, трайчастае ці пальчата-складанае з 5—9 суцэльна-крайнімі лісцікамі з прылісткамі. Кветкі дробныя, двухполыя, зігаморфныя (матыльковага тыпу), рознага колеру, у галоўчатых цыліндрычных, шарападобных і інш. суквеццях. Плод — дробны струк. Кармавая (мае шмат пратэіну), сідэральная (азотфіксавальная — павялічвае ўрадлівасць глебы), лек., меданосная і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рахапе́цце (ръхапе́цьця) ’дробныя рэчы, манаткі’ (дзісн., Нар. сл.). Складанае слова, дзе першая частка рах(а) — хутчэй за ўсё звязана з раха (гл.) ці рахацца (гл.), а другая з пяць ’напінаць’ (гл.). Параўн. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Скадаў, скода́ў ‘клінок, мяшочак на сыр’ (ТС). Складанае слова, першая частка якога ідэнтыфікуецца з прасл.*sьkati, *osьkati ‘выціскаць сок, вадкасць’, а другая з *daviti, гл. давіць ‘ціснуць’ (Борысь, Etymologie, 58). Параўн. аскавень, скавічак (гл.).