ДЫЯ́СТАЛА (ад грэч. diastole расшырэнне),

фаза сардэчнага цыкла: расшырэнне поласцей сэрца, звязанае з расслабленнем мускулатуры іх сценак, у час якога поласці сэрца напаўняюцца крывёю. Паслядоўныя сістала (скарачэнне) і Д. перадсэрдзяў і жалудачкаў — цыкл сардэчнай дзейнасці. Пры рытме 75 за мін (у чалавека) Д. перадсэрдзяў доўжыцца 0,7 с, Д. жалудачкаў — каля 0,5 с.

т. 6, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭМАБІЛІЗА́ЦЫЯ (ад дэ... + мабілізацыя),

1) перавод узбр. сіл і эканомікі краіны з ваен. становішча на мірнае.

2) Скарачэнне пасля заканчэння вайны ўзбр. сіл да штатаў мірнага часу шляхам расфарміравання асабістага складу вайсковых часцей, злучэнняў і ўстаноў.

3) Звальненне з узбр. сіл ваеннаслужачых пасля сканчэння тэрміну ваен. службы.

4) Пераносна — аслабленне гатоўнасці, актыўнасці, пільнасці, насцярожанасці.

т. 6, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дэ́ка, дэ́ко ’дэкаграм’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. deka ’тс’ (а гэта размоўная форма, скарачэнне з dekagram ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́ло ’даўней, раней’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Скарачэнне слова быва́ло. Параўн. яшчэ форму ба͡ало (пераходная ступень у працэсе скарачэння).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛІДА́Р (англ. Lidar скарачэнне ад Light detection and ranging выяўленне і вызначэнне далёкасці пры дапамозе святла),

аптычны лакатар для дыстанцыйнага зандзіравання паветраных і водных асяроддзяў. Мае крыніцу аптычнага выпрамянення (лазер), тэлескоп з фотапрыёмнікам, сістэму рэгістрацыі і апрацоўкі вынікаў зандзіравання, устройствы кіравання і адлюстравання інфармацыі, блок сілкавання. Дзеянне Л. заснавана на прынцыпе дзеяння радыёлакацыйнай станцыі. Бываюць стацыянарныя і перасоўныя. Гл. таксама Лазернае зандзіраванне.

т. 9, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антыперыста́льтыка

(ад анты- + перыстальтыка)

хвалепадобнае скарачэнне полых органаў (напр. кішэчніка) у адваротным да звычайнага напрамку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Баславі́ць ’зычыць дабра, шчасця’, баславе́ння, баслаўлёны (КЭС, лаг.). Скарачэнне (гаплалогія, алегра-форма) з благаславі́ць. Таксама скарачэннем з’яўляецца і форма бласлаўля́ць ’благаслаўляць’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэду́кцыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Пераход ад складанага да больш простага; паслабленне чаго‑н. у якіх‑н. адносінах.

2. Адміранне, спрашчэнне будовы органа ў сувязі са стратай яго функцыі.

3. Узнаўленне элемента з вокіслу.

4. Скарачэнне, памяншэнне якой‑н. велічыні.

5. Паслабленне работы органаў мовы пры вымаўленні вядомага гука мовы.

[Ад лац. reducere — вяртаць; прыводзіць у пэўны стан.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Зрабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела (часцей плячыма). Сяргей сцепануў плечуком і не адказаў. Крапіва. Ніна галавою сцепанула, каб пазбыцца гэтага непрыемнага ўяўлення. Лобан. // безас. Пра міжвольны сутаргавы рух, скарачэнне мышцаў. — Ага!.. — гукнуў з усёй моцы Косцік. Шурку ажно сцепанула. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

acan

м.

1. уст. скарачэнне ад waszmość pan;

2. разм. пан

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)