ПАДЛУ́ЖНЫ (Аляксандр Іосіфавіч) (н. 16.8.1935, в. Залессе Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец.
Акад. Нац.АН Беларусі (1994; чл.-кар. 1989). Д-рфілал.н. (1982), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у Ін-це мовазнаўства (з 1969 заг. аддзела, з 1983 нам. дырэктара, з 1989 дырэктар), адначасова з 1997 акад.-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нац.АН Беларусі. Даследуе бел. фанетыку і фаналогію, сучасную лексікаграфію, правапіс, культуру мовы. Аўтар прац «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы» (1969), «Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы» (1977), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), сааўт. кн. «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску» (3-е выд. 1990), «Падручнік беларускай мовы. Для самаадукацыі» (1994), хрэстаматыі «Вусная беларуская мова» (1990), зб. «Пытанні культуры пісьмовай мовы» (1991), вучэбнага дапаможніка «Фанетыка беларускай мовы» (1984), сааўтар і навук.рэдактар «Беларускай граматыкі» (ч. 1, 1985) і інш.Гал.рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка» (з 1989) і час. «Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук» (з 1997).
Тв.:
Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987 (у сааўт.);
Практыкум па фанетыцы беларускай мовы. Мн., 1989 (разам з А.А.Крывіцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫВАЛЬКЕ́ВІЧ (Палікарп Рыгоравіч) (3.3.1855 — пасля 1921),
бел. журналіст. Выкладаў у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, з 1891 рэдактар газет «Виленский вестник», «Западный вестник», «Окраины России». У 1904 заснаваў у Мінску газ. «Белорусский вестник» велікадзяржаўна-шавініст. кірунку. З 1907 чл. «Рускага ўскраіннага т-ва», з 1918 Беларускага вольна-эканам.т-ва ў Петраградзе. У 1921 служачы Рэўваенсавета Рэспублікі ў Маскве. Аўтар фалькл.-этнагр. даследавання «Іван Купала (у в. Вуглы Слуцкага пав. Мінскай губ.)» (Этнографическое обозрение. 1891. № 4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГІН (Вячаслаў Пятровіч) (14.6.1879, в. Баршчоўка Курскай вобл., Расія — 3.7.1962),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1930). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908). Адзін з арганізатараў Сацыяліст. (пасля Камуніст.) акадэміі ў Маскве (1918). У 1919—30 праф., у 1921—25 рэктар Маскоўскага ун-та. У 1942—53 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па гісторыі сацыяліст. ідэй дамарксавага перыяду, перш за ўсё ў Францыі і Англіі. Ініцыятар і рэдактар шматтомнай серыі «Папярэднікі навуковага сацыялізму» (з 1947). Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕЛЬЯНЮ́К (Уладзімір Сцяпанавіч) (1917, г. Дно Пскоўскай вобл. — 26.5.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). Напярэдадні вайны студэнт Камуніст. ін-та журналістыкі ў Мінску. З жн. 1941 у складзе Камароўскай падп.парт. групы г. Мінска. З пач. мая 1942 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б, заг. аддзела агітацыі і прапаганды, рэдактарпадп. Выданняў, 1-га нумара падп.газ.«Звязда». Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ВІЧ (Леанід Міхайлавіч) (н. 12.8.1950, в. Вароніна Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1990—94 рэдактаргал. рэдакцыі літ.-драм. праграм Бел. тэлебачання. З 1994 — у час. «Крыніца». Друкуецца з 1967. Першы паэт.зб. «Таемнасць агню» (1984). Яднанне пошуку і адкрыцця характэрна для гэтага і інш. зб-каў Галубовіча («Споведзь бяссоннай душы», 1989, «Таемнасць споведзі», 1993, «Заложнік цемры», 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЮ́ІСМАНС ((Huysmans) Каміль) (26.5.1871, г. Білзен, Бельгія — 25.2.1968),
палітычны і дзярж. дзеяч Бельгіі. Скончыў Льежскі ун-т (1891). Адзін з кіраўнікоў Бельг.сацыяліст. партыі. У 1905—22 сакратар Міжнар.сацыяліст. бюро Інтэрнацыянала 2-га. У 1910 — 65 дэп.бельг. парламента, выступаў за правы фламандцаў. У 1925—27 міністр асветы, у 1927—33 дырэктар і гал.рэдактар фламандскай сацыяліст.газ. «Volksgazet» («Народная газета»). У 1940 старшыня Сацыялістычнага рабочага Інтэрнацыянала. У 1946—47 прэм’ер-міністр, у 1947—49 міністр асветы Бельгіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШАКО́Ў (Ігар Валер’евіч) (н. 29.12.1953, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Сын В.І.Глушакова. Скончыў Бел. кансерваторыю (1978). З 1978 рэдактармуз. перадач Бел. тэлебачання, з 1981 супрацоўнік ІМЭФАН Беларусі, з 1989 выкладае ў Бел.пед. ун-це (з 1991 заг. кафедры). Аўтар манаграфіі «Класічная драма на беларускай опернай сцэне» (1990), рэцэнзій, артыкулаў пра нац. опернае мастацтва, творчых партрэтаў дзеячаў бел.муз. культуры, адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС БЕЛАРУ́СА»,
сялянска-работніцкая газета, орган бел.нац. меншасці ў Латвіі, арганізаванай у 1921 у т-ве «Бацькаўшчына». Выдавалася штотыднёва ў 1925—30 у Рызе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Б.Езавітаў. Мела на мэце абуджаць нац. свядомасць і аб’ядноўваць беларусаў у Латвіі, абараняць іх інтарэсы, развіваць культуру. Пісала пра дзейнасць суполак, т-ваў, інфармавала пра стан асветы, школьнай справы, жыццё беларусаў у БССР, Літве, Чэхаславакіі, Сібіры. Перадрукоўвала матэрыялы з газ. «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́НКА (Марыя Іосіфаўна) (н. 9.7.1932, в. Дзярэчына Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. публіцыст. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1956). Працавала ў рэдакцыі газ. «Магілёўская праўда», з 1972 гал.рэдактарчас. «Работніца і сялянка» (з 1995 «Алеся»). Аўтар кніг публіцыстыкі «Бярозка на Манхетэне» (1975), «Кожнаму хочацца шчасця» (1977), «Горкі вецер з Гудзона», «Камісарскі сад» (абедзве 1983), «Жанчыны Беларусі» (1984) і нарысаў, прысвечаных людзям бел. зямлі. На бел. мову пераклала кнігу У.Саніна «Пункт вяртання» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЛЕ́ЎСКІ (Сяргей Васілевіч) (н. 24.12.1954, в. Бабча Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. празаік, паэт. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1977). Працаваў у раённым перыяд. друку, у абл.газ. «Віцебскі рабочы». З 1990 (з дня заснавання) — гал.рэдактар віцебскай абл.газ. «Народнае слова». Аўтар кн. паэзіі «Адам і Ева» (1999), прозы «Апостраф» (2000). Публікуецца ў час. «Полымя», «Крыніца», «Маладосць», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і інш. Асобныя творы Р. перакладзены на рус. і ням. мовы.