ДЖЫЛАЎДА́РЫ (Ігар Захаравіч) (н. 9.8.1945, г. Гомель),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы па оптыцы і тэарэт. механіцы. Даследаваў асаблівасці адбіцця святла ад узмацняльных і нелінейных асяроддзяў. Распрацаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы адчувальнага элемента індукцыйнага гравітацыйнага градыентаметра для рухомых аб’ектаў.
Тв.:
Отражение плоской световой волны от нелинейной прозрачной изотропной среды (разам з Б.Б.Бойкам, М.С.Пятровым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1975. Т. 23, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГУ́Н (Уладзімір Леанідавіч) (н. 21.9.1946, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. працы па бескантактнай дыягностыцы цеплавых працэсаў і з’яў у капілярна-сітаватых целах, гетэрагенных сістэмах, біяаб’ектах (для мэт мед. дыягностыкі). Распрацаваў прынцыпы і навук.-тэхн. асновы выліч. тэрмаграфіі.
Тв.:
В мире тепла. Мн., 1991 (разам з С.У.Коневым);
Вычислительная термография: Применение в медицине. Мн., 1992 (разам з С.А.Філатавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРААСТРЫ́ЗМ,
рэлігія, якая была пашырана ў старажытнасці і раннім сярэдневякоўі ў Іране, Афганістане, Сярэдняй Азіі, Азербайджане, краінах Б. і Сярэдняга Усходу; захавалася ў парсаў Індыі і гебраў у Іране. Назва ад імя прарока Заратуштры (Зараастра). Свяшчэнны канон З. — «Авеста». Асн.прынцыпы: вера ў адзінага бога Ахурамазда; проціпастаўленне 2 спрадвечных пачаткаў — дабра і зла, барацьба паміж якімі складае змест сусв. працэсу; вера ў канчатковую перамогу дабра; шанаванне агню; забарона закапвання памерлых у зямлю. Ідэйныя канцэпцыі З. мелі ўплыў на фарміраванне маніхейства, мітраізму, іудаізму, хрысц. ерасей паўлікіян і катараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНЕ́РАС, Канфедэрацыя іспанскіх камунерас,
тайная паліт.арг-цыя левага кірунку ў час ісп. рэвалюцыі 1820—23. Створана б. масонамі. Мела на мэце абараняць правы і дэмакр. свабоды ісп. народа, устаноўленыя паводле канстытуцыі 1812. К. не лічылі сябе рэспубліканцамі, аднак іх асн.прынцыпы (суверэнітэт народа, тэорыя і грамадскага дагавора) садзейнічалі пашырэнню рэсп. ідэй у Іспаніі. Восенню 1822 найб. радыкальныя К. патрабавалі звяржэння караля Фердынанда VII. У канцы 1822 найменш радыкальныя яе члены выйшлі з арг-цыі, якая падверглася праследаванням улад. Дзейнасць К. спынілася пасля аднаўлення ў Іспаніі абсалютнай манархіі (1823).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ВІЧ (Святаслаў Яўгенавіч) (н. 15.3.1949, в. Глоўсевічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел, вучоны ў галіне дакладнай механікі. Д-ртэхн.н., праф. (1997). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1971). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аналітычнай механіцы. Распрацаваў тэарэт. асновы канструявання прэцызійнага абсталявання вытв-сці электроннай тэхнікі, прынцыпы аналізу і сінтэзу праграмных рухаў шматкаардынатных сістэм з негаланомнымі сувязямі.
Тв.:
Mechanika teoretyczna i podstawy teorii mechanizmów i robotów. T. 1—3. Białystok, 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі сушы на адносна аднародныя рэгіёны (раёны, правінцыі, падзоны, зоны) паводле асаблівасцей ландшафтнай структуры; адзін з відаў прыроднага раянавання. Праводзіцца на падставе вынікаў ландшафтнага карціравання і складання ландшафтнай карты. Асн.прынцыпы Л.р.: адносная аднароднасць, комплекснасць, генет. і тэр. супольнасці. Тэр. Беларусі падзяляецца на 2 падзоны, якія вылучаюцца з улікам біякліматычных фактараў: падтаежных (мяшана-лясных) і палескіх (шыракаліста-лясных) ландшафтаў; 5 правінцый, якія аб’ядноўваюць раёны, блізкія па структуры ландшафтаў; 55 ландшафтных раёнаў — тэрыторый, дзе спалучаюцца аднародныя ландшафты, што сфарміраваліся ў аднатыпных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГІНА́ЛЬНАСЦЬ,
стан асобы або групы людзей, якія знаходзяцца на мяжы розных сац. груп, сістэм, культур і цалкам не ўключаны ні ў адну з іх. Тэорыю маргінальных асоб і супольнасцей распрацаваў у 1920-я г.амер. вучоны Р.Э.Парк пры вывучэнні сац.-псіхал. наступстваў неадаптацыі мігрантаў (імігрантаў) да патрабаванняў урбанізму. Як самаст. сацыялаг. канцэпцыя развіта ў 1930-я г. Паняцце «маргінальная асоба» («маргінал») ужываецца як негатыўная адзнака ў адносінах да люмпенаў, ізгояў і інш., а таксама ў пазітыўным сэнсе — у адносінах да творчых людзей, здольных пераадолець стэрэатыпы, звыклыя, усталяваныя прынцыпы дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫНЕ́ЦІ ((Marinetti) Эміліо Філіпа Тамаза) (22.12.1876, г. Алесандрыя, Італія — 2.12.1944),
італьянскі пісьменнік; заснавальнік і тэарэтык футурызму ў еўрап. л-ры і мастацтве. Пісаў на італьян. і франц. мовах. Дэбютаваў як паэт свабоднага верша (паэма «Заваяванне зор», 1902). У «Першым маніфесце футурызму» (1909), шэрагу «тэхнічных маніфестаў» выклаў канцэпцыю «дынамічнай літаратуры будучага» («futuro») і яе асн.маст.прынцыпы. Аўтар сатыр. п’есы «Кароль-Гулянка» (1905), рамана «Мафарка-футурыст» (1910), зб. вершаў «Занг-тум-тум» (1914), нарысаў, тэарэт. прац (кн. «Маніфесты футурызму», т. 1—4, 1909—19) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВІЛЕ́Й 1388,
першы заканадаўчы акт, які ўстанаўліваў у ВКЛ прававы статус яўрэяў. Выдадзены кн.Вітаўтам 24.6.1388 кагалу Брэста як найб. шматлікай, эканамічна развітой і арганізаванай яўр. грамадзе; фактычна пашыраўся на ўсё яўр. насельніцтва ВКЛ. Пазней П. неаднаразова пацвярджалі і ўдакладнялі інш. гаспадары ВКЛ. П. устанаўліваў асабістую недатыкальнасць яўрэяў, юрыд. аўтаномію і прынцыпытэр. арг-цыі іх грамады, узаемадзеянне кагалу з ін-тамі дзярж. улады і інш. У асноўным паўтараў нормы яўр. права краін Цэнтр. Еўропы 13—14 ст. Напісаны на лац. мове.