пры́нцып
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пры́нцып |
пры́нцыпы |
| Р. |
пры́нцыпу |
пры́нцыпаў |
| Д. |
пры́нцыпу |
пры́нцыпам |
| В. |
пры́нцып |
пры́нцыпы |
| Т. |
пры́нцыпам |
пры́нцыпамі |
| М. |
пры́нцыпе |
пры́нцыпах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
основоположе́ние ср. асно́ўныя пры́нцыпы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэлефані́я, -і, ж.
Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае і распрацоўвае прынцыпы пабудовы сістэм тэлефоннай сувязі і неабходную для яе апаратуру.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пры́нцып, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. тэорыі, вучэння, навукі і пад.
Прынцып прававой дзяржавы.
Прынцыпы мастацтва.
2. Перакананне, погляд на рэчы.
Мець цвёрдыя жыццёвыя прынцыпы.
3. Асноўная асаблівасць канструкцыі чаго-н.
Гучнагаварыцелі зроблены па прынцыпе тэлефона.
◊
У прынцыпе — у асноўным, у агульных рысах.
Упрынцыпе я згодзен.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэвізіяні́зм, -у, м.
Абазначэнне ідэйна-палітычных і навуковых кірункаў, якія пераглядаюць прынцыпы і палажэнні якой-н. тэорыі, канцэпцыі, вучэння.
|| прым. рэвізіяні́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кансерва́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кансерватара, уласцівы яму. Кансерватарскія, прынцыпы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канструктыві́зм, -у, м.
Кірунак у розных галінах мастацтва і літаратуры 20 ст., у аснове якога ляжаць прынцыпы прастаты і эканамічнасці форм, імкненне выразіць у творах мастацтва канструктыўныя, тэхнічныя ўласцівасці матэрыялу.
|| прым. канструктыві́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыягно́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Галіна медыцыны, якая вывучае метады і прынцыпы вызначэння дыягназу. // Працэс вызначэння дыягназу.
[Ад грэч. diagnōstikós — здольны распазнаваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лібералі́зм, -у, м.
1. Ідэалагічная і палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва.
Прынцыпы лібералізму.
2. Вальнадумства.
Крытыкаваць юначы л.
3. Паблажлівасць, памяркоўнасць, патуранне.
Л. у ацэнцы ведаў.
Л. да ворага.
|| прым. лібералі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акмеі́зм, ‑у, м.
Мадэрнісцкая плынь у рускай літаратуры, якая ўзнікла ў 1912–1913 гг. і адстойвала прынцыпы «чыстага мастацтва», індывідуалізм.
[Ад грэч. akme — вяршыня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)