«Белмузпрам». Створана ў 1976 як Барысаўскае на базе Барысаўскай фабрыкі піяніна і Бобрскага з-да муздэталяў. З 1977 сучасная назва. У 1977—84 у яго ўваходзіла Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў. Асн.прадукцыя (1995); піяніна, цымбалы, гітары, дзіцячыя цацкі і тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БІНСКАЯ ФА́БРЫКА ІНКРУСТА́ЦЫІ.
Створана ў 1961 на базе цэха інкрустацыі саломкай Гомельскай ф-кі маст. вырабаў. Асн.прадукцыя — разнастайныя куфэркі, пано, аздобленыя саломкай. Промысел заснаваны на мясц.нар. традыцыях аплікацыі саломкай. Выпускае таксама строчана-вышытыя вырабы, пано з разьбой і размалёўкай на чорным фоне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д АЦЯПЛЯ́ЛЬНАГА АБСТАЛЯВА́ННЯ.
Засн. ў 1953 у Мінску, прадукцыю выпускае з 1954. Асн.прадукцыя (1999): катлы чыгунныя, ацяпляльныя радыятары з літога чыгуну, злучэнні і фітынгі з чыгуну, мацаванні для радыятарных полак, дэкаратыўна-мастацкае (рашоткі, лаўкі, кветачніцы) і пячное ліццё. Праводзіць устаноўку, абслугоўванне і рамонт катлоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЛАКАФА́РБАВЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1935 у Мінску на базе арцелі прамкааперацыі «Утыльтлушчкосць», з 1939 мылаварная арцель «Хімпрам», з 1963 з-д лакафарбавых вырабаў. У 1969—75 рэканструяваны. З 1994 Адкрытае акц.т-ва «Мінскі лакафарбавы завод». Асн.прадукцыя: эмалі на кандэнсацыйных смолах і алейныя фарбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АТЛА́НТЫК РЫ́ЧФІЛД КО́МПАНІ»
(Atlantic Richfield Company),
нафтавая кампанія ЗША. Засн. ў 1870 як «Атлантычная нафтаперагонная кампанія», з 1960 (пасля аб’яднання з карпарацыяй «Рычфілд нафта») сучасная назва. З 1976 уключае кампанію «Анаконда», разам з якой валодае Трансаляскінскім нафтаправодам. Асн.прадукцыя: нафта, прыродны газ, нафтапрадукты, нафтахімікаты, каляровыя металы (медзь), вугаль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІЛАВІ́ЦА»,
швейнае прадпрыемства. Засн. ў 1990 як швейная фірма на базе Мінскага вытв. швейнага аб’яднання «Камсамолка» (дзейнічала з 1970). З 1991 закрытае акц.т-ва. Асн.прадукцыя (1999): штодзённая і функцыянальная начная бялізна, купальныя касцюмы. У складзе «М.» гандл. дом і сетка фірменных магазінаў у абл. гарадах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ШЧАЦІ́ННА-ШЧО́ТАЧНАЯ ФАБРЫКА.
Засн. ў 1920 у Мінску. У Вял.Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1946. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Шчотка». Асн.прадукцыя (1999): шчоткі (для адзення і абутку, мед., падлогавыя, швабры і інш.), пэндзлі (малярныя, флейцы, для фарбаў і лакаў), яршы рознага прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕКТЫ́ЎНАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
форма ўласнасці, пры якой маёмасць належыць калектывам грамадзян. Паводле Закону «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» ад 11.12.1990 К.ў. маюць арэндныя і калект. прадпрыемствы, кааператывы, акц. і гасп. т-вы, асацыяцыі, грамадскія, рэліг. і інш. арг-цыі і аб’яднанні.
Ва ўласнасці арэнднага прадпрыемства знаходзяцца прадукцыя і даходы, атрыманыя ў выніку выкарыстання арандаванай маёмасці, а таксама інш. маёмасць, набытая на законных падставах. Уласнасць калект. прадпрыемстваў узнікае, калі прац. калектыў поўнасцю набудзе маёмасць адпаведнага прадпрыемства. Уласнасцю акц.т-ва з’яўляюцца маёмасць і грашовыя ўзносы яго ўдзельнікаў, вырабленая ім прадукцыя, атрыманыя даходы і інш. Удзельнікамі гасп.т-ва могуць быць прадпрыемствы, установы, арг-цыі, дзярж. органы і грамадзяне, іх уласнасць складаецца з укладаў і маёмасці ад гасп. дзейнасці. Грамадскія арг-цыі маюць права мець ва ўласнасці будынкі, жыллёвы фонд, грашовыя сродкі і інш. Ва ўласнасці рэліг. арг-цый закон прадугледжвае знаходжанне будынкаў, культавых рэчаў, грашовых сродкаў і інш. Уласнікамі маёмасці, якая адносіцца да К.ў., з’яўляюцца толькі прадпрыемствы, арг-цыі і аб’яднанні са статусам юрыд. асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЫ́ЧНЫХ ІНСТРУМЕ́НТАЎ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
галіна мясцовай прам-сці Беларусі па выпуску муз. інструментаў і дэталей да іх. Муз. інструменты з даўніх часоў выраблялі майстры-ўмельцы. У 1920—30-я г. наладжана іх прамысл.вытв-сць. У 1999 дзейнічаюць прадпрыемствы, якія ўваходзяць у Беларускае вытворчае аб’яднанне музычных інструментаў, у т. л.Барысаўская фабрыка піяніна (галаўное прадпрыемства аб’яднання), Бобрскі з-дмуз. дэталей (Крупскі р-н), а таксама Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў. Асн.прадукцыя: піяніна, цымбалы, баяны, акардэоны, гармонікі, акустычныя гітары і электрагітары. дзіцячыя муз. цацкі. Вырабляюцца таксама індывід.муз. інструменты, у асноўным скрыпічныя. Найб. вядомыя муз. інструменты, створаныя бел. майстрамі: В.В.Богданам з Вілейскага, Б.П.Круглым з Лідскага, І.М.Карнеем з Смаргонскага, М.М.Міронам з Дзяржынскага р-наў, У.А.Крайко з Мінска, М.П.Такушэвічам з г. Маладзечна і інш.
Да арт.Музычных інструментаў вытворчасць. Участак зборкі электрагітар на Беларускім вытворчым аб’яднанні музычных інструментаў у г. Барысаў.Да арт.Музычных інструментаў вытворчасць. Гатовая прадукцыя Маладзечанскай фабрыкі музычных інструментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЁМАН»,
шклозавод у г. Бярозаўка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.Засн. ў 1883. Утварыўся з 3 шклозаводаў (гл.Нёманскія шклозаводы). У 1-ю сусв. вайну разбураны, адноўлены ў 1921 як шклозавод «Н.» фірмы «Ю.Столле». Вырабляў шклянкі, лямпавае і аптэкарскае шкло, з 1922 — ізалятары для чыгунак, пошты і тэлеграфа. У 1930 «Н.» выпускаў пятую частку ўсяго экспарту Польшчы і 1828 найменняў шкляной і хрусталёвай прадукцыі. У 1939 пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР нацыяналізаваны. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1944, вырабляў аконнае і лямпавае шкло, з 1945 — шклапосуд. Рэканструяваны ў 1957—86. На 1.1.2000 на з-дзе працуюць 7 ванных шклаварных печаў бесперапыннага дзеяння, 3 печы—спадарожнікі для варкі каляровага шкла. Асн.прадукцыя (2000): вырабы 1058 найменняў, у т. л. посуд са шкла і хрусталю, дэкар. вырабы, элементы для люстраў і інш.Прадукцыя з-да за арыгінальнасць маст. і тэхнал. выканання неаднаразова адзначалася ўзнагародамі на міжнар. выстаўках. Гл. таксама Нёманскае шкло.