two-edged

[,tu:ˈedʒd]

adj.

1) во́стры з або́двух бако́ў, двухбако́ва во́стры (пра збро́ю)

2) на два бакі́, двухбако́вы

two-edged policy — няста́лая палі́тыка, палі́тыка на два бакі́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

злачы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіў злачынства, парушыў закон. Злачынная банда. // Які заключае ў сабе злачынства. Злачынная палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Захопніцкі. Агрэсіўная акцыя, палітыка, Агрэсіўны блок. Агрэсіўныя сілы. // Варожы, наступальны. Агрэсіўны тон. Агрэсіўныя дзеянні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіяні́зм, ‑у, м.

Рэакцыйныя ідэалогія і палітыка яўрэйскай буржуазіі, якія адрозніваюцца ваяўнічым шавінізмам, расізмам, антыкамунізмам і антысаветызмам.

[Ад назвы гары Сіён паблізу Іерусаліма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тары́зм, ‑у, м.

Ідэалогія і палітыка торы, англійскай партыі 17–19 стст., якая адлюстроўвала інтарэсы буйных землеўласнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меркантылі́зм, -у, м.

1. Эканамічная тэорыя і палітыка гандлёвай буржуазіі Еўропы 16—18 стст., накіраваная на стымуляванне экспарту для перавышэння яго над імпартам з мэтай прыцягнення грошай у краіну.

2. перан. Дробязная ашчаднасць, гандлярства (кніжн.).

|| прым. меркантылісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

стра́ус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бескілявая нелятаючая птушка з моцнымі заднімі канечнасцямі, доўгай шыяй і невялікай галавой, адзіны сучасны прадстаўнік сямейства страусавых.

|| прым. стра́усавы, -ая, -ае.

Страусавая палітыка — баязлівае імкненне ўхіліцца ад рашэнняў, пазбягаць рэальнасці, не заўважаць рэчаіснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

stop-go [ˌstɒpˈgəʊ] n. BrE палі́тыка «стой–ідзі́» (меры папераменнага стымулявання і стрымлівання эканамічнага росту)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

timorous [ˈtɪmərəs] adj. fml or lit. баязлі́вы; палахлі́вы; нясме́лы;

a timorous policy надзвы́чай асцяро́жная палі́тыка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аўтаркі́я, ‑і, ж.

1. Эканамічная палітыка гаспадарчага адасаблення краіны.

2. У філасофіі стоікаў — самазадаволенасць як ідэал дабрачыннасці чалавека.

[Грэч. autarkeia — самадастатковасць, самазадаволенасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)