нераўнаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены раўнамернасці. Нераўнамернае размеркаванне. Нераўнамерны характар развіцця капіталізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вя́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў свежасць, звяў (пра расліны).

Вялая трава.

2. перан. Пазбаўлены бадзёрасці, энергіі.

В. працаўнік.

В. настрой.

|| наз. вя́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змярцве́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).

Змярцвелыя тканкі.

|| наз. змярцве́ласць, -і, ж.

2. перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця.

З. твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылі́заны, -ая, -ае (разм.).

1. Пра валасы: надта гладка прычасаны.

2. Пра стыль, твор: штучна гладкі, пазбаўлены яркасці, выразнасці.

Прылізаная проза.

|| наз. прылі́занасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

nidlos a пазба́ўлены пачуцця́ за́йздрасці, без за́йздрасці, незайздро́сны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

asozil a

1) антыграма́дскі

2) пазба́ўлены пачуцця́ калектыві́зму

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

па́ўпер

(лац. pauper = бедны)

кніжн. бядняк, пазбаўлены сродкаў для існавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бяспо́крыўны, ‑ая, ‑ае.

Без покрыва, пазбаўлены покрыва. Бяспокрыўная сяўба люцэрны. Бяспокрыўныя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссо́нечны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены сонца, сонечнага святла. Бяссонечны дзень. Бяссонечны клімат Ірландыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руцінёр, ‑а, м.

Той, хто схільны да руціны, пазбаўлены пачуцця новага; кансерватар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)