1. Перапынак у рабоце, у якім‑н. занятку для аднаўлення фізічных ці разумовых сіл. Летні адпачынак школьнікаў. □ Брыгада стала на работу ў той жа дзень, пасля кароткага адпачынку.Чорны.Цалюткі дзень без адпачынку Збірала ягады дзяўчынка.Муравейка.
2. Часовае вызваленне ад службы, работы для аднаўлення сіл, лячэння і пад.; водпуск (у 2 знач.). Грамадзяне СССР маюць права на адпачынак. □ Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць у вёску, да цёткі Глашы.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак.
Просячы, дамагчыся дазволу пайсці, паехаць куды‑н.; адмовіцца ад чаго‑н., не ўдзельнічаць у чым‑н. У нядзелю, калі цывільныя рабочыя не працавалі.. [Эдварду Лявэру] ўдалося адпрасіцца раней на некалькі гадзін пакінуць работу.Чорны.Ячны хацеў падкаціць мяне да самага парога, але я адпрасіўся, пайшоў пехатой.Брыль.// Просячы, выбавіцца з цяжкага становішча. Ледзь адпрасіўся [ад чарцей] бедны Янук. І ўжо да самай смерці не браў у рот гарэлкі.Сачанка.Ад смерці не адкупішся і не адпросішся.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1.што. Адвязаць прычал.
2. Адплысці ад берага (аб суднах, лодках і пад.). Воддаль, выбраўшы момант, каб не замінаць руху буксіраў, ад берага адчаліў паром з калгасным грузавіком.Ракітны.//перан.Разм. Адправіцца, паехаць куды‑н. [Марынка:] — Ты думаеш, я намерваюся доўга заставацца тут? Заўтра ж адчалю ў Мінск.Хадкевіч.У горадзе Камені жыла .. родная сястра [Басько] — доктар, і ён адчаліў туды, Дзе не так даўно, як было чуць у вёсцы, яны сумесна купілі дом.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фуз, ‑у, м.
Разм.
1. Асадак у чым‑н.; рознае смецце. У мутнай вадзе многа фузу. Жыта звеялі, а фуз застаўся. З шарсцянога фузу рабілі лямец. Як выцадзяць воск, застаецца адзін фуз. □ І за рэчку трэба брацца. Заплыла фузам.Лужанін.
2.перан. Негатыўны асадак на душы, непрыемны перажытак. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца і скінуць той фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца.Колас.// Што‑н. нежыццёвае, непатрэбнае. Кампазітар, меней фузу, — Тромкай, брат, пра кукурузу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камандзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Рмн. ‑ровак; ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. камандзіраваць.
2. Службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай куды-небудзь. Атрымаць камандзіроўку. □ [Тэхнолаг] літаральна за дзень да перавыбарнага сходу раптам па камандзіроўцы выехаў на месяц на Яраслаўскі аўтамабільны завод.Карпаў.// Паездка куды-небудзь са службовым даручэннем. Паехаць у камандзіроўку. Доўгатэрміновая камандзіроўка. □ Апошнія дні бацькі дома няма: ён у камандзіроўцы.Якімовіч.
3.Разм. Камандзіровачнае пасведчанне. Выпісаць камандзіроўку. □ Васіль паказаў .. камандзіроўку райкома камсамола, і чалавек прапусціў яго без слова.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рапярці́ць ’вучыць, як рабіць; настаўляць, павучаць’, сюды ж зваротныя з істотным зрухам семантыкі рапярці́цца, нарапярці́цца ’збірацца пайсці, паехаць куды-небудзь’ (віл., Жыв. сл.), рапярці́ць (ріпярці́ць) ’рыхтавацца, збіраць’, рапярці́цца ’рыхтавацца, збірацца’ (Юрч.). Параўн. рус.дыял. (урал.) реперти́ться ’харахорыцца, задзірацца’, у якім Куркіна (Этим. иссл., 6, 29) хоча бачыць словаскладанне прыслоўя *jarě (гл. я́ры) і дзеяслова *pertiti, вытворнага ад *perti (гл. перці1), што можа патлумачыць значэнне ’павучаць, настаўляць’. Што датычыць значэння ’збірацца, рыхтавацца’, то тут магчыма супастаўленне з рус.дыял. (уран.) подрепети́ть ’падрыхтаваць’, подрепети́ться ’навесці парадак, прыбраць’, якія Куркіна (там жа) збліжае з балг.дыял.ерепе́тим се ’харахорыцца, важнічаць, надувацца’, рус.дыял.ерепеси́ть ’дасягаць, дабівацца чаго-небудзь неадчэпнымі просьбамі, прыстасаваннямі’, ере́пестить ’з лаянкай, пануканнямі прымушаць працаваць’, для якіх узнаўляецца прасл.дыял.*jarěpętiti sę, што з прыслоўя *jarě ’р’яна, з запалам’ і дзеяслова *pętiti (гл. пяць2, пну), гл. Трубачоў, Этимология–1970, 371; ЭСCЯ, 8, 172. Для апошніх нельга выключыць сувязь з рэпетава́ць ’злавацца; крычаць’ (гл.).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
махну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да махаць (у 1 знач.). Хацяноўскі махнуў пугай, і коні весела пабеглі па прыгожай лясной дарозе.Чарнышэвіч.
2.Разм. Адправіцца, паехаць куды‑н. Васіль, пераапрануўшыся ў легіянерскую форму, з пакетам махнуў у тыл.Нікановіч.
3.Разм. Кінуцца. Не чакаючы новага нападу і адчуўшы, што справа абарочваецца ў нядобры бок, стралою махнуў дзед Талаш у густы хмызняк і знік з вачэй у момант вока.Колас.
4.(зпрыназ. «у» уВ). Разм. Стаць, зрабіцца кім‑н. Махнуць з токараў у свідравальшчыкі.
•••
Махнуць рукойнакаго-што — перастаць звяртаць увагу на каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)