Які мае адносіны да шпіталя. На палі вярталіся Людзі ад зямлі, — У каго шпітальныя Раны зажылі.Куляшоў.Пасля шпітальнай палаты ў лесе дыхалася надзвычай лёгка.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыду́біць ’прывезці ці прынесці надзвычай цяжкі груз’ (Янк. 1), ’прывалачы’, прыдубі́цца ’прывалачыся’ (ТС). Мясцовае ўтварэнне ад ду́біць ’цягнуць’ (ТС), якое толькі фармальна можна ўзвесці да прасл.*dǫbiti, аднак цяжкасці ўзнікаюць з семантычнага боку. Няясна, магчыма, звязана з *ды́біць, ды́біцца (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ду́жа, прысл.
Надта, вельмі, надзвычай. У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці дужа іх успомніш усе.Лынькоў.Час быў дужа трывожны.Корбан.Ліпачцы дужа шкада было бабулькі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАЛІТЫ́ЧНЫЯ МО́ВЫ,
мовы, у якіх граматычныя значэнні выражаюцца не формамі слоў (як у сінтэтычных мовах), а гал. чынам службовымі словамі, парадкам слоў, інтанацыяй і інш. Да аналітычных моў належаць англ., франц., новаперс., балг. і інш. мовы. Аналітычныя спосабы часткова выкарыстоўваюцца і сінтэтычнымі мовамі, у т. л. і бел., напр. пры ўтварэнні складаных формаў ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў («самы цікавы», «больш прыгодны», «надзвычай вясёлы», «найбольш поўна»), будучага і прошлага часу дзеясловаў («буду пісаць», «пайшоў быў»), загаднага ладу («давай спяваць», «няхай квітнее»), складаных тыпаў выказніка («працаваць аграномам», «станавіцца мацнейшым»). Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНД (Lind) Ені (Жэні; 6.10.1820, Стакгольм — 2.11.1887),
шведская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Вучылася спевам у школе пры Каралеўскім т-ры (Стакгольм), з 1838 у трупе гэтага т-ра. З 1844 у Прыдворным т-ры ў Берліне, інш. т-рах Еўропы. З 1856 жыла ў Вялікабрытаніі. Валодала голасам надзвычайвял. дыяпазону, прыгожага тэмбру і крыштальнай чысціні (яе называлі «шведскі салавей»). Сярод партый, у т. л.драм. сапрана: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула» В.Беліні), Аліса («Роберт-Д’ябал» Дж.Меербера), Амалія («Разбойнікі» Дж.Вердзі), Адзіна («Любоўны напітак» Г.Даніцэці) і інш. Яе творчасць — значны этап у станаўленні швед.нац. рамантызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДАКЛА́ДНАЯ РЫ́ФМА.
прыблізная рыфма, няпоўная рыфма, рыфма, якая вызначаецца адсутнасцю поўнай эўфанічнай сугучнасці ў заключных частках рытмарада. Найб. пашыраныя і апрабаваныя яе віды — асанансная, кансанансная, апорная, усечаная і рознанаціскная. Іх асн.эстэт. функцыя — пашырэнне выяўл. магчымасцей верша, што надзвычай істотна, калі ўлічыць абмежаванасць зыходных рыфмалагічных магчымасцей кожнай нац. мовы. Н.р. ўзбагачае і пашырае гэтыя магчымасці: нават нязначны адыход ці вар’іраванне пэўнай гукавой суладнасці ў канцы вершаванага радка, у яго т.зв. клаўзульнай (гл.Клаўзула) частцы, падкрэслівае стабільнасць асн. рытміка-інтанацыйнай канвы верша, надаючы яму новыя эмацыянальна-вобразныя адценні і асацыяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хра́бры, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца храбрасцю; смелы, мужны. Гэта быў чалавек вельмі вынослівы, спрытны і храбры, што называецца сарві-галава, весялун, добры хаўруснік і забіяка.Алешка.Мой продак быў надзвычай смелы, Надзвычай храбры продак мой Супроць чужынцаў азвярэлых З дубінкаю ішоў у бой.Жычка./узнач.наз.хра́бры, ‑ага, м.Часцей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край.Гілевіч.// Які сведчыць аб храбрасці, выражае храбрасць. Храбры ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рухлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і рухавы. У гэтых яркіх рухлівых агнях было штось надзвычай павабнае і цікавае.Колас.Мускулы твару вельмі рухлівыя, чулыя і кожную хвіліну мяняюць выраз.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́дта ’вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́дто ’тс’ (Сцяшк. Сл.; ТС), на́тта, на́тто ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.надто ’акрамя таго’ (XVI ст.), ст.-рус.надъ ’тс’, укр.надто ’занадта; звыш таго’, рус.надто ’надзвычай’, ’верагодна, відаць’, польск.nadto ’надзвычай, занадта’, ’акрамя таго’, ст.-польск.nadto ’звыш’, славін.nout‑to ’акрамя таго’, чэш.nadto ’звыш таго, да таго ж, у дадатак’, ст.-чэш. ’звыш таго, акрамя таго’. Празрыстае сінтагматычнае спалучэнне прыназоўніка *nad і займенніка *to (ESSJ SG, 2, 436), які выступае ў форме наз.-він. скл. (Карскі 2–3, 72, 92); Шуба разглядае беларускія формы з пункту погляду сучаснай мовы як невытворныя, страціўшыя суадносіны з адпаведнай прыназоўнікава-іменнай канструкцыяй (Шуба, Прыслоўе, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надзі́ва, прысл.
Разм.Надзвычай; надта, вельмі. Гарнітур з-пад іголкі, І кашуля з узорам надзіва.Броўка.Восень у той год выдалася надзіва цёплая, ясная.Карпаў.Быў .. [Косця] надзіва маўклівы і вельмі старанны.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)