ihm graust davór, es graust ihm davór ён гэ́тага на́дта баі́цца, гэ́та наво́дзіць на яго́ жах
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Бурча́к1 ’гатунак гароху’ (Сцяц., Жд., Касп.), ’гарох буйнога гатунку’ (КЭС, лаг.), бу́рчак ’буры гарох’ (Др.-Падб.). Польск.burczak ’звычайны або буры гарох’. Фасмер (1, 249) (без польскага матэрыялу) лічыць, што гэта запазычанне з цюрк. моў (тур., туркм., чагат.burčak ’гарох’). Наводзіць сумненне адсутнасць гэтага слова ва ўсходніх гаворках, рус. і ўкр. мовах. Можа, запазычанне з польск.burczak (якое, здаецца, Варш. сл., 1, 236, выводзіць ад bury): параўн. націск у бу́рчак.
Бурча́к2 ’ручай з хуткім цячэннем вады’ (Арх. ГУ), ’адрэзак ракі, дзе хуткае цячэнне’ (Янк. I), бурча́ ’топкае месца’ (Яшкін). Укр.бу́рчак ’тс’. Да бурча́ць (гл.). Параўн. і бурку́н ’месца, дзе шуміць вада ў рацэ’ (Сцяшк. МГ).
j-méine ~ báuen дапамагчы́ каму́-н. вы́брацца з бяды́
2) хо́днік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Наводзіць страх, боязь. Сцепуржынскі тупаў нагамі і.. сваім шэптам, каб ніхто не чуў, палохаў Міхала Тварыцкага.Чорны.// Страшыць кім‑, чым‑н. Змалку нас палохалі цыганамі. Зробіш што не так, адразу страшаць: «Вось прыйдуць цыганы, забяруць цябе ў мех».Жычка.// Успуджваць. У гарачыя летнія дні качкі купаліся ў вадзе і спакойна жыравалі. Калі-нікалі іх палохалі паляўнічыя, і тады яны падымаліся з вады.Лупсякоў.// Выклікаць трывогу. Сесія не палохала мяне і не трывожыла: я была ўпэўнена, што добра здам экзамены.Савіцкі.Ёсць людзі, якіх перашкоды не толькі не палохаюць, а выклікаюць яшчэ большы накал і ахвоту да справы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Наводзіць страх, палохаць. Пукатыя вочы, крывая дзюба [пугача] нават цяпер пужаюць.Маўр.Вецер гойсае па пушчы і галлё сухое трушчыць, птушанят малых пужае на яліне у гняздзе.Грахоўскі.// Прымушаць баяцца каго‑, чаго‑н., страшыць кім‑, чым‑н. Пужаць дзяцей бабай-ягой. □ Словы «генеральная рэпетыцыя» здаваліся сялянам нейкім страшыдлам, ім нават пужалі дзяцей.Пшыркоў.// Выклікаць трывогу. Работа не пужала мяне, а пужала беспрасветнасць яе.Скрыган.[Доктар:] — Але скажу вам, што жанчына, якая ніколі не плача, мяне пужае і.. замарожвае.Васілевіч.
2. Спужаўшы, прымушаць падняцца з месца, пабегчы, паляцець. Прыжмурыўшы вока, Міколка ўглядаецца ў далёкую грушу .. — Ізноў нехта бусла пужае...Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
The Thames is spanned by many bridges. Праз Тэмзу перакінута шмат мастоў.
2. уключа́ць, ахо́пліваць;
Ніs knowledge spans many different areas. Ён мае шматбаковыя веды.
3. ме́раць, вымяра́ць пя́дзяю;
Can you span an octave on the piano, please. Вазьмі, калі ласка, актаву (адной рукою).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ánrichtenvt
1) гатава́ць, запраўля́ць, падава́ць (страву)
2) учыні́ць, нарабі́ць (бяды і г.д.);
was hast du da ángerichtet? што [чаго́] ты там нарабі́ў?
3) вайск. візі́раваць, наво́дзіць на (які-н.) аб’е́кт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
éinziehen*
1.vt
1) уця́гваць, заця́гваць
2) здыма́ць (парус)
3) апуска́ць (сцяг)
4) збіра́ць (падаткі і г.д.)
2.vi(s)
1) засяля́цца (у кватэру)
2) уступа́ць (у горад);
Erkúndigungen ~ даве́двацца, наво́дзіць даве́дкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Рэ́вень1 ’рэвень’ (ТСБМ). З рус.ревень, якое з тур.rävänd ’тс’ < пярс.rāvend ’тс’ (Фасмер, 3, 454). Паводле Праабражэнскага, запазычана з цюрк.раве́нд або, магчыма, з рум.revent (2, 191). Паводле Брукнера, польск.rzewień з рус.ревень < грэч.rheion, якое выводзяць ад старажытнай назвы Волгі Rha (Брукнер, 456).
*Рэ́вень2, рэвынь ’невялікая студня на балоце’ (Нар. сл.), ’прыродная яма на балоце, дзе звычайна ловяць рыбу’ (Яшк.), рэвэнь ’ямка з вадой, крыніца’ (малар., Нар. лекс.). Укр.-палес. мікратапонімы: Ревине болото, рака і балота Ревна; рус.дыял.ревень ’калодзеж’, раве́нь ’тс; лагчына, дзе ўвесну стаіць вада’, балг.ровѝна ’роў, яма’. Бадуэн дэ Куртэнэ звязвае з роў1, рыць (гл.), прыводзячы ў падтрымку гэтай версіі іншую назву калодзежа ко́панец < ка́паць (Даль₃, 3, 1461), але значэнне ’крыніца’ наводзіць на думку аб сувязі з рэяць ’цячы, струменіць’ (гл. рэяць1). Відаць, дзве розныя па паходжанні лексемы маглі з часам супасці па форме.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сако́лка1 ’трыкатажная майка без рукавоў і каўняра’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), ’мужчынская безрукаўка, камізэлька’ (Янк.), сако́лачка ’майка’ (Сл. ПЗБ). Не вельмі ясна, у суседніх славянскіх мовах не адзначана. Назва ўтворана, відаць, ад назвы спартыўна-гімнастычнага таварыства “Сокал” у Чэхіі і іншых славянскіх краінах. Ва ўсялякім выпадку, адзначаны рускія со́кол, соко́льский ’сакольская гімнастыка’. Такім чынам, гэта магла быць майка з сакольскай сімволікай. Параўн. чэш.sokolka ’сакольская шапка, кепка’.
Сако́лка2, сако́льчык ’мярэжка’, сакалі́ць ’вышываць мярэжкай’ (Мат. Гом.), ’рубіць з упрыгожваннем’ (сакаліць насавы платок) (Ян.). Не вельмі ясна. Суаднесенасць рус.мережка ’тып вышыўкі’, мярёжа ’рыбалоўная сетка’ наводзіць на думку, што слова ўзыходзіць да сак1 (гл.), ад якога першапачаткова быў утвораны дзеяслоў саколіць, потым ад дзеяслова — назоўнік. Але сак ’рыбалоўная сетка’ у гаворках сустракаецца даволі рэдка, гл. ЛА, 2; таму слова хутчэй ўтворана ад кораня ‑кол‑ (гл. калоць), параўн. рус.ско́лок ’узор, зняты сколкаю, дакладны знімак іглою’.