peace [pi:s] n.
1. мір;
peace talks/negotiations мі́рныя перагаво́ры
2. грама́дскі пара́дак
3. спако́й, супако́й, цішыня́;
peace of mind душэ́ўны спако́й
 ♦
make one’s peace with smb. паміры́цца з кім-н.
 Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс) 
а́рмія, -і, мн. -міі, -мій, ж.
1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.
Служыць у арміі.
Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).
2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.
3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій аднаго або некалькіх родаў войск.
Танкавая а.
4. перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.
А. настаўнікаў.
А. змагароў за мір.
|| прым. арме́йскі, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Абы́раць ’прывыкнуць да дрэнных абставін’ (БРС), абырацца (КТС), рус. обыряться ’быць бадзёрым, ясным (пра пагоду)’, ці да аб‑выраць? Гл. вырай ’паўднёвая, райская краіна’, параўн. Фасмер, 3, 112. Гэта версія, аднак, досыць адвольная з боку семантыкі. Больш верагодна (прынамсі для беларускага слова) абыраць < цюрк. абыр‑ ’спакой, мір, згода’. Гл. Севарцян, 1, 59–60; Расянен, 2.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сціхамі́р ’супакой, заспакаенне’ (Нік. Старцы, Юрч. Вытв.), сціхамі́рые ’тс’ (Юрч. Вытв.), сюды ж сціхамі́рны ’смірны, рахманы’ (Нас.), сціхамі́рыцца ’супакоіцца, суцішыцца’ (Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Некр. і Байк.). Складаныя словы, гл. сціх 1 і мір 1; Карскі (2–3, 100) мяркуе пра азначальны характар сувязі паміж першай і другой часткамі. Гл. ціхамірʼе, ціхамірны.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пако́й 1 ’спакой’ (Нас., Бяльк.). Гл. спакой.
Пако́й 2 ’асобнае памяшканне для жылля ў кватэры, доме, адгароджанае сценамі, перагародкамі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Янк. 2, Шат.). Агульнаслав. і прасл. pokojь ’мір, цішыня’ (гл. спакой); значэнне ’пакой’ развілося ва ўсх.-слав. мовах, а таксама ў польск. і чэш., першапачаткова — аддзеленае памяшканне, дзе можна адпачнуць, мець спакой (гл. Махэк, 468).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ДАГАВО́Р АБ ПЕРАМІ́Р’І 1917,
пагадненне аб часовым спыненні ваен. дзеянняў паміж Сав. Расіяй і дзяржавамі герм. блока, заключанае 2(15).12.1917 у Брэст-Літоўску. Гл. Брэсцкі мір 1918.
т. 5, с. 570
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова) 
quiet1 [ˈkwaɪət] n.
1. цішыня́, маўча́нне, спако́й;
the quiet of the mind душэ́ўны спако́й
2. спако́й, мір;
live in peace and quiet жыць у мі́ры і спако́і
 ♦
on the quiet па сакрэ́це
 Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс) 
сро́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.
1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.
Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.
2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.
Сродкі вытворчасці.
Сродкі сувязі.
3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.
Мова — важнейшы с. зносін.
4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.
Сродкі ад крывянога ціску.
С. ад кашлю.
5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.
Абаротныя сродкі.
Чалавек са сродкамі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
кумі́р, ‑а, м.
1. Статуй язычніцкага бога; ідал. / Пра статуі антычных багоў, цароў і пад. Пакрышаны куміры, Багі пайшлі на хлам. Колас.
2. перан. Той, хто (тое, што) з’яўляецца прадметам асаблівай павагі, пакланення. На ўсё свой час... Былы ку мір Кампаній шумных, рэстаранаў Пабляк... Навек у Лету кануў... Бачыла.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мор ’павальная смерць, эпідэмія’ (ТСБМ; віл., Сл. ПЗБ). Укр. мір, рус. мор, польск. mór, в.-луж. mór, чэш. тог, славен. mór ’тс’; серб.-харв. мор ’паміранне’, макед. мор ’мор, чума’, балг. морът, ст.-слав. моръ ’зараза, язва’. Прасл. morъ < mer‑ti ’паміраць’. І.‑е. адпаведнікі: літ. mãras, maraĩ ’мор, чума’, ст.-інд. maras, māras ’смерць, мор’ (Бернекер, 2, 80; Фасмер, 2, 651).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)