Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў). Каля вогнішча сабралася дзятвы і падлеткаў мала што не з ўсяе вёскі.Васілевіч.Сёння вярнуўся з лесу малодшы Міхасёў брат Мікола, падлетак гадоў дванаццаці.Машара.Партызанскі разведчык, хоць ён і падлетак, павінен быць гатовы да ўсяго.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцэнзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Аўтар рэцэнзіі. Рэцэнзент дысертацыі. □ На думку рэцэнзента, «Дудка» мае «немалаважную цікавасць і паказвае, што ў аўтара ёсць як паэтычная жылка, так і неабходная наглядальнасць».С. Александровіч.// Той, хто спецыяльна піша рэцэнзіі, водзывы для прэсы. Тэатральны рэцэнзент. □ Як толькі рэцэнзент загаварыў пра перадачы музычнай рэдакцыі, Мікола падышоў бліжэй да дзвярэй.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́басць, ‑і, ж.
1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго‑, чаго‑н., адданасці каму‑, чаму‑н.; любоў. Праз усё жыццё пранёс Якуб Колас вялікую любасць да роднага слова.«Полымя».// Пачуццё пяшчоты, любавання; замілаванне. Не спускаючы з рук Маечку, Мікола сеў за стол, з любасцю пагладзіў яе па галоўцы.Краўчанка.
2.узнач.вык. Любата. Не дзеўчына — любасць адна.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш. Бурлацкая лямка. □ Ісці было цяжка. Лямкі рэзалі плечы, а рэчавы мяшок спаўзаў на левы бок.Асіпенка.Мікола памог адвязаць лямкі, сабраць коўзкі і халодны шоўк парашута.Новікаў.
•••
Цягнуць лямкугл. цягнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Прагулка. Пайсці на пагулянку ў лес. □ Пад мастком быў зроблены шлюз, праз які час ад часу прапускалі плыты. Лабановіч потым часта хадзіў сюды на пагулянку.Колас.Дамоў Мікола вярнуўся стомлены, але задаволены сваёй пагулянкай.Краўчанка.
2. Вечарынка, гулянка. Наладзіць пагулянку. □ Калі хлопцы прыйшлі на пагулянку, моладзь ужо танцавала.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патанчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць тонкім, танчэйшым. Алесь ішоў, моцна ставячы ногі, сук неўзабаве патанчэў і пачаў спружыніць пад нагамі, даводзілася балансаваць.Караткевіч.Скура на твары нібы патанчэла, і праз яе праступалі нездаровыя чырвоныя плямы.Карпаў.Памералі, дык у бацькі шыя ўдвая патаўсцела, а ў сына ўдвая патанчэла.Якімовіч.Мікола адчуў, што .. [Таня] зблажэла і патанчэла.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ся́бар, ‑бра; мн. сябры, ‑оў; м.
1. Той, хто звязаны з кім‑н. сяброўствам. Мікола — сябар Даніку? Вялікі дружыць з малым?Брыль.Пеця быў проста Пеця, добры, вясёлы сябар.Хомчанка.
2.чаго. Прыхільнік, абаронца. Сябры свабоды.
3. Ужываецца ў звароце, звычайна да прыязнай або блізкай асобы. Смялей, сябры мае, смялей да шкотаў і да помп!А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыпавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які з’яўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго‑н. Дзяржбуду .. прапанавана распрацаваць .. новыя тыпавыя праекты будынкаў бібліятэк для розных раёнаў краіны.«Звязда».
2. Які адпавядае пэўнаму тыпу, узору, мадэлі; стандартны. Тыпавы кароўнік. □ Неўзабаве Мікола падышоў да гасцініцы. Гэта быў тыпавы трохпавярховы будынак, які можна сустрэць у любым больш-менш буйным раённым горадзе.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРО́ЧКА (Мікола) (Мікалай Мікалаевіч; н. 10.12.1930, в. Вецявічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэт, літ.-знавец, крытык, празаік, перакладчык. Д-рфілал.н. (1981). Скончыў БДУ (1956). З 1966 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1949. Першы зб. паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны...» (1958). У паэзіі Арочкі спалучаюцца лірызм, задушэўнасць інтанацый, роздум пра мінулае Бацькаўшчыны, трагізм вайны, што апаліла маленства паэта, складаныя праблемы сучаснасці (зб. «Ветраломная паласа», 1962; «Крылатае семя», 1967; «Кветкі бяссмертніка», 1972; «Матчына жыта», 1978; «Падземныя замкі», 1986). Адрадзіў ў сучаснай бел. л-ры жанр драм. паэмы («Курганне», 1980; «Крэва», 1982; «Шляхі і краты», 1984; «Судны дзень Скарыны», 1991). Аўтар аповесці «Хай расце маладая таполя» (1963), зб. вершаў для дзяцей «У птушынай вёсцы» (1964). Даследуе сучасную бел. паэзію, жанр паэмы, літ. ўзаемасувязі (кн. «Валянцін Таўлай», 1969; «Сучасная беларуская паэзія», 1976; «Беларуская савецкая паэма», 1979; «Максім Танк», 1984; «Пад высокай зоркай: Паэзія М.Ю.Лермантава ў творчым лёсе Аркадзя Куляшова», 1990).
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1941). У 1908—15 працаваў у антрэпрызах на Д.Усходзе, у 1917—19 у т-рах Петраграда. У 1919 у Першым т-ве бел. драмы і камедыі (выканаў ролі Пустарэвіча, Старца ў «Паўлінцы» і «Раскіданым гняздзе» Я.Купалы). З 1920 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Акцёр яркай сцэн. індывідуальнасці; яму былі ўласцівы вострая камедыйнасць і лірыка-драм. афарбоўка роляў. Створаныя ім нар. характары адметныя сакавітым гумарам, нац. каларытам: Даніла («На Купалле» М.Чарота), Каваль («Каваль-ваявода» Е.Міровіча), Мікола («Салавей» З.Бядулі), Анісім («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Нічыпар, Сымон Верас («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы). У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («Мешчанін у дваранах» Мальера). Сярод інш. значных роляў: Дзяк («Пісаравы імяніны» У.Галубка), Людавіка («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Здымаўся ў кіно: «Кармялюк», «Хто смяецца апошнім» і інш.
Г.Грыгоніс. Мастак М.Філіповіч. 1927.Г.Грыгоніс у ролях Журдэна (злева) і Нічыпара.