участак шчыльнай злучальнай тканкі, які замяшчае дэфект скуры, слізістай абалонкі, органа або тканкі. Узнікае ў выніку апёкаў, абмаражэнняў, хранічных запаленчых працэсаў і інш. Пры рубцаванні краі раны сцягваюцца, што прыводзіць да дэфармацыі органаў і тканак, касметычных дэфектаў. Зрэдку Р. выклікаюць цяжкія парушэнні пры лакалізацыі ў сэрцы (напр., сардэчная недастатковасць), мозга (напр., эпілепсія, зрокавыя парушэнні), страўніку (непраходнасць) і інш. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дрынча́цьідрынчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Тое, што і дрынкаць. Грузавічок гэты быў на выгляд зусім стары, увесь дрыжаў і дрынчаў, і, аднак жа, на маё вялікае здзіўленне, рухаліся мы даволі хутка.Краўчанка.На краі вёскі адзінока і сумна дрынчэла балалайка.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазахо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Захапіць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазахопліваць палонных. Пазахопліваць зброю.// Апярэдзіўшы каго‑н., заняць для сябе ўсё, многае. Пакуль Мілана недзе ў спальні прычэсвалася, лепшыя месцы пазахоплівалі іншыя госці, і Будыкам мімаволі прыйшлося мясціцца на краі стала.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУРЭІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Працягласць 150 км, шыр. 50—60 км. Пл. 6000 км². Вугляносныя адклады верхняй юры—ніжняга мелу. Балансавыя запасы да глыб. 300 — 1,9 млрд.т.
Адкрыты ў 1844, прамысл. распрацоўка з 1939. Вуглі каменныя, маркі Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва каля 20 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Вуглі выкарыстоўваюцца як энергет. паліва на ТЭЦ (80%) і прамысл. прадпрыемствамі рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМІРА́Л (Vanessa atalanta),
насякомае атр. матылёў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца на палянах, лугах, берагах ручаёў, уключаны ў Чырвоную кнігу.
Размах крылаў да 6 см. Пярэднія крылы зверху чорныя з белымі плямкамі і чырвонай косай палоскай (адсюль назва), заднія — чорныя, з чырвонай палоскай на краі. Лёт у ліп.—вер., тых, што перазімавалі, — у маі. Вусені развіваюцца ў чэрв.—жн. на лісці крапівы і чартапалоху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЙСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Алтайскім краі. Засн. ў 1707. 232,0 тыс.ж. (1994). Прыстань на р. Бія. Чыг. станцыя. Пач. пункт Чуйскага аўтамаб. тракту да граніцы з Манголіяй. Машынабудаванне (вытв-сць катлоў, прыбораў, абсталявання для харч. прам-сці і інш.), хім. (лакі і фарбы), дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная), харч. (мясная, масласыраробная, малочная, цукр. і інш.) прам-сць. 2 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей імя В.Біянкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУГДЖУ́Р,
горы ўздоўж паўн.-зах. ўзбярэжжа Ахоцкага м., у Хабараўскім краі Расіі. Выцягнуты дугой на 700 км. Пераважаюць выш. 800—1200 м, найвыш. 1906 м (г. Топка). Складзены з магматычных, часткова асадкавых парод. Пашырана шматгадовая мерзлата. Клімат умерана халодны, мусонны, з суровай зімой. На зах. схіле светлахвойная горная тайга з перавагай даурскай лістоўніцы, на ўсх. — ахоцкая горная тайга з аянскай елкі. Зубчастыя гальцы заняты кедравым сланікам і горнай тундрай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУСЬКІ́»,
бел.нар. гульня. На краі круглай ледзяной пляцоўкі дыяметрам 10—15 м выбіваюць «гнёзды» (ямкі дыяметрам 25—30 см). Удзельнікі маюць калкі (палкі даўж. 1—1,2 м, раздвоеныя на канцы) і гуські (цуркі памерам 12×4 см). Кожны па чарзе кладзе гусёк у цэнтр пляцоўкі. Па сігнале астатнія гульцы ад сваіх «гнёздаў» бягуць да цэнтра і ўдарамі калкоў стараюцца загнаць гусёк у сваё «гняздо». Перамагае той, хто загоніць больш гуськоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНІСЕ́ЙСКІ КРАЖ,
прыўзняты паўд.-зах. край Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі Расіі. Распасціраецца на 700 км ад даліны р. Кан на ПнЗ па правабярэжжы р. Енісей, з якім перасякаецца, утвараючы Асінаўскі парог. Выш. да 1104 м (г. Енашымскі Палкан). Складзены з гнейсаў, крышт. сланцаў і вапнякоў, прарваных інтрузіямі гранітаў. На схілах цемнахвойная тайга з перавагай піхты. Радовішчы золата, жал. руды, баксітаў, магнезіту, тальку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎКА́ЗСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Краснадарскім краі, Расія, на схілах Гал.хр.Вял. Каўказа (выш. каля 3350 м). Засн. ў 1924 для аховы пласкагорных прыродных комплексаў Каўказа. З 1978 біясферны запаведнік. Пл. 263,5 тыс.га і 300 га — Хосцінскі ціса-самшытавы гай (філіял). Вышынныя паясы ад альпійскіх лугоў да шыракалістых лясоў. Шмат эндэмічных раслін — каўк. піхта, явар, рададэндран. У фауне звычайныя тур, сарна, праметэева палёўка, каўк. цецярук, буры мядзведзь і інш. Рэакліматызаваны зубр.