1) геаметрычнае цела, абмежаванае цыліндрычнай паверхняй і дзвюма паралельнымі плоскасцямі, якія яе перасякаюць;
2) частка рухавіка, дзе ходзіць поршань;
3) высокі цвёрды мужчынскі капялюш з палямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
напіна́цьразм.
1. (капялюші пад.) áufstülpen vt, áufsetzen; (вопраткузцяжкасцю) auf sich zwängen, mit Mühe ánziehen*;
2. (намаганні, сілы) ánstrengen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
усчапі́цьразм.
1. (павесіць) áufhängen vt; ánhängen vt;
2.разм. (напяць) áufstülpen vt, áufsetzen vt (капялюші г. д.); sich etw. drüberziehen* (вопратку)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
змяня́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.да змяніць.
змяня́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Зрабіць абмен чаго‑н. на што‑н.; абмяняць, памяняць. — Я на панскі капялюш Брыль свой не змяняю.Колас.
•••
Змяняць быка на індыка; змяняць гаршкі на гліну — памыліцца ў разліках, з дрэннага выбраць горшае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
acock
[əˈkɑ:k]1.
adj.
ссу́нуты набо́к
2.
adv.
наба́кір, на́бак, набо́к
to put a hat acock — надзе́ць капялю́ш наба́кір
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛЕ́ПЕЛЬСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення Падзвіння. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім р-нах. Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух. Кашуля мела тунікападобны або з прамымі плечавымі ўстаўкамі крой, сціплае аздабленне вузкімі паскамі чырвона-чорнага геам. арнаменту на рукавах і плечавых устаўках. Спадніцу (саян, дрыліх, андарак, шарак) шылі з 3—4, у заможных сялян з 7 полак пярэстых або аднаколерных даматканых тканін у блакітна-белым, сіне-фіялетавым, вохрыста-чырвоным каларыце, фартух з 1—3 полак кужэльнага палатна аздаблялі ўзорыстым ткацтвам (пераборы), вышыўкай (мярэжка), карункамі. Галаўныя ўборы — намітка, чапец, хустка, вянок, карона (галаўны ўбор дзяўчыны-мяшчанкі накшталт падвічкі з парчы, расшытай бліскаўкамі) і інш. Мужчынскае адзенне складалі кашуля (насілі навыпуск, падпяразвалі поясам ці дзягай), нагавіцы, камізэлька з чорнай або цёмна-сіняй крамнай тканіны. Галаўныя ўборы — саламяны або лямцавы капялюш, белая магерка, картуз. Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне — армяк, сярмяга, світка, кажух.
Літ.:
Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Лепельскі строй. Цясляр з Лепеля. Канец 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саламя́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саломы. Саламяны стог. Саламяны пыл.// Зроблены з саломы. Саламяны капялюш. Саламяная страха.// Набіты саломай. Саламяны сяннік.
2. Светла-жоўты, колеру саломы. У блакітных вачах [Якуба], што сядзелі глыбока пад колкімі саламянымі бровамі, усё яшчэ жыла незадаволенасць сынам.Савіцкі.
•••
Саламяная ўдавагл. удава.
Саламяны ўдавецгл. удавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак.што.
1. Павесіць, начапіць. Усчапіць стрэльбу на плячо. □ Пабарабаніў [Мароз] пальцамі, па стале, падышоў да [вешалкі], усчапіў на калок казакін, ускінуў хромавую кубанку.Лобан.
2. Надзець на сябе або на каго‑н. вопратку. [Хлор:] — Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, усчапіў капялюш, дык ужо, думаеш, і паніч.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баліва́р
[ісп. bolivar, ад S. Bolivar = прозвішча кіраўніка барацьбы народаў Лац. Амерыкі за незалежнасць у пач. 19 ст. (1783—1830)]
1) грашовая адзінка Венесуэлы, роўная 100 сантымам;
2) мужчынскі капялюш з шырокімі палямі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
каўне́р, ‑няра, м.
Верхняя, часцей прышыўная частка адзення, якая прылягае да шыі. Вышыты каўнер. Каракулевы каўнер. Паставіць каўнер. □ Шэрае летняе паліто .. [Зараніка] стала плямістым, капялюш намок, і з абвіслых палёў сцякала за каўнер вада.Хадкевіч.Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць.Мележ.
•••
Браць (узяць) за каўнергл. браць.
За каўнер не капаегл. капаць.
Закласці за каўнергл. закласці.
[Ням. Kolner.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)