Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ТАў механіцы,
фізічная велічыня, што характарызуе меру дзеяння сілы. Залежыць ад лікавага значэння і напрамку сілы і перамяшчэння пункта яе прыкладання. Адзінка Р. ў СІ — джоўль.
Калі сіла пастаянная (па напрамку і лікавым значэнні), а перамяшчэнне прамалінейнае, тады Р. A = Fscosα, дзе α — вугал паміж напрамкамі вектараў і . Для патэнцыяльнай сілы A = U0 − U1, дзе U0 і U1 — значэнніпатэнцыяльнай энергіі ў пачатковым і канцавым становішчах (станах) дадзенай мех. сістэмы, і не залежыць ад траекторыі пункта прыкладання сілы. Пры руху мех. кансерватыўнай сістэмы работа знешніх сіл, прыкладзеных да яе, роўная змене яе кінетычнай энергіі.
Механічная работа на ўчастку траекторыі M0M1: 1 — пры прамалінейным руху A = Fscosα; 2 — пры крывалінейным руху элементарная работа dA = Fcosαds.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНЫ АНА́ЛІЗвыпадковых працэсаў,
раздзел матэматычнай статыстыкі, дзе разглядаюцца метады апрацоўкі і выкарыстання стат. даных, якія адносяцца да выпадковых працэсаў.
Найб. важны клас задач С.а. — задачы выяўлення сігналаў на фоне шуму, што мае дастасаванні ў радыёлакацыі. Задачы статыстычнага ацэньвання параметраў узнікаюць, калі па выніках назіранняў за значэннямі параметраў працэсу на працягу пэўнага прамежку часу неабходна вылічыць значэнні гэтых параметраў у моманты часу па-за межамі часу назірання або вылічыць значэнні параметраў дапаможнага працэсу, статыстычна звязанага з назіраным. Шэраг задач С.а. адносяць да задач на непараметрычныя метады статыстыкі, напр., задачы на вызначэнне размеркавання імавернасцей дадзенага працэсу па выніках назіранняў. Існуюць таксама метады С.а. выпадковых працэсаў, дзе яны разглядаюцца як маркаўскія працэсы ці як кампаненты мнагамернага працэсу, які задавальняе пэўную сістэму стахастычных дыферэнцыяльных ураўненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛЕВАЯ ФУ́НКЦЫЯў квантавай механіцы,
камплексная функцыя, якая поўнасцю апісвае стан мікрачасціцы (электрона, атама, малекулы і інш.) або інш. квантавамех. сістэмы (напр., крышталя); рашэнне Шродынгера ўраўнення.
Дазваляе вызначыць імавернасці і сярэднія значэнніфіз. велічынь, якія характарызуюць стан сістэмы. Напр., квадрат модуля Х.ф. роўны імавернасці (ці шчыльнасці імавернасці) таго, што гэтыя велічыні прымаюць пэўныя значэнні (або знаходзяцца ў пэўных інтэрвалах значэнняў). Х.ф. таксама часта наз. амплітудай імавернасці. Для Х.ф. выконваецца суперпазіцыі прынцып: калі сістэма можа знаходзіцца ў станах з Х.ф. ψ1, ψ2, ..., то магчымы стан з Х.ф., роўнай любой лінейнай камбінацыі гэтых функцый. Для сістэм з многіх аднолькавых часціц істотныя ўласцівасці сіметрыі Х.ф., што вызначае статыстыку дадзенай сістэмы часціц (гл.Бозе—Эйнштэйна статыстыка, Фермі—Дзірака статыстыка). Гл. таксама Хвалі дз Бройля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́Т [лац. abbas (abbatis) ад грэч. abba бацька],
настаяцель каталіцкага манастыра — абацтва (настаяцельніца — абатыса). Першапачаткова паводле статута выбіраўся манахамі і зацвярджаўся епіскапам, фактычна назначаўся свецкімі магнатамі. У больш агульным значэнні — свяшчэннаслужыцель у каталіцкай царкве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫФРА́ЗІС (грэч. antiphrasis) у літаратуры, стылістычная фігура, ужыванне слова ў процілеглым, звычайна іранічным, значэнні. Часцей сустракаецца ў сатыр. творах, напр. у байцы К.Крапівы «Мандат» пра асла гаворыцца: «Ну й розум. Вось дык галава!».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кантаміна́цыя, -і, ж.
1. Змешванне дзвюх або некалькіх падзей пры іх апісанні (кніжн.).
2. У мовазнаўстве: узнікненне новага слова або выразу ў выніку змешвання частак двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнні ці гучанні, а таксама слова або выраз, якія ўзніклі такім чынам; напр., няправільны выраз «іграць значэнне» з’яўляецца кантамінацыяй двух выразаў: «іграць ролю» і «мець значэнне».
|| прым.кантамінацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
А́ВЕЛЬ,
паводле біблейскай міфалогіі сын Адама і Евы, пастух авечак, забіты з зайздрасці старэйшым братам Каінам за тое, што бог Яхве аддаў перавагу дарам Авеля. У пераносным значэнні — бязвінная ахвяра жорсткасці, правобраз усіх праведнікаў, якія церпяць ганенні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТА... (ад грэч. autos сам),
першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае: 1) словам «свой», «уласны» ці аснове «сама...»; 2) слову «аўтаматычны»; 3) словам «аўтамабільны», «аўтамабіль»; 4) словам «самаходны», «самарушны», напрыклад, аўтабіяграфія, аўтаблакіроўка, аўтадрызіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫЖА́ЛІ,
дзве каменныя дошкі, на якіх, згодна з біблейскай міфалогіяй, напісаны 10 запаведзей, перададзеных богам Яхве Маісею на г. Сінай. У пераносным значэнні С. наз. тое, што захоўваецца: занатаваныя памятныя падзеі, даты, імёны, ідэі і інш.