Раз’ю́шыцца ’ўзлавацца’ (Інстр. 3), розʼю́шыцца ’разарыцца’ (ТС), разʼюшывацца ’гарачыцца’ (Нас.), укр. дыял. розʼю́шити ’раззлаваць, раз’ярыць, усхваляваць каго-небудзь’, розʼю́шитися ’раззлавацца, раз’ярыцца, расхвалявацца’, а таксама ’разбіць да крыві (нос, твар)’, польск. rozjuszyć ’давесці да шаленства, раззлаваць’, а таксама ’раскрывавіць’, харв. razjusȉt se ’раззлавацца, разгневацца’, ’узмацніцца (пра вецер)’. Узыходзяць да прасл. *jucha (< *i̯ous‑ā) (ЭССЯ, 8, 193), гл. юха, юшка. Мяркуецца, што зыходным было значэнне ’від стравы (поліўкі, супа), прыгатаванай з мяса (або з мяснога адвару) і звярынай крыві’. З гэтага кулінарнага значэння на пэўнай частцы славянскай тэрыторыі развілося другаснае значэнне ’звярыная кроў’. Вытворныя дзеясловы спачатку, верагодна, мелі значэнне ’крывавіць, сцякаць крывёю, залівацца крывёю’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *jušiti (), гл. юшыць. Са значэння ’крывавіць’ развілося другаснае, пераноснае значэнне ’адчуваць непакой, раздражняцца/раздражняць, злавацца/злаваць’, заснаванае на назіранні за эмацыянальна ўзрушаным чалавекам, які раптам чырванее ад прыліву крыві, вызваннага эмоцыямі, параўн. бел. наліва́цца крывёю ’моцна злавацца’ (Борысь, Czak. stud., 16–18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псава́ць ’рабіць непрыгодным, непрыдатным; глуміць’, псава́ць кроўзлаваць, раздражняць’ (ТСБМ, Мал., Нік. Очерки, Бес., Булг., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Шат., Сл. ПЗБ), псова́ць, псува́ць ’псаваць’ (Мядзв., Нас., Байк. і Некр., Бяльк., ТС), псуць ’псаваць’ (Нас., ТСБМ). Укр. псува́ти ’тс’, рус. дыял. псова́ть, псувать, псить ’тс’, польск. psować (XVI–XVII стст.), psuć ’тс’, ст.-чэш. psouti ’лаяць, сварыцца’, славен. psováti ’тс’, серб.-харв. псо̀вати ’тс’, балг. псу́вам ’гаварыць непрыстойныя і крыўдныя словы’, макед. пцуе ’лаяць, ганьбіць, сварыцца’. Прасл. *pьsovati, адназоўнікавае ўтварэнне ад *pьsъ (гл. пёс), параўн. БЕР, 5, 842. Аднак праславянскасць сумнеўная, звычайна разглядаюцца як самастойна ўзнікшыя словы ў асобных славянскіх мовах па тыпалагічнай мадэлі ’сабака’ → ’лаяць, абражаць; глуміць, псаваць’, параўн. літ. šunióti ’лаяць, абражаць’ ад šũo ’сабака’, ням. hunzen ’ганьбіць, параўноўваючы з сабакам; глуміць, псаваць’ пры Hund ’сабака’ (Сной₂, 591; ЕСУМ, 4, 359, 623). Банькоўскі (2, 958) псаваць, укр. псувати і славац. дыял. psuť выводзіць з польскай мовы, што можна прыняць, відаць, толькі для значэння ’глуміць, псаваць’. Гл. таксама Запрудскі, дыс., 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chafe

[tʃeɪf]

1.

v.t.

1) націра́ць а́ну, мазо́ль), наму́льваць

2) расьціра́ць (каб сагрэ́ць)

3) праціра́ць, прашаро́ўваць (дзі́рку)

4) Figur. злава́ць, раздражня́ць

5) Obsol. грэць, разаграва́ць

2.

v.i.

1) праціра́цца, прашаро́ўвацца (пра во́пратку)

2) (пра мо́ра) бурлі́ць, бурлі́цца, пе́ніцца, бушава́ць

3.

n.

1) раздражне́ньне n., злосьць f.

2) трэ́ньне, шарава́ньне, націра́ньне n.

3) наце́ртая, наму́леная ра́нка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

gall

I [gɔl]

n.

1) жоўць f.

2) жо́ўцевы пухі́р

3) раздражне́ньне n., злосьць, го́рыч f.; няна́вісьць f.

- dip one’s pen in gall

II [gɔl]

1.

v.t.

1) наму́льваць, націра́ць а́ну)

2) злава́ць, раздражня́ць

3) дакуча́ць, назаля́ць о́рагу напа́дамі); турбава́ць

2.

v.i.

1) наму́львацца, націра́цца (да крыві́)

2) рабі́ць зло́сныя заўва́гі; абража́ць о́нар)

3.

n.

1) ра́на f.

2) нацёртае ме́сца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

grate

I [greɪt]

n.

1) кра́ты pl., кра́тка f., каласьні́к -а́ m. (у то́пцы)

2) камі́н -а m.

II [greɪt]

1.

v.t.

1) дзе́рці (на та́рцы)

2) скрыгата́ць (зуба́мі)

3) скрэ́бці; шкра́баць

4) раздражня́ць, злава́ць

2.

v.i.

1) (on, upon) раздражня́ць

it grates on my ear — гэ́та рэ́жа слых

2) скрыгата́ць

3.

n.

скры́гат -у m.

the grate of old, rusty hinges — скры́гат стары́х заіржаве́лых заве́саў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

jar

I [dʒɑ:r]

1.

n.

збан -а́ m., збано́к -ка́ m.; слой -я m., сло́ік -а m.

2.

v. (-rr-)

II [dʒɑ:r]

1.

v.t.

1) вы́клікаць брынчэ́ньне або́ дрыжэ́ньне, бра́згат або́ ві́згат

2) трэ́сьці

3) раздражня́ць, злава́ць, абура́ць

2.

v.i.

1) трэ́сьціся, брынчэ́ць, дрыжэ́ць

2) свары́цца, мо́цна не згаджа́цца, дзе́яць на нэ́рвы

3.

n.

1) брынчэ́ньне n.; бра́згат -у m.

2) непрые́мнае ўра́жаньне, шок -у m.

3) нязго́да f., разыхо́джаньне пагля́даў, дро́бныя сва́ркі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

black2 [blæk] adj.

1. чо́рны; цёмны;

a black night цёмная ноч;

turn black чарне́ць, счарне́ць;

His face was black with anger. Яго твар сцямнеў ад злосці.

2. чарнаску́ры, цемнаску́ры;

black race чо́рная ра́са

3. бру́дны;

black hands бру́дныя ру́кі

4. злы, зло́сны;

look black at smb. злава́ць на каго́-н.; кі́нуць зло́сны по́зірк на каго́-н.

5. змро́чны, пану́ры; тужлі́вы; безнадзе́йны;

black despair ро́спач, безвыхо́дны адча́й;

black humour «чо́рны гу́мар», змро́чны гратэ́ск

as black as ink чо́рны як са́жа; змро́чны, бязра́дасны;

black and blue уве́сь у сіняка́х;

He is not as black as he is painted. Ён не такі благі, як яго малююць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ruffle

I [ˈrʌfəl]

1.

v.t.

1) рабаці́ць, мо́ршчыць (ваду́)

2) натапы́рваць, ашчаці́ньваць (поўсьць, пе́р’е)

The hen ruffled her feathers at the sight of the dog — Куры́ца натапы́рыла пе́р’е, паба́чыўшы саба́ку

3) зьбіра́ць у скла́дкі

4) упрыго́жваць фальбо́намі

5) выво́дзіць з раўнава́гі, злава́ць

Nothing can ruffle her calm temper — Нішто́ ня мо́жа вы́весьці яе́ з раўнава́гі

6) тасава́ць а́рты)

2.

n.

1) рабізна́ f. (на вадзе́); змо́ршчыны pl.

2) фальбо́на f.

3) мітусьня́, сумятня́ f.

without ruffle or excitement — безь мітусьні́ ці хвалява́ньня

II [ˈrʌfəl]

n.

бараба́нны дро́бат, по́шчак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

злоI ср.

1. зло́, род. зла ср., лі́ха, -ха ср.; (беда) бяда́, -ды́ ж.;

наде́лать мно́го зла нарабі́ць шмат зла;

умышля́ть зло уст. заду́мваць зло;

употребля́ть во зло что́-л. злоўжыва́ць чым-не́будзь;

2. (досада, злость) злосць, род. зло́сці ж.;

зло берёт злосць бярэ́;

со зла са зло́сці;

как на зло як на злосць, як на лі́ха;

зла не помнить (на ком) не злава́ць (на каго);

из двух зол выбира́ть ме́ньшее з двух ліх (бед) выбіра́ць ме́ншае (ме́ншую).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

псава́ць, псую, псуеш, псуе; псуём, псуяце; заг. псуй; незак.

1. што. Прыводзіць у няспраўны стан, рабіць непрыгодным, непрыдатным. Псаваць прадукты. □ Рабочыя псавалі паравозы, вагоны, чыгуначны шлях, каб перашкодзіць немцам вывозіць нарабаванае дабро. Лынькоў. Шмат хто з .. [хлопцаў] вызначаўся хіба тым, што на дзіва часта псаваў станкі ці ламаў дэфіцытныя фрэзы. Мележ. // Наносіць шкоду чаму‑н. Псаваць здароўе. Псаваць вочы. □ — Цукеркі дзеду — не, не любы, Няхай іх качкі: псуюць зубы, Дык лепш не знаць іх. Колас.

2. што. Рабіць непрыемным, брыдкім; пагаршаць. Псаваць адносіны. Псаваць смак. □ Цяжкая хвароба псавала настрой пісьменніку, і ён часам нават губляў веру ў свае сілы. Хведаровіч. Адно толькі псавала ўражанне — старая скрынка для посуду на сцяне побач з печкаю. Ваданосаў. Сяргей злаваўся, што Надзя не можа супакоіць сваю маці, і гэта вельмі псавала яго ўзаемаадносіны з жонкай. Рамановіч. // Рабіць непрыгожым. Псаваць выгляд. □ Саханюк быў хлопец сухарлявы, досыць высокага росту, меў даволі прыгожы твар, але малавыразныя, жаўтавата-карыя вочы яго крыху псавалі. Колас.

3. каго-што. Дрэнна ўплываць на каго‑н., прывіваць дрэнныя схільнасці каму‑н. — У шафу павесіш пазней, — сказала Дора Змітраўна, успомніўшы мужавы дакоры, што сваімі клопатамі псуе дачку. Карпаў. [Тупала:] — Ты бачыў? Зазнаўся! Напісаў дзве бяздарныя кніжачкі і гэтак зазнаўся! Як псуе слава! Шамякін.

4. што. Дарэмна пераводзіць, глуміць. Каму выдаралася вольная часіна, ішоў да кузні пацерціся каля людзей і закурыць з горна, каб не псаваць дома запалкі. Чорны. [Вера] нават падумала, што мастак гэты проста няўдачлівы аматар, які толькі дарэмна псуе дарагія фарбы. Асіпенка.

•••

Псаваць кроў камузлаваць, раздражняць каго‑н.

Псаваць сабе кроў — злавацца, раздражняцца з-за чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)