ПЛЮСКВАМПЕРФЕ́КТ (ад лац. plusquamperfectum),
даўно мінулы час, складаная дзеяслоўная форма прошлага часу старажытных славянскіх моў. У стараж.-рус. мове ўжываўся пераважна для абазначэння даўно мінулага дзеяння, якое адбылося раней за якое-н. інш. дзеянне. Утвараўся шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова «быти» ў форме імперфекта і аорыста адпаведнай асобы з дзеепрыметнікам на «-л», які змяняўся па родах і ліках. Са знікненнем у жывой мове аорыста і імперфекта дапаможны дзеяслоў у складзе П. ўжываўся ў форме перфекта «есмь былъ пришелъ». Паступова была страчана звязка ў складзе перфекта і ў дзеепрыметніках мужч. роду адз. л., канцавое «л» змянілася ў «ў»: «есмъ былъ пришелъ — я быў прыйшоў». П. зрэдку выкарыстоўваецца ў сучаснай бел. мове для абазначэння мінулага дзеяння, якое толькі пачыналася, але было перапынена якім-н. іншым: «Дзве хурманкі прыехалі былі на вяселле, дык і тыя сёння рана паехалі дадому» (К.Крапіва). У літ. творах зрэдку пад уплывам рус. мовы трапляюцца формы П., дзе пры дзеепрыметніку на «-л» ужываецца нязменная часціца «было»: «Следам за ім памкнуліся было злазіць і сувязныя, але Злобіч стрымаў іх» (М.Ткачоў). Аднак такое ўжыванне — парушэнне літ. нормы.
Літ.:
Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979.
А.І.Жураўскі.
т. 12, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кіў, ківа, м.
Разм. Тое, што і ківок. Ківалі галавы.. [Юзік] згадзіўся з Юркевічам. Мурашка. Не паслухае ківа, дык паслухае кія. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мільёншчык, ‑а, м.
Разм. Тое, што і мільянер. [Лайзан:] — А калі чый калгас яшчэ не мільёншчык, дык хай падумае пра мільён. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навесялі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Разм. Павесяліцца многа, уволю. Калі [Акіліна] аддавала дачку, дык і наплакалася і навесялілася за многія гады. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахуліга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Хуліганячы, набуяніць, насваволіць. [Маці:] — Напалохалі карову, дык яна цяпер стаяць не хоча. Паглядзі, хто там нахуліганіў. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашыўны́, ‑ая, ‑ое.
Які нашываецца на што‑н. Калі .. [вайсковец] зняў шынель, дык Анатоль заўважыў на рукавах сляды ад нашыўных зорак. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагаспада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Гаспадарыць некаторы час. [А ўдоцця:] — Збіраюся паехаць у Ленінград, дык табе прыйдзецца некалькі дзён у мяне пагаспадарыць. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Млець неаднаразова. У іншы б момант дык Мікуць успомніў бы, як Ладымер сам папамлеў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдаро́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Абл. Прытаміцца, стаміцца ў дарозе, за дарогу; здарожыцца. [Жанчына:] — Дык вядзі, вядзі сваю гаспадыньку. Бач, прыдарожылася. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Пасватаць. Дык як толькі яму споўнілася васемнаццаць, бацька і прысватаў яго да Матруны. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)