Лашта́й ’гультай’ (жлоб., Нар. словатв.). Укр. харк., дненрапятр. лаштабей ’тс’ (лаянка на дзяцей). Генетычна роднаснае да серб.-харв. lästan ’той, хто не хоча працаваць’, ластовати ’гультаяваць, жыць прывольна’. Да last ’гультай, лядашчы’. Паводле RHSJ (5, 908), ‑а‑ ў гэтым слове стаіць замест старога ‑ь‑. У такім выпадку цяжка растлумачыць вакалізм усх.-слав. лексем. Прыняўшы ж версію пра запазычанне ва ўкраінскую мову (а адтуль — у бел. гаворкі) з серб.-харв. last (?), можна меркаваць аб самастойным словаўтварэнні пры дапамозе суф. ‑ай (як гультай, рус. слюнтяй, завсегдатай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыдуркава́ты, ‑ая, ‑ае.
Дурнаваты, бесталковы. Гэта быў бедны местачковы дзяцюк гадоў за дваццаць, бязвусы, безбароды, трохі заіка, трохі гультай і трохі прыдуркаваты. Колас. На тварах бандытаў з’явіліся ўхмылкі. Яны, відаць, паверылі, што перад імі сапраўды прыдуркаваты хлопец. Хомчанка. // Уласцівы прыдурку. Спакойны, ураўнаважаны, з застыглай прыдуркаватай усмешкай на няскладным твары, .. [Алёшка] ішоў да каменданта і думаў, па якой гэта патрэбе яго паклікалі да начальства. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лізбе́нь ’гультай’ (рагач., Мат. Гом.). Утварылася з *ляжбень з заменам ж > з (магчыма, пад уплывам лізаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нява́ла экспр. ’гультай’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. nevala ’неахайны, апушчаны чалавек’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 193).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́бур ’гультай’ (стол., Нар. лекс.). З укр. лобурь ’грубы чалавек, боўдзіла, дубіна’. Параўн. таксама лабсір (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zawalidroga
1. ж. перашкода на шляху;
2. м./ж; завала, лежань, лежабок, дармаед, гультай
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ламе́нь ’гультай, лежабок’ (Юрч. Фраз. 3). Да лом. Аб экспрэсіўным суф. ‑ень гл. Сцяцко (Афікс. наз., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэўдзік ’злодзей’, лэўдзіць ’красці’, злэўдзіць ’украсці’ (Нас.; Юрч. Вытв.). Балтызм. Параўн. літ. láudaga, láudagas ’неахайны, апушчаны’, ’гультай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжа́ч ’гультай’ (свісл., Сл. ПЗБ), макед. лежач, легач, балг. боцеўградск. лежач ’тс’. Прасл. Iežačь < lezati > ляжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляну́цька ’гультай’ (Др.-Падб., Гарэц.). Да ляны́ (гл.). Аб суфіксе ‑ут‑ (+ ‑ька) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 129.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)