Wírbel I m -s, -

1) вір, ві́хар; перан. мітусня́

2) віхо́р (пра валасы)

3) клубы́ (дыму)

4) бараба́нны по́шчак;

éinen ~ schlágen* выбіва́ць бараба́нны по́шчак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Колючы, аддзяліць; адламаць, адшчапаць. Хвалі крыгу адкалолі, Вір пад крыгай забурліў. Лодку ўзяць Сымон не здолеў, Так на крызе і паплыў. А. Александровіч. [Максім] секануў другі раз на вяршок вышэй і адкалоў тоўстую трэску. Шамякін.

2. перан. Разлучыць з кім‑н., аддзяліць ад каго‑, чаго‑н.

3. Разм. Зрабіць, сказаць што‑н. нечаканае, недарэчнае. Адкалоць штуку. □ Пры сустрэчы з Шаманскім Якуб Малашчыцкі адкалоў той жа завучаны рэверанс са словамі: «Ваша чэсць». Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Несувіру́тны: «Для ўзмацнення адмоўнай якасці да слоў гультай, абібок, лодыр дадаюцца прыметнікі несусветны, несувірутны (неверагодны, якога не бачыў свет)» (ушац., Пан. дыс.), параўн. невіру́тны ’неверагодны’ (докш., Янк. Мат.). Гл. вяру́тны ’сапраўдны’, і на месцы я звязана з дыялектным вымаўленнем ці з ад’ідэацыяй да вір, параўн. вірутнік («як з віру», Пан. дыс., 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туліня́цца ‘хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.), туліня́цца, туляня́цца ‘туляцца’ (паст., лід., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, утворана ў выніку кантамінацыі тулі́цца ‘хавацца’ або туля́цца ‘бадзяцца’ і туня́цца ‘тс’, гл. Магчымая паралель — рэз’ян. tulíniti se ‘круціцца, віраваць (пра ваду)’, tulîn ‘вір’, якія Сной (Бязлай, 4, 247) адносіць да tuliti ‘корчыць, прыгібаць’, гл. туліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вірава́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’, (перан.) ’кіпець, бурліць’ (БРС, КТС; КЭС, лаг.). Укр. вирувати ’бурліць, кіпець’, польск. wirować ’паварочвацца кругом, круціцца вакол чаго-небудзь, над чым-небудзь’; ’надаваць чаму-небудзь віровы рух’, wirować (po wsi) ’бадзяцца па хатах’. Утворана ад вір 1 (гл.) і ітэратыўнага суф. ‑ава‑ (< прасл. ‑ova‑ti). Сюды ж віравацца, віраванне (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бача́жына ’азярцо сярод грудка’ (Яшкін). Можна параўнаць з рус. дыял. бача́га ’лужына’ (алан.), бочага (СРНГ), бача́г, бача́к вір, глыбокае месца ў рацэ, ручаі’ (ярасл.). Але паходжанне гэтай групы слоў няяснае (гл. Фасмер, 1, 138). Фасмер (1, 202), Шанскі (1, Б, 179) тлумачаць рус. форму боча́г(а) ад моча́г, мо́крый (гл.; там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верцела́ Вір у рацэ, возеры на месцы, дзе б'е крыніца (Усх. і Цэнтр. Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Імкліва кінуцца, накіравацца куды‑н. ці за кім‑н. Рынуцца ў бой. □ Парфенчык на хвіліну спыніўся, а потым рынуўся да месца стрэлу. Шчарбатаў. // Хлынуць (пра якую‑н. вадкасць). Калі мы праб’ём .. тунелі, вада рынецца ў першую велізарную трубу. Даніленка. З Башкірыі сюды да нас Па трубах нафта рынецца... Барадулін. // перан. Цалкам аддацца якой‑н. дзейнасці. Рынуцца ў бой за ўраджай. □ Пайшоў .. [Ларывончык] у горад працаваць на скабяны завод, а адтуль з галавой рынуўся ў вір рэвалюцыйнай барацьбы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вікля́ ’тонкі канец жэрдкі, які тарчыць з-пад незакончанай страхі ў нізкай будыніне’ (Касп.). Рус. кір. виклина ’націна’, польск. wiklina ’жаўталоз’, wikla, wiklak ’лазіна’, wikle ’вербалоз’ — польска-беларуска-паўночнаруская ізалекса. Відавочна, лексема паходзіць ад *vitlʼa < viti > віць (гл.). Аб пераходзе tl у kl гл. Брукнер, 613. Параўн. балг. ви́кло > витло (БЕР, 1, 147, 154), серб. ви̏тло, макед. витло ’вір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны, неўраўнаважаны’ (барыс., Янк. I, Янк. БФ); ’злачынец, злодзей, разбойнік’ (КЭС, лаг.), ст.-бел. верутный, вирутный ’заўзяты, страшэнны’ (з XVII ст.), ст.-укр. вѣрутний, вирутний ’тс’, польск. wierutny ’які мае адмоўныя ўласцівасці’. Магчыма, сюды ж балг. вироглав ’наравісты, капрызны; упарты, неслухмяны’. Звязана з ві́р 1, а не запазычана з польск. мовы, як сцвярджае Булыка (Запазыч., 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)