Дробны, невысокі лес. Ельнік спачатку радзеў, потым яго трохі змяніла бярозавае драбналессе.Брыль.На некалькі дзесяткаў вёрст вакол не было ніводнай вёскі — скрозь адны толькі балоты, парослыя драбналессем.Аляхновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надо́ечы, прысл.
Разм. Зусім нядаўна; не так даўно, днямі. Надоечы адбылося здарэнне, якое абляцела Навадворкі і ўсе навакольныя вёскі.Кавалёў.Вечарам.. [Надзя] з дзяўчынай, з якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несула́дны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены суладнасці; нязладжаны. Несуладная работа. □ У вячэрняй цішыні чулася недзе на канцы вёскі п’яная песня на два несуладныя галасы.Дуброўскі.Думкі былі нястройныя, несуладныя, поўныя супярэчлівасці і развагі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спачыва́льня, ‑і, ж.
Уст. Спальня (звычайна ў палацы, у баярскіх харомах і пад.). Паданне гаворыць, што вёскі тады яшчэ не было, усюды стаяў лес, і Пятру загадзя была пабудавана царская спачывальня.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэрыко́н, ‑а, м.
Конусападобны насып пустой пароды каля шахты. Узлезеш на самае высокае дрэва — і бачыш адны толькі тэрыконы, шахцёрскія пасёлкі, вёскі ў далінах і высокія заводскія трубы па краях небасхілу.Няхай.
[Фр. terri — пародны адвал і conique — канічны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырнаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Узростам у чатырнаццаць гадоў. На другі дзень палова вёскі ўступіла ў калгас, і ў ліку першых — яе Сяргей, чатырнаццацігадовы гаспадар.Шамякін.
2. Працягласцю ў чатырнаццаць гадоў. Чатырнаццацігадовы перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЛІ́МАЎКА,
вёска ў Прыбыткаўскім с/с Гомельскага р-на, чыг. ст. на лініі Гомель—Чарнігаў. Цэнтр эксперым. базы «Гомельская». За 21 км ад Гомеля. 949 ж., 396 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГА́ЦЬКАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Раздзельскім с/с Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Рамясцвянка. За 23 км на ПнЗ ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Ходасы. 100 ж., 66 двароў (1993).
У 1834 — 116 ж., 28 двароў, уласнасць памешчыка. У пач. 20 ст. існавалі 2 вёскі: Вял. Багацькаўка (172 ж., 30 двароў) і Малая Багацькаўка (160 ж., 21 двор) у складзе Шамаўскай вобласці Мсціслаўскага пав. У Вял.Айч. вайну з 14.7.1941 да 29.9.1943 вёскі акупіраваны ням. фашыстамі. У 1976 аб’яднаны ў адну вёску. Малая Багацькаўка — радзіма бел. пісьменніка Максіма Гарэцкага і бел. вучонага, акад.АН Беларусі Г.І.Гарэцкага. Музей М.Гарэцкага.
Да арт.Багацькаўка. Хата Гарэцкіх у бы-лой в. Малая Багацькаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГАВО́РНЫ РУХ 1905—07,
сялянскі рух у выглядзе складання зваротаў (прыгавораў) да цара за паляпшэнне свайго становішча і перадачу яму зямлі ва ўласнасць. Стаў пашыраным пасля царскага Маніфеста ад 18.4.1905. У прыгаворах выкладаліся наспелыя патрабаванні жыхароў вёскі. Бел. сяляне выступалі з патрабаваннямі перадачы ўсіх зямель у рукі прац. люду, неадкладнай перадачы беззямельным і малазямельным сялянам казённых, удзельных і манастырскіх зямель, ліквідацыі розных перажыткаў прыгонніцтва, скасавання саслоўных інстытутаў па кіраванні сялянамі, выказваліся таксама патрабаванні роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, увядзення ўсеаг. абавязковага бясплатнага навучання дзяцей школьнага ўзросту. П.р. сведчыў у пэўнай ступені пра царысцкія ілюзіі сялян, хоць у працэсе складання, абмеркавання і прыняцця прыгавораў сяляне арганізоўваліся і непазбежна ўступалі ў канфрантацыю з уладамі. У ідэалаг. адносінах П.р. сведчыў пра рэвалюцыянізацыю вёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́гін, ‑у, м.
Тое, што і выгіб. Вакол ляжала ўтульная лугавінка з рэдкімі маладымі бярозкамі, уся ў дзятлавіне, адным краем упіралася яна ў выгін рэчкі, што паварочвала тут у бок ад вёскі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)