wynurzyć się

зак.

1. усплыць;

2. адкрыта (шчыра) сказаць; выявіць (пачуцці)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́яўлены

1. обнару́женный, проя́вленный, вы́явленный, пока́занный; вы́казанный; вы́раженный;

2. устано́вленный; вскры́тый; определённый;

3. обнару́женный, обнажённый, вы́явленный, вскры́тый, откры́тый; изобличённый;

4. разг. вы́писанный;

1-4 см. вы́явіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАРМА́ЛЬНЫЯ ХВА́ЛІ, уласныя хвалі,

бягучыя гарманічныя хвалі ў лінейнай дынамічнай сістэме з пастаяннымі параметрамі, калі можна не ўлічваць паглынанне энергіі; абагульненне паняцця нармальных ваганняў на адкрытыя вобласці прасторы і незамкнутыя хваляводныя сістэмы.

Сукупнасць Н.х. дадзенай сістэмы мае ўласцівасці: кожная Н.х. з’яўляецца свабодным (без знешняга ўздзеяння) рухам сістэмы і можа ўзбуджацца незалежна ад інш. Н.х.; адвольны хвалевы працэс у сістэме без крыніц можна адназначна выявіць у выглядзе суперпазіцыі Н.Х.: спектр частот Н.х. з’яўляецца суцэльным, а рэальныя працэсы можна вызначыць праз інтэгральныя сумы Н.х.; у выпадку монахраматычных працэсаў сярэдні за перыяд паток энергіі роўны суме патокаў энергіі асобных Н.х.

т. 11, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОЛІСТРАФІ́ЧНАСЦЬ (ад полі... + страфа),

паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной. Да полістрафічных адносяцца разнастрофныя вершы, а таксама раўнастрофныя з сіметрычным чаргаваннем двух ці больш відаў строф. Полістрафічнымі звычайна бываюць буйныя вершаваныя творы, кожная ч. якіх пішацца сваёй страфой. Напр., у 10 раздзелах паэмы Я.​Купалы «Безназоўнае» ўжываюцца чатырохрадкоўі 8 разнавіднасцей і шасцірадкоўі 2 разнавіднасцей. У паэме М.​Танка «Нарач» сустракаюцца і чатырохрадкоўі самых розных мадыфікацый, і пяцірадкоўе, і астрафічны верш. П. надае вершаванаму твору разнастайнасць формы, памагае лепш выявіць змены лірычнага перажывання паэта і яго герояў.

В.​П.​Рагойша.

т. 12, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́казаць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.

1. Падаць у звязнай і паслядоўнай форме свае думкі, выявіць пачуцці і пад. Выказаць праўду ў вочы. Выказаць згоду. □ Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. Карпюк.

2. і з дадан. сказам. Выявіць, выкрыць тое, што павінна было ўтойвацца ад іншых. Ніводнай рысачкай Вера не выказала свайго хвалявання. Мікуліч. // каго. Разм. Выдаць; удаць. Жаўнеры лаюцца апошнімі словамі, пагражаюць бізуном.., каб.. [ляснік] выказаў.. паўстанцаў. Чарот.

3. Перадаць словамі свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Выказаць падзяку. Выказаць спачуванне. □ — Я слоў не знаходжу, каб выказаць жаль і вострую горыч [с]траты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заззя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Пачаць ззяць. // перан. Выявіць на твары радасць, задавальненне. Раптам Славік павярнуўся да мяне, і я аж здзівіўся, убачыўшы, як заззялі яго вочы. Даніленка. Крушынскі заззяў ад радасці і ківаў галавою ў знак згоды. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́сшук, ‑у, м., звычайна мн.о́сшукі, ‑аў).

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшукваць — расшукаць.

2. Следчыя і аператыўныя дзеянні, якія маюць мэтай выявіць злачынца, украдзеную маёмасць і пад. У росшуках самы страшны і заўзяты быў .. [Кроер] са сваімі чаркесамі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суадне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. суаднёс, ‑несла; зак., што.

Выявіць суадносіны паміж чым‑н.; супаставіць, параўнаць. Суаднесці паняцці. □ Пісьменнік [Лобан у трылогіі «Шэметы»] звяртаецца да публіцыстычных адступленняў гісторыка-рэвалюцыйнага характару,.. каб суаднесці мясцовыя падзеі з падзеямі, якія адбываліся ва ўсёй краіне. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

З’я́ва ’падзея, факт’. Укр. зʼя́ва ’тс’, польск. zjawa ’здань’, рэдк. ’з’яўленне’, в.-луж. zjaw ’з’ява’, славац. zjav ’тс’. Параўн. ц.-слав. изъꙗвити ’з’явіцца’, ст.-рус. изъявитивыявіць, паказаць’, ’аб’явіць’. Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова зʼяўляццазʼявіцца (< jьz‑javiti sę). Значэнне замацавана ў бел. мове, верагодна, пад укр. уплывам у XX ст. У рус., польск. іншае афармленне таго ж кораня: явление, zjawiśko. Параўн. аб’ява. Гл. ява.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выяўле́нне ср.

1. обнаруже́ние, проявле́ние, выявле́ние; пока́з м.; выка́зывание; выраже́ние;

2. установле́ние; вскры́тие; определе́ние;

3. обнаруже́ние, обнаже́ние, выявле́ние, вскры́тие, откры́тие; изобличе́ние;

1-3 см. вы́явіць1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)