ЧАРАДНІЧЭ́НКА Ніна Данілаўна (н. 7.11.1947, в. Лісава Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (1-ы альт). Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыла Магілёўскае культ.-асв. вучылішча (1972). З 1969 у Дзярж.акад.нар. хоры імя Г.Цітовіча. Валодае прыгожым выразным голасам шырокага дыяпазону, сцэн. культурай. Выканаўца (сола і ў дуэце) многіх твораў бел. кампазітараў, нар.бел., рус. і ўкр. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Каменда́нт ’начальнік войск крэпасці’, ’начальнік, які наглядае за парадкам перамяшчэння войск’, ’адказны за ахову і гаспадарку грамадскага будынка’ (ТСБМ), ’чалавек, які любіць камандаваць’ (міёр., З нар. сл.). Яшчэ ст.-бел.комендантъ ’судовы выканаўца’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.komendant, якое са ст.-в.-ням.Kommendant ’камандуючы’ < франц.commandant < лац.commendāns, ‑dantis ’той, хто дае ўказание, распараджэнне’ (Булыка, Запаз. 163; Слаўскі, 2, 380).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКУ́ЛІН Эдуард Аляксандравіч (н. 7.1.1963, в.Вял. Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Гомельскі ун-т (1984). Настаўнічаў. З 1990 заг. філіяла Літ. музея М.Багдановіча ў Мінску. Аўтар зб. «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла» (1995). Актуальнасць праблематыкі, лірызм, задушэўнасць — асн. рысы яго паэзіі. Паэма «Шлях да радзімы» прысвечана памяці М.Багдановіча. Аўтар і выканаўца песень на свае вершы і музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ГЕР (Seeger) Піт (н. 3.5.1919, г. Нью-Йорк),
амерыканскі спявак, кампазітар, паэт.Выканаўца блюзаў, спірычуэл, балад, антыфаш. песень, песень пратэсту (пад уласны акампанемент на банджа ці гітары). Узначальваў рух за адраджэнне амер.нар. песні. У рэпертуары таксама песні рас. кампазітараў і рус.нар. песні. Здымаўся ў кіно. Складальнік зб.амер.нар. песень, аўтар падручніка «Як іграць на 5-струнным банджа» (2-е выд. 1954).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«ЧО́БАТЫ»,
бел. старадаўні нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. Выконваўся пад музыку або пад прыпеўкі, часам адначасова пад музыку і прыпеўкі. Існавала некалькі тыпаў танца — ад абрадавага да сольнага. Выканаўца сольнага танца напачатку імітуе працэсы пашыву чобатаў, потым прытупвае то адной, то другой нагой, робіць скокі на дзвюх нагах у павароце і, стоячы на месцы, рухаецца па крузе бягом або павольна. Часта танец выконваецца на месцы, тады ён больш эмацыянальны і рухі больш складаныя. Існавалі варыянты, калі выканаўца дэманстраваў спрыт і фантазію, часам разам з дзяўчынай (Лельчыцкі, Жыткавіцкі р-ны Гомельскай вобл.). Танец насіў гумарыстычны характар. Абрадавы тып «Ч.» — частка традыц. вясельнага абраду (пашыраны на Прыпяцкім Палессі). Выконваўся бацькамі маладой пасля таго, як зяць. абдорваў цешчу і цесця (некалі абуткам). Пад воклічы гасцей бацькі пераабуваліся, потым іх на ўслоне падымалі ўверх і абносілі вакол сталоў. Бацькі ў гэты час махалі нагамі, стукалі нагой аб нагу і інш. Пасля завяршэння круга ўслон ставілі на падлогу, а бацькі працягвалі імправізаваць свой танец. Падчас яго выканання госці спявалі прыпеўкі. Кожнай мясцовасці ўласцівы свой варыянт танца. Яго сцэн. варыянт уваходзіць у рэпертуары некат. прафес. і аматарскіх калектываў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сатэлі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
1. У Старажытным Рыме — узброены найміт, які суправаджаў свайго гаспадара.
2.перан. Паслугач, выканаўца чужой волі. // Дзяржава або ўрад, фармальна незалежныя, а фактычна падпарадкаваныя іншай, больш моцнай імперыялістычнай дзяржаве. Сатэліты імперыялізму.
3. У астраноміі — спадарожнік планеты. Месяц — сатэліт Зямлі.
4.Спец. У планетарных механізмах — шасцярня, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтральнага кола накшталт спадарожніка планеты.
[Ад лац. satelles, satellitis — спадарожнік; паплечнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае такт 2, які валодае тактам 2. Уважлівая, тактоўная, удумлівая,.. [Вольга Уладзіміраўна Галіна] ўмела, не крыўдзячы выканаўца, паправіць яго памылку.«Беларусь».[Надзя:] — Цябе выратавала тое, што ты аказаўся надзіва тактоўным чалавекам і не паспрабаваў нават абняць Іну Аляксандраўну.Рамановіч.// Які выконваецца з тактам. Тактоўны ўчынак. Тактоўны падыход. □ Аб тым, як жывуць выгнаныя са школы калегі,.. [Базыль Трайпанскі] палічыў тактоўным не распытвацца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акцёр
(фр. acteur, ад лац. actor = выканаўца)
артыст, які выконвае ролі ў тэатры і кіно.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Пе́сельнік ’спеўнік’ (Ян., Варл.), песіпьнік ’тс’ (Бяльк.), песільпік ’ахвотнік паспяваць’ (Юрч. СНЛ), песельнік ’выканаўца песень’ (Нар. Гом., Янк. Мат.), песельніца, песяльніца ’спявачка’ (калінк., Сл. ПЗБ; светлаг., Мат. Гом.; валож., Жыв. сл.), песільніца ’жанчына, якая мае добры голас і ахвоту спяваць’ (Варл.). З песеннік, песенніца < усх.-слав.тсенный ’які адносіцца да песні, музыкі’ < песня (гл.); распадабненне ‑нʼнʼ∼ пад уплывам распаўсюджанага суф. -ль//-, параўн. вясельны, пякельны і пад.