ЧАРАДНІЧЭ́НКА Ніна Данілаўна (н. 7.11.1947, в. Лісава Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (1-ы альт). Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыла Магілёўскае культ.-асв. вучылішча (1972). З 1969 у Дзярж. акад. нар. хоры імя Г.Цітовіча. Валодае прыгожым выразным голасам шырокага дыяпазону, сцэн. культурай. Выканаўца (сола і ў дуэце) многіх твораў бел. кампазітараў, нар. бел., рус. і ўкр. песень.
т. 17, с. 220
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)