ЛАВЕЛЕ́ ((Laveleye) Эміль Луі Віктор дэ) (5.4.1822—2.1.1892),
бельгійскі эканаміст і сацыёлаг. Вучыўся ў Лёвенскім і Генцкім ун-тах. З 1864 праф. палітэканоміі ў Льежскім ун-це. Падзяляў погляды аўстрыйскай школы і лічыў, што вартасць тавараў вызначаецца каштоўнасцю і рэдкасцю, а цана — попытам і прапанаваннем; цэнтр. месца адводзіў паліт. ладу, выступаў за ўмяшанне дзяржавы ў паліт. жыццё, але супраць сацыяліст. ідэі ўсебаковага рэгулявання гаспадаркі. Ідэалам грамадскага жыцця лічыў саюз «свабодных» «самакіравальных абшчын», дэцэнтралізацыю. У сваёй асн. працы «Уласнасць і яе першабытныя формы» (1874) даў гіст.-этналагічны аналіз прыватнай уласнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капіта́л, ‑у, м.
1.Вартасць, якая прыносіць яе ўладальніку-капіталісту прыбавачную вартасць шляхам эксплуатацыі наёмных рабочых. Прамысловы капітал. Фінансавы капітал. Манапалістычны капітал.//толькіадз. Капіталісты, буржуазія як клас; капіталізм. Краіны капіталу.
2.Разм. Сума грошай (звычайна вялікая). Некалькі дзесяткаў заробленых рублёў зараз здаваліся Лабановічу значным капіталам, з якім весялей заглядалася ў заўтрашні дзень.Колас.Дагэтуль Зося насіла ўвесь свой капітал у хустачцы, туга заціснуўшы вузлом і медзякі і паперкі.Брыль.
3.перан. Багацце, каштоўнасць, скарб. [Бондар:] Людзі — найдаражэйшы капітал. Сапраўдны чалавек — найвялікшае багацце.Гурскі.
•••
Асноўны капітал — частка капіталу, якая затрачваецца на набыццё сродкаў вытворчасці.
Іміграцыя капіталугл. іміграцыя.
Пераменны капітал — частка капіталу, якая затрачваецца на наём рабочай сілы.
Прамысловы капітал — капітал, які функцыяніруе ў сферы капіталістычнай матэрыяльнай вытворчасці і праз эксплуатацыю наёмных рабочых дае прыбавачную вартасць.
Фінансавы капітал — зрошчаны капітал банкаўскіх і прамысловых манаполій.
Мёртвы капітал — а) каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу; б) перан. пра ідэі, думкі, веды і пад., што не знаходзяць сабе прымянення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ábwertenvt
1) эк. право́дзіць дэвальва́цыю
2) перан. прыніжа́ць ва́ртасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прыз
(фр. prix = вартасць, цана)
узнагарода пераможцу ў спаборніцтве, конкурсе (спартсмену, артысту, фільму і г. д.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ачко́, ‑а; Рмн. ‑оў; н.
1. Значок на ігральнай карце ці косці, які абазначае яе вартасць у гульні.
2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, спартыўных гульнях. Набраць найбольшую колькасць ачкоў.
3. Від азартнай карцёжнай гульні. Па абрыўках слоў Сіпак здагадаўся, што паліцаі іграюць у ачко.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кошт, ‑у, М ‑шце, м.
Выражаная ў грашах вартасць чаго‑н. або велічыня затрат на што‑н. Кошт гадзінніка. Кошт вытворчасці. Кошт працы.
•••
За коштчаго — выкарыстоўваючы што‑н. для якой‑н. мэты.
На чый (які) кошт; за чый (які) кошт — на чые‑н. сродкі, грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаго́ б гэ́та ні каштава́ла kóste es, was es wólle
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПРАДУ́КТ ПРА́ЦЫ (ад лац. productus зроблены, створаны),
рэчавы або нематэрыяльны вынік працоўнай дзейнасці для задавальнення грамадскіх ці асабістых патрэбнасцей. Ўключае ў сябе навук. і вытв.-тэхн. распрацоўкі, тавары нар. ўжытку, аб’екты буд-ва. Кожны П.п. характарызуецца здольнасцю задавальняць якую-н. патрэбнасць і ўвасабленнем патрачанай на яго грамадскай працы. Сукупнасць карысных уласцівасцей П.п. ператварае яго ў спажывецкую вартасць. Гэта датычыцца натуральна-рэчавага боку П.п. З грамадскага боку П.п. ўвасабляе пэўную колькасць патрачанай працы ў розных сферах і галінах грамадскай вытв-сці і паказвае, у што абыходзіцца атрыманне спажывецкай вартасці, таксама кошт затрат для задавальнення пэўнай патрэбнасці людзей.