1. Адштурхнуць усіх, многіх у розныя бакі. Расштурхаў Сцёпка грамаду і бліжэй да стала праціснуўся.Колас.[Лукер’я] расштурхала людзей і ветрам, уляцела ў Піліпаву хату.Сачанка.// Штурхаючы, разбудзіць; раскатурхаць. [Уладзімір Мікалаевіч] пажаваў хлеба з каўбасою, і як кінуўся ў пасцель, адразу ж заснуў моцным сном — ледзь расштурхала Вера Андрэеўна раніцай на работу...Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ган ’недахоп’ (Нас., Касп.). Каспяровіч параўновае гэта слова з зага́на ’тс’. Аднак лепш параўноўваць (бо фармальна стаіць бліжэй) з укр.га́на ’бессаромнасць, сорам, ганьба’, польск.gana, чэш.hana і г. д., якія адносяцца да слав.*ganiti ’ганьбіць і да т. п.’ (бел.га́ніць, укр.га́нити, рус.дыял.га́нить, польск.ganić, чэш.haniti). Аб слав.*ganiti падрабязней гл. Слаўскі, 1, 254–255 (там і агляд літ-ры). Форма ган, мусіць, нейкае беларускае новаўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раз’яш́чыць ’расчыніць (пра дзверы)’ (Ян.), ’расчыніць насцеж’ (Жыв. сл.), разья́шчыць ’расчыніць (дзверы, акно)’ (З нар. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне цьмянага паходжання. Магчыма, роднаснае да яшчык (гл.), параўн. больш ранняе польск.дыял.jaszcz ’пасудзіна, выдзяўбаная з дрэва’ (адносна яго гл. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 33; Банькоўскі, 1, 577), што, аднак, не тлумачыць семантыку слова. Семантычна бліжэйн.-луж.jašk ’адтуліна ў жаку’, што ўзводзіцца да прасл.*askъ (Трубачоў, ЭССЯ, 1, 81), якія таксама не маюць надзейнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Unus dies gradus est vitae
Адзін дзень ‒ прыступка жыцця.
Один день ‒ ступенька жизни.
бел. Што раз, то бліжэй да смерці. Гады ідуць ‒ не ждуць: зіма, лета ‒ і год, зіма, лета ‒ і год.
рус. Не в гору живётся, а под гору. Не живём, дни проживаем. День да ночь, сутки прочь, а к смерти всё ближе. День мой ‒ век мой, а неделя ‒ и весь живот. Час от часу ‒ к смерти ближе.
фр. Chaque instant de la vie est un pas vers la mort (Каждое мгновенье жизни ‒ шаг к смерти).
англ. One cannot put back the cloc.k (Нельзя повернуть время вспять).
нем. Jeder Tag hat seinen Abend (Каждый день имеет свой вечер).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бацві́нне, ‑я, н., зб.
1. Лісце і сцёблы буракоў. Падышоўшы бліжэй,.. [Варанецкі] пазнаў Веру Добку і жанчын з яе звяна, якія пры святле «лятучых мышэй» ачышчалі буракі ад бацвіння.Дуброўскі.
2. Страва, звараная з бурачных сцяблоў і лісця. Мар’яна з Янінаю прыносяць вячэру і ставяць на стол глыбокую гліняную поўную бацвіння міску.Мурашка.[Жанчыны:] — Пятру свайму бацвіння наварыць, а бурачок — на рынак.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Спагадай, спачуваннем палегчыць каму‑н. гора, пакуты. Марыя падалася бліжэй да Веры, паб уцешыць яе, не дапусціць да слёз, хоць самой цяжка было не заплакаць.Кулакоўскі.// Перадаваць, абрадаваць чым‑н. Вера выцерла хустачкай вочы і пачала чытаць: — «Дарагія дзеткі, Верачка і Максім! Нас вельмі ўцешыла ваша пісьмо, дзе вы паведамляеце, што ўзялі шлюб».Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАМА́НЫ
(Hyracoidea),
атрад млекакормячых. 1 сям., 3 роды: Д. дрэвавыя (Dendrohyrax), Д. горныя, або шэрыя (Heterohyrax), Д. скалістыя, або пустынныя (Procavia). 7 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Паўд.-Зах. Азіі (п-вы Аравійскі, Сінайскі, Сірыя і Палесціна). Жывуць у лясах (Д. дрэвавыя) і ў гарах. Наземныя Д. селяцца калоніямі.
Даўж. цела 30—60 см, маса 1,5—4,7 кг. Вонкавым выглядам нагадваюць грызуноў, але філагенетычна бліжэй да хобатных. Афарбоўка карычнева-шэрая. Хвост даўж. 1—3 см або адсутнічае. Верхняя губа раздвоеная. Пярэднія лапы чатырохпальцавыя, заднія трохпальцавыя з капытападобнымі кіпцюрамі, на падэшве моцны прысосак Пераважна расліннаедныя. Нараджаюць 1—6 дзіцянят.
Разм. Доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся. За сцяною, чуваць, рахуюцца старыя, як і я сам, халасцякі. Таройкаюцца за памер складчыны.Мыслівец.Пакуль мы таройкаліся, цягнік адышоў.Пянкрат.Давай бліжэй да справы, бо так мы да раніцы будзем тарокацца, — працягвала Лена.Няхай.[Дзед Аніська:] — Пакуль мы тарокаліся з ім, дык яна напякла, браце, грэцкіх блінцоў, наскварыла сала.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́тра ’неахайная жанчына, бруднюха, мурза’ (гродз., воран., Сл. ПЗБ). З літ.sùtros ’гнойная жыжка’, sutrà ’мурза’; гл. Сл. ПЗБ, там жа.
Сутра́ ’іл на дне возера з дробнымі водарасцямі’, сутры́стае дно (брасл., Непакупны, Связи). Непакупны (там жа, 183) параўноўвае з лат.sutra ’гнаявая жыжка’, літ.sútros ’тс; памыі, мутная вадкасць’, ’бруд на целе’, заўважаючы, што па акцэптацыі і семантыцы беларуская форма бліжэй да літ.sutrà з другасным значэннем ’дрэнны чалавек, вырадак’ (адзначала ў в. Гервяты на мяжы з Літвой); гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 190.