word-perfect [ˌwɜ:dˈpɜ:fɪkt] adj. які́ ведае на па́мяць;

The actor’s speech was word-perfect. Акцёр ведаў сваю ролю назубок.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АРАБЛІ́НСКІ (сапр. Халафаў) Гусейн Мамед аглы

(сакавік 1881, Баку — 20.3.1919),

азербайджанскі акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў азерб. прафесійнага т-ра. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1905 у першых азерб. прафесійных трупах. Акцёр трагічнага плана, моцнага тэмпераменту, высокай культуры. Сярод роляў: Гяве («Каваль Гяве» Ш.​Салі), Франц Моор («Разбойнікі» Ф.​Шылера), Атэла («Атэла» У.​Шэкспіра). Ставіў п’есы класічнага і нац. рэпертуару. Першы азерб. акцёр кіно («У царстве нафты і мільёнаў», 1916).

т. 1, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САБАЛЬШЧЫКО́Ў-САМА́РЫН (сапр. Сабальшчыкоў) Мікалай Іванавіч

(9.4.1868, С.-Пецярбург — 20.7.1945),

расійскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. Расіі (1934). З 1892 акцёр, рэжысёр, перыядычна і антрэпрэнёр тэатраў, пераважна прыволжскіх гарадоў. Садзейнічаў стварэнню высокамаст. акцёрскіх ансамбляў, быў прапагандыстам драматургіі А.​Чэхава і М.​Горкага. З 1917 працаваў у Адэсе, з 1924 маст. кіраўнік, акцёр і рэжысёр т-ра ў Ніжнім Ноўгарадзе. Сярод пастановак: «Мяшчане» М.​Горкага (1927, 1-я пастаноўка 1903), «Гора ад розуму» А.​Грыбаедава, «Гамлет» У.​Шэкспіра, «Страх» А.​Афінагенава (усе 1932), «Байцы» Б.​Рамашова (1934) і інш. Сярод лепшых роляў: Акцёр і Сацін, Бяссеменаў і Цяцераў («На дне», «Мяшчане» М.​Горкага), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.​Астроўскага), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.​Дастаеўскага).

т. 14, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́НГХОФ (Langhoff) Вольфганг (6.10. 1901, Берлін — 25.8.1966),

нямецкі рэжысёр, акцёр, пісьменнік. Чл. ням. АМ (з 1951), з 1962 яе віцэ-прэзідэнт. З 1919 акцёр, з 1927 рэжысёр. У 1933—34 зняволены ў канцлагер, пасля эмігрыраваў у Швейцарыю. У 1945 кіраваў т-рамі ў Дзюсельдорфе. У 1946—63 маст. кіраўнік і акцёр, з 1963 акцёр і рэжысёр Нямецкага т-ра ў Берліне. Ставіў класічную («Рэвізор» М.​Гогаля, 1950; «Дон Карлас», 1952, і «Каварства і каханне», 1955, Ф.​Шылера) і сучасную драматургію («Страх і адчай у Трэцяй імперыі» Б.​Брэхта, 1948; «Зоненбрукі» Л.​Кручкоўскага, 1949, іграў Петэрса; «Томас Мюнцэр» Ф.​Вольфа, 1953, іграў гал. ролю, і інш.). Нац. прэміі ГДР 1949, 1951, 1960.

Тв.:

Рус. пер. — Болотные солдаты. М., 1936.

т. 9, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́СЕРМАН (Bassermann) Альберт (7.9.1867, г. Мангейм, Германія — 15.5.1952),

нямецкі акцёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у гар. т-ры Базеля (1889). Працаваў у буйнейшых т-рах краіны. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Гельмер («Нора» Г.​Ібсена), Крамптан («Калега Крамптан» Г.​Гаўптмана), Лір, Атэла, Мальволіо, Петручыо («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч», «Утаймаванне свавольніцы» У.​Шэкспіра). З 1915 акцёр-гастралёр. У 1933 эмігрыраваў у Швейцарыю, потым у ЗША. З 1913 здымаўся ў кіно: «Лукрэцыя Борджыя» (Германія), «Рапсодыя ў стылі блюз» (ЗША), «Чырвоныя чаравічкі» (Вялікабрытанія) і інш.

т. 2, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

holdover [ˈhəʊldˌəʊvə] n. AmE службо́вая асо́ба, пераабра́ная на другі́ тэ́рмін; акцёр, ігро́к, які́ застаўся на другі́ тэ́рмін пасля́ заканчэ́ння кантра́кта

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАР’Я́НЕНКА (сапр. Петлішэнка) Іван Аляксандравіч

(9.6.1878, хутар Сачэванаў Кіраваградскай вобл., Украіна — 4.11.1962),

украінскі акцёр, педагог. Нар. арт. СССР (1944). З 1946 праф. Харкаўскага ін-та тэатр. мастацтва. З 1 895 у прафес. трупе М.​Крапіўніцкага, з 1899 у розных трупах, у Другім Кіеўскім гар. рус. драм. т-ры, з 1917 дырэктар, рэжысёр і акцёр Нац. ўзорнага т-ра, акцёр Дзярж. драм. т-ра (абодва ў Кіеве). У 1923—58 у Харкаўскім драм. т-ры імя Т.​Шаўчэнкі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконваў гераічныя, характарныя і камедыйныя ролі: Гонта («Гайдамакі» паводле Шаўчэнкі), Прохар («Васа Жалязнова» М.​Горкага), Багдан Хмяльніцкі (аднайм. п’еса А.​Карнейчука), князь Яраслаў («Яраслаў Мудры» І.​Качаргі), Макбет (аднайм. п’еса У.​Шэкспіра) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1947.

Літ.:

Тернюк П.И. Иван Марьяненко. М. 1977.

т. 10, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тра́гік

(гр. tragikos = трагічны)

1) акцёр, які выконвае трагічныя ролі;

2) уст. аўтар трагедыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КА́ТЛАПС (Katlaps) Жаніс (14.10.1907—13.11.1968),

латвійскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. Латвіі (1959). Вучыўся на драм. курсах. З 1928 акцёр, з 1948 рэжысёр Нац. т-ра (цяпер Т-р драмы Латвіі). Акцёр лірыка-драм. плана. Сцэн. вобразам уласцівы ўнутр. насычанасць, вытанчанасць знешняга малюнка, рамантычнасць. Сярод роляў: Крустынь, Эдгар («Блудны сын», «У агні» Р.​Блаўмана), Таўрынь, Оскар Клява («Да новага берага», «Сын рыбака» В.​Лаціса), Іосіф («Іосіф і яго браты» Я.​Райніса), Атэла («Атэла» У.​Шэкспіра). Паставіў «Злачынства і кара» паводле Ф.​Дастаеўскага (1957), «Гамлет» Шэкспіра (1959). Дзярж. прэмія СССР 1950.

т. 8, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЛО́Ў Дзмітрый Аляксеевіч (26.9.1903, Масква — 18.6.1969),

акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1940). Праф. (1961). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1925). У 1936—51 акцёр і рэжысёр Дзярж. рус. драм. т-ра Беларусі. У 1948—69 выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, дасканалага прафес. майстэрства: Хлестакоў («Рэвізор» М.​Гогаля), цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.​К.​Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.​Шэкспіра), Чайка («Што пасееш, тое і пажнеш» В.​Палескага). Пастаноўкі Арлова вызначаліся тэатр. культурай, раскрыццём аўтарскай задумы твора: «Дзядзя Ваня» А.​Чэхава (1949), «Шалёныя грошы» А.​Астроўскага (1961) і інш. Здымаўся ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы» і інш.).

Літ.:

Вішкароў Б. Акцёр, рэжысёр, педагог (Дз.​А.​Арлоў) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960;

Бурьян Б., Лисневский И. На театральных перекрёстках. Мн., 1967.

Дз.А.Арлоў.

т. 1, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)