САБАЛЬШЧЫКО́Ў-САМА́РЫН (сапр Сабальшчыкоў) Мікалай Іванавіч
(9.4.1868, С.-Пецярбург — 20.7.1945),
расійскі рэжысёр, акцёр. Нар. арт. Расіі (1934). З 1892 акцёр, рэжысёр, перыядычна і антрэпрэнёр тэатраў, пераважна прыволжскіх гарадоў. Садзейнічаў стварэнню высокамаст. акцёрскіх ансамбляў, быў прапагандыстам драматургіі А.Чэхава і М.Горкага. З 1917 працаваў у Адэсе, з 1924 маст. кіраўнік, акцёр і рэжысёр т-ра ў Ніжнім Ноўгарадзе. Сярод пастановак: «Мяшчане» М.Горкага (1927, 1-я пастаноўка 1903), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Гамлет» У.Шэкспіра, «Страх» А.Афінагенава (усе 1932), «Байцы» Б.Рамашова (1934) і інш. Сярод лепшых роляў: Акцёр і Сацін, Бяссеменаў і Цяцераў («На дне», «Мяшчане» М.Горкага), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага).
т. 14, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)