да́ма, -ы, мн. -ы, дам, ж.

1. Жанчына, якая належыць да багатага асяроддзя ці інтэлігенцыі.

Свецкая д.

2. Замужняя жанчына ў адрозненне ад дзяўчыны.

3. Жанчына, якая танцуе ў пары з кавалерам.

Кавалеры запрашаюць дам.

4. Ігральная карта з відарысам жанчыны.

Чырвовая д.

|| ласк. і фам. да́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. да́мскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэкст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Надрукаванае ці напісанае звязанае маўленне, якое можна ўзнавіць.

Т. апавядання.

2. Асноўны матэрыял якога-н. твора, дакумента і пад. ў адрозненне ад заўваг, каментарыяў ілюстрацый да яго.

Зноскі занялі больш месца, чым сам т.

3. Словы, на якія напісана музыка.

Т. песні.

4. Шрыфт буйнога памеру — каля 8 мм (спец.).

|| прым. тэ́кставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́зніца1, розьніца ’непадабенства, адрозненне ў чым-небудзь’, ’велічыня, сума, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма велічынямі, сумамі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., ТС). Укр. різни́ця, рус. ра́зница (ц.-славянізм), польск. różnicaадрозненне’, чэш. různice ’разлад, спрэчка’, ст.-польск. różnica ’тс’, ст.-рус. розница ’спрэчка, нязгода’ (XVII ст.). Да розны (гл.).

Ро́зніца2 ’продаж паштучна або невялікімі колькаснаму (ТСБМ). З рус. розница ’тс’ < ст.-рус. розница ’тс’ (1407 г.). Сюды ж рознічны ’звязаны з гандлем у розніцу’ (ТСБМ). Параўн. ураздроб (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

анты́ква

(лац. antiquus = старадаўні)

друкарскі лацінскі шрыфт з закругленымі формамі, у адрозненне ад вуглаватага гатычнага шрыфту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ардына́льны

(лац. ordinalis = парадкавы)

размешчаны ў пэўным парадку, напр. а. лік у адрозненне ад кардынальнага ліку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нюа́нс

(фр. nuance)

адценне, ледзь прыкметнае адрозненне ў чым-н. — у гуках, колерах, меркаваннях і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БУРУ́НЫ,

хвалі, якія разбураюцца з пенай на некаторай адлегласці ад берага (у адрозненне ад прыбою). Утвараюцца звычайна над падводнымі валамі, рыфамі, водмелямі. Адрозніваюць «ныральныя» буруны, што ўзнікаюць пры поўным разбурэнні хвалі, і «слізгальныя» буруны — пры частковым, неаднаразовым разбурэнні.

т. 3, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АХУРАМА́ЗДА, Ахура Мазда, Аўрамазда, Армазд,

у іранскай міфалогіі вярхоўнае бажаство зораастрыйскага і ахеменідскага пантэонаў; літаральна — «бог прамудры». З развіццём дуалістычных уяўленняў пра барацьбу спрадвечных пачаткаў дабра і зла Ахурамазда, у адрозненне ад бога Анхра-Майнью, асацыіраваўся з добрым пачаткам.

т. 2, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНТАВО́Е ЗЛУЧЭ́ННЕ,

раздымнае нерухомае злучэнне дэталей з дапамогай вінтоў. У адрозненне ад балтавога злучэння вінтавое злучэнне не патрабуе гаек, бо разьба робіцца ў самой дэталі.

Вінтавое злучэнне: 1—2 —дэталі, якія злучаюцца; 3 — вінты (са шліцам і шасціграннай галоўкай).

т. 4, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСПАЛІ́ТАЕ ПРА́ВА,

агульнадзяржаўнае свецкае заканадаўства ВКЛ, устаноўленае Статутамі 1529, 1566 і 1588 у адрозненне ад царкоўнага і кананічнага права, гарадскога права, прававых сістэм, устаноўленых у асобных частках дзяржавы абласнымі прывілеямі і прававых норм розных канфесіянальных груп (яўрэяў, караімаў, татар).

т. 12, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)