АХУРАМА́ЗДА, Ахура Мазда,
Аўрамазда, Армазд, у іранскай міфалогіі вярхоўнае бажаство зораастрыйскага і ахеменідскага пантэонаў; літаральна — «бог прамудры». З развіццём дуалістычных уяўленняў пра барацьбу спрадвечных пачаткаў дабра і зла Ахурамазда, у адрозненне ад бога Анхра-Майнью, асацыіраваўся з добрым пачаткам.
т. 2, с. 161
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)