*Маявы́я, маёвы́і, маё́вэі грыбыагульная назва вясенніх грыбоў’ (драг., пін., Жыв. сл.). Да май (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калчада́н, ‑у, м.

Агульная назва мінералаў, якія з’яўляюцца сярністымі, мыш’яковістымі, а таксама сурмяністымі злучэннямі металаў (жалеза, медзі і інш.). Серны калчадан. Жалезны калчадан. Медны калчадан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабселько́ры, ‑аў; адз. рабселькор, ‑а, м.

Агульная назва рабочых і сельскіх карэспандэнтаў. Удзельнікі нарады заслухалі і абмеркавалі даклад аб задачах рабселькораў і насценнага друку. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рачо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да рак ​1; невялікі рак ​1.

2. звычайна мн. (рачкі́, ‑оў). Агульная назва групы дробных беспазваночных жывёл з класа ракападобных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. увозіць — увезці.

2. Агульная колькасць або кошт тавараў, завезеных у краіну з-за мяжы; імпарт; проціл. вываз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падраху́нак, ‑нку, м.

1. Агульная сума.

2. Вынік (якой‑н. дзейнасці, заняткаў і пад.). Скончыўшы навучанне і перагледзеўшы работы вучняў, Лабановіч часта падводзіў падрахункі дню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарма́ты, ‑аў; адз. сармат, ‑а, М ‑маце, м.

Агульная назва качавых плямён, якія жылі галоўным чынам у стэпах Прычарнамор’я ў 3–4 ст. да н. э.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэўто́ны, ‑аў; адз. тэўтон, ‑а, м.; тэўтонка, ‑і, ДМ ‑нцы; тэўтонкі, ‑нак; ж.

Старажытныя плямёны германскага паходжання. // Кніжн. Ужываецца часам як агульная назва германскіх народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

overall

[,oʊvərˈɔl]

adj.

1) агу́льны; уве́сь, по́ўны

overall length — агу́льная даўжыня́

2) усеагу́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pay roll, payroll

[ˈpeɪroʊl]

n.

1) плацёжная ве́дамасьць

2) агу́льная су́ма вы́плачаных гро́шай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)