ГАЛО́ЎЧАНКА (Надзея Іванаўна) (30.9 1905, г. Керч, Украіна — 5.7.1990),
бел. графік. Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931) і Маскоўскі маст.ін-т імя Сурыкава (1948). Выкладала ў Мінскім маст. вучылішчы (1950—60). Працавала пераважна ў тэхніцы акварэлі. Аўтар твораў, якія вылучаюцца актыўным, дасканалым малюнкам, гарманічным колерам, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў: аўтапартрэт (1944), партрэты «Лётчык», «Герой Савецкага Саюза» (абодва 1946), «Брыгадзір Макаранка» (1953), Я.Маўра (1956), І.Мележа (1957), П.Глебкі, М.Міхалапа (абодва 1958) і інш. Сярод інш. работ: «Ліст ад унука», шэраг пейзажаў.
Літ.:
Н.І.Галоўчанка / Аўтар тэксту Т.Ф.Ляўкова. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬДШТЭ́ЙН (Элкано Маркавіч) (н. 28.3.1923, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1950). Працаваў у «Белдзяржпраекце» (1952—90). З 1990 узначальвае персанальныя творчыя майстэрні. Асн. работы ў Мінску: комплекс жылых дамоў па вул. Чырвонай (1952—53, у сааўт.), радыётэхнічны каледж (1956), Фундаментальная б-каАН Беларусі (1967), Дом настаўніка (1976), комплексы вучылішча кінамеханікаў і мед. ін-та на праспекце газ. «Праўда» (абодва 1979, у сааўт.); а таксама эксперым. школы ў Салігорску (1966), Брэсце (1969), Мінску (1976); серыя тыпавых школ і дашкольных устаноў (1960—80); краязнаўчы музей у Касцюковічах, школа мастацтваў у Нароўлі (абодва 1989, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕЎ (Мікалай Іванавіч) (21.12.1899, г. Вязнікі, Расія — 14.2.1965),
бел. жывапісец, графік, педагог. Вучыўся ў Мсцёрскім іканапісным вучылішчы (Вязнікаўскі р-н; 1910—16), Віцебскім маст. тэхнікуме (1924—26), Ленінградскім вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1926—30), Маскоўскім паліграф. ін-це (1930—32). Выкладчык БПІ (1936—65, дацэнт з 1954). Сярод работ: тэматычныя карціны «У ліцейнай майстэрні» (1929), «Будуемся!» (1947), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959); партрэты А.Бембеля, А.Глебава (абодва канец 1940-х г.), Я.Купалы (1949), П.Броўкі, Р.Шырмы (абодва 1960); графічныя партрэты М.Горкага (1934), І.Харыка (1930-я г.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧКО́Ў (Мікалай Афанасьевіч) (6.1.1911, Масква — 13.4.1994),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт.СССР (1965). Герой Сац. Працы (1980). З 1928 у маскоўскім ТРАМе. Вучань М.П.Хмялёва, І.Я.Судакова. Дэбютаваў у фільме «Ускраіна» (1933). Зняўся ў фільмах: «Камсамольск», «На граніцы» (абодва 1938), «Трактарысты» (1939; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Ноч у верасні» (1939), «Хлопец з нашага горада» (1942), «У імя Радзімы» (1943), «Несмяротны гарнізон», «Сорак першы» (абодва 1956), «Суд» (1962), «Гнёзды» (1966, у пракаце «Аблудны»), «Гараджане» (1976), «Асабліва важнае заданне» (1981) і інш. Творчай манеры К. ўласцівы схільнасць да сакавітых быт. дэталяў, імкненне да раскрыцця духоўнага свету герояў, псіхалагізму.
Літ.:
Иванова Т.В., Неделин В.А. Николай Крючков. М., 1984.
літоўскі паэт. Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг вершаў, казак, п’ес-казак: зб-кі «Парад літар» (1951), «З вярбовай дудачкай», «Казачны домік» (абодва 1957), «Было, было, спрэчак няма» (1958), «Каралева-Жаба» (1962), «Гліняны Матэюкас» і «Ветрагон» (абодва 1963) і інш. Яго творы адметныя глыбокім веданнем псіхалогіі дзіцяці, трапным выкарыстаннем фальклору, пачуццём гумару. У зб-ках паэзіі «Раўніны спяваюць» (выд. 1964), «Смутак па вяршынях» (выд. 1970) пераважаюць элегічныя настроі. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, В.Вітка, Х.Жычка, У.Шахавец. Дзярж. прэмія Літвы 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Наповерку, наповеркі ’несці груз удвух, прымацаваўшы да сярэдзіны палкі і ўзяўшыся за яе канцы або палажыўшы іх на плечы’ (Юрч.), ’наперавес’ (Нас.), наповірку ’тс’ (Яруш.), ’трымаючыся ўдвух за абодва канцы’ (Бяльк.), параўн. балг.дыял.на поверенки ’спосаб несці груз удвух на палцы, да якой ён прымацаваны’. Балгарская паралель дае падставы рэканструяваць першапачатковае спалучэнне з прыназоўнікам *на поверку, дзе другая частка назоўнік, параўн. польск.pouerek ’кій’, powyrek (з 1532 г.) ’кій для нашэння вёдраў, каромысла’; чэш.poverek і povererl ’кій для пераноскі цэбраў (прасоўваецца праз абодва вухі цэбра)’, ст.-чэш.pouerekyславен.pouerek ’каромысла’ параўноўваюць з серб.-ц.-слав.повора (XVI ст.) ’насілкі, паланкін’ (да *verti) (Махэк₂, 476; Варбат, АДД, 14), адносяць да *vyriti ’тырчэць’ (Брукнер, 639), параўн. таксама рус.верать, вирать ’піхаць, усоўваць’, гл. аўраць, вор2. Згадка ў Насовіча пра сувязь з поверх ’зверху’ не мае падстаў (гл. Нас., 314).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАРКІЯ́НАВІЧ Васіль, бел. мастак 18 ст. Напісаў абраз «Дэісус» (1758, захоўваецца ў Нац.маст. музеі Беларусі). Мяркуюць, што М. — аўтар абразоў «Благавешчанне» і «Пакровы» (абодва 1761), «Маці божая Адзігітрыя — Ушэсце» (1766; двухбаковы), «Тройца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВАЙ ІНФАРМА́ЦЫІ ПА ГУМАНІТА́РНЫХ НАВУ́КАХ АДДЗЕ́Л НАЦЫЯНА́ЛЬНАЙ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К БЕЛАРУ́СІ,
рэспубліканскі цэнтр навук. інфармацыі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.Засн. ў 1971 на базе сектара зарубежнай гістарыяграфіі Беларусі (з 1968) Ін-та гісторыі АНБССР, да 1992 Аддзел навук. інфармацыі па грамадскіх навуках. Сектары (1999): інфармацыі па айч. гуманітарных навуках; інфармацыі па замежных гуманітарных навуках; аўтаматызацыі інфарм. дзейнасці. Асн. кірункі працы: выданне аператыўных тэматычных, інфарм.-аналітычных і рэфератыўных зб-каў па айч. і замежных гуманіт. і сац. навуках; бягучая навуковая, ідэйна-паліт., сац.-эканам. і прагнастычная інфармацыя, якая датычыцца грамадазнаўчых і гуманіт. навук Рэспублікі Беларусь. З 1972 выдаваў «Навукова-рэфератыўны бюлетэнь (айчынная літаратура)» (105 вып.), з 1990 выдае навук.рэфератыўныя і тэматычныя зб-кі: «Культура і асоба: сацыякультурныя даследаванні ў Беларусі 1979—1990 гг.» (1990), «Права быць чалавекам», «Незалежнасць Беларусі: Актуальныя праблемы — шляхі іх вырашэння» (абодва 1993), «Беларусь на шляхах незалежнасці» (1994), «Свет. Развіццё. Справядлівасць (Матэрыялы агульнапалітычнай дыскусіі на 49-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН)», «Беларусь: гістарычны лёс народа і культуры» (абодва 1995), «Палітычныя партыі Беларусі», «Рынкавае рэфармаванне эканомікі Беларусі», «Еўропа сёння і заўтра» (усе 1996), «Экалагічныя і сацыякультурныя аспекты ўстойлівага развіцця», «Рынкавае рэфармаванне эканомікі Беларусі. Вып. 2» (абодва 1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.
Вярнуць страчанае цяпло, нармальны стан. Была восень, абодва [Аляксей з таварышам] у трасучым кузаве намерзліся так, што пасля маці таварыша ніяк не магла адагрэць іх чаем.Мележ.//перан. Чуласцю, ласкай супакоіць, суцешыць. Цёплая рука жанчыны адагрэла, растапіла застыглыя камяком пад горлам боль і слёзы, і яны прарваліся.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)